сукупнасць свецкіх арг-цый вернікаў-католікаў, дзейнасць якіх каардынуе Ватыкан. Пачалі стварацца ў 19 ст. дзеля захавання ўплыву каталіцкай царквы і магчымасці непасрэднай паліт. дзейнасці духавенства. Арганізацыйна аформілася пасля 1922 па ініцыятыве папы Пія XI, які вызначыў яе паліт. мэты: спрыяць укараненню ў грамадстве асн. ідэй каталіцкай сац. праграмы, папскіх энцыклік (пасланняў), пашыраць грамадскую базу каталіцкай царквы, актыўна ўплываць на паліт. асяроддзе. У час парламенцкіх выбараў арг-цыі акцый каталіцкіх вядуць агітацыю пераважна за прадстаўнікоў каталіцкіх партый. Некаторыя з гэтых партый (ХДП у Італіі, ХДС/ХСС у Германіі, СХП у Бельгіі, АНП у Аўстрыі і інш.) прыходзілі да дзярж. улады. У залежнасці ад рэгіёна і гіст. умоў дзейнасць акцый каталіцкіх набывае спецыфічныя рысы: у 1929—43 у Італіі ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі яна падпарадкоўвалася рэжыму Мусаліні; у Германіі дзейнічае пры епархіях як сістэма камісій па наглядзе за выхаваннем у школе, а праз сродкі масавай інфармацыі — за «маральным станам нацыі». У 1925—39 акцыя каталіцкая (пераважна суполкі пры касцёлах) дзейнічала ў Зах. Беларусі. Старшыні і сакратары гэтых суполак падпарадкоўваліся Віленскаму епархіяльнаму «Інстытуту акцыі каталіцкай», які ў сваю чаргу нёс адказнасць перад Ватыканам. Члены акцыі каталіцкай спалучалі прапаганду каталіцкіх ідэй з культ.-асв. работай. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (1939) арг-цыі акцыі каталіцкай як антысав., а іх арганізатары і кіраўнікі ў 1949—52 рэпрэсіраваны.
Літ.:
Ковальский Н.А. Международные католические организации. М., 1962.
руская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1984). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953), з 1976 выкладае ў ёй (з 1982 праф.). З 1954 салістка Свярдлоўскага т-ра оперы і балета, у 1956—88 — Вял.т-ра Расіі. Вядомая прадстаўніца рус. школы бельканта. Сярод партый: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ, спявала з М. дэль Монака), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава). Спявала ў Міланскім т-ры «Ла Скала» і інш. Старшыня цэнтр. праўлення Усерас.муз.т-ва (з 1986). Ленінская прэмія 1978.
Літ.:
Попов И.Е. И. Архипова: Творческий портрет. М., 1981.
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1954). Скончыла Бел. кансерваторыю (1951, клас. Я.Віцінга). У 1951—82 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Вылучалася драм. тэмпераментам, добрай вак. школай. Сярод партый: у нац. рэпертуары Алеся («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Саўка («Марынка» Р.Пукста), Надзея Дурава (у аднайм. оперы А.Багатырова), Мальвіна («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Васілеўна і Маці («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера); у класічным — Ядвіга («Страшны двор» Манюшкі), Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Вольга («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Клітэмнестра («Арэстэя» С.Танеева), Зібель («Фауст» Ш.Гуно).
іспанскі спявак (тэнар); адзін з буйнейшых вакалістаў канца 19 — пач. 20 ст. Вучыўся ў Барселонскай кансерваторыі. З 1888 спяваў у розных гарадах Італіі, у т. л. ў т-ры «Ла Скала». У 1893—97 саліст т-ра «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк), выступаў у Парыжы, Лондане і інш. Сярод лепшых партый: Лаэнгрын, Тангейзер, Трыстан («Лаэнгрын», «Тангейзер», «Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ).
У 1917 пакінуў сцэну. Выкладаў у Барселоне, дзе з 1963 штогод праводзіцца Міжнар. конкурс вакалістаў яго імя.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі, публіцыст, філосаф. Першапачаткова адзін з лідэраў вігаў, пасля 1788 наблізіўся да торы. Выступаў супраць узмацнення каралеўскай улады, за больш актыўную ролю парламента і паліт.партый. У час вайны за незалежнасць у Паўд. Амерыцы (1775—83) быў прыхільнікам кампрамісу з паўстанцамі, патрабаваў ліквідаваць рабаўладальніцтва. У працы «Роздум аб Французскай рэвалюцыі» (1790) з кансерватыўных пазіцый абвяргаў ідэі рэвалюцыі і Асветніцтва. Стваральнік ідэалогіі кансерватызму. Асуджаў тэорыю і практыку грамадскіх пераваротаў, ідэям франц. рэвалюцыі проціпастаўляў канцэпцыю нацыі як «саюза пакаленняў» — арган. цэласнасці, сфарміраванай у ходзе гіст. працэсу. У эстэтыцы развіваў паняцце аб прыгожым, разумеючы яго як аб’ектыўную ўласцівасць прадметаў.
руская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Нар.арт. Расіі (1934). Скончыла Пецярбургскае харэаграфічнае вучылішча (1897). У 1897—1916 у Марыінскім т-ры, «царыца варыяцый». З 1921 выкладала ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (з 1946 праф.; цяпер Акадэмія рускага балета імя Ваганавай). Сярод партый: Сванільда, Наіла («Капелія», «Ручай» Л.Дэліба), Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні), Гаспадыня дрыяд («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана). Пед. сістэма Ваганавай дала новае развіццё выканальніцкім прынцыпам (методыка выкладзена ў кн. «Асновы класічнага танца», 1934). Сярод вучаніц Ваганавай: М.Сямёнава, Г.Уланава, Н.Дудзінская, Х.Калпакова, А.Асіпенка, Т.Вячэслава. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАРАЦЬБА́»,
газета, орган ЦККПЗБ. Выдавалася з кастр. 1932 да лют. 1933 у Берліне на бел. мове. Выходзіла нерэгулярна. Выйшла 5 нумароў. Была разлічана на зах.-бел.рэв. і камуніст. актыў, беларусаў-эмігрантаў, што жылі ў краінах Зах. Еўропы і ў Амерыцы. Выступала за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне з БССР, у абарону дэмакр. арг-цый (ТБШ і інш.). Пісала пра рэв. выступленні ў Зах. Беларусі, бел. эміграцыю ў Францыі, Латвіі, асвятляла паліт. і эканам. становішча ў СССР і БССР. Вяла палеміку з кіраўнікамі Бел. хрысціянскай дэмакратыі і інш.партый. Спыніла існаванне пасля прыходу да ўлады ў Германіі Гітлера.
кіргізская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1958). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1949). З 1941 салістка Кіргізскага т-ра оперы і балета. Валодала высокай танц. культурай і нац. своеасаблівасцю. Значна паўплывала на станаўленне і развіццё кірг.нац. балета. Сярод партый: Чалпон і Айдай («Чалпон» М.Раўхвергера), Анар, Сайра («Анар», «Вясна ў Ала-Тоа» У.Уласава і У.Ферэ), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Марыя і Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Дзярж. прэмія Кіргізіі імя Тактагула 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ ХАЎРУ́С,
прафесіянальна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1917—20. Створаны ў Мінску па ініцыятыве настаўнікаў — дэлегатаў з’езда бел. арг-цый і партый. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Меў на мэце згуртоўваць настаўнікаў і дзеячаў нар. адукацыі, якія лічылі неабходным весці навучанне на бел. мове не толькі ў школе, але і ў ВНУ. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі бел. школы. У 1918 прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады БНР. У перыяд польскай акупацыі (1919—20) хаўрус процідзейнічаў спробам улад абмежаваць нац. правы беларусаў у галіне асветы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ШЛЯХ»,
штодзённая грамадска-паліт. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выходзіла з 8.3 да 23.8.1918 у Мінску на бел. мове ва ўмовах герм. акупацыі. Рэдактар-выдавец з № 1 П.Аляксюк; з № 2 рэдактар А.Прушынскі (А.Гарун), выдавец — т-ва «Заранка». Мэта выдання — сац.-эканам. і культ. адраджэнне Беларусі, яе дзярж. самастойнасць і суверэнітэт. Падтрымлівала палітыку Рады БНР і яе выканаўчага органа — Народнага сакратарыята Беларусі. Асвятляла нац. грамадска-паліт. і культ. рух, змяшчала інфармацыю пра бел. асветны рух, пра дзейнасць Рады БНР, паліт.партый і груповак. Крытыкавала палітыку бальшавікоў і Сав. Расіі. Садзейнічала арганізацыі бел. школ, развіццю бел. культуры.