ТЫПАЛО́ГІЯ (ад грэч. typos адбітак, вобраз + ...логія),

навуковы метад, заснаваны на вылучэнні і абагульненні істотных асаблівасцей аб’ектаў даследавання і аб’яднанні гэтых асаблівасцей у пэўную тыпалагічную мадэль (тып). Грунтуецца на выяўленні падабенства і адрознення істотных якасцей аб’ектаў, якія вывучаюцца, вызначэнні спосабаў іх ідэнтыфікацыі, тэндэнцый змяненняў і ўзаемадзеянняў з навакольным асяроддзем. Напр., М.​Мід (ЗША) распрацавала сваю Т. культур на аснове вылучэння тыповых асаблівасцей узаемнага ўплыву дзяцей і дарослых, мінулага, сучаснасці і будучыні. Вылучаюць розныя формы Т.: марфалагічную (выяўляе марфал. будову пэўнай сістэмы — біялагічнай, лінгвістычнай і інш.); структурную (выяўляе ўнутр. сувязі і інварыянтныя адносіны ў дынаміцы сістэм); параўнальна-гістарычную, або працэсуальную (арыентавана на апісанне і інтэрпрэтацыю сістэм у іх развіцці і ў кантэксце канкрэтна-гіст. умоў); генетычную (даследуе і тлумачыць паслядоўныя ступені генезісу дадзенай сістэмы); ідэалізуючую — як спосаб канструявання ідэальных тыпаў, што ўяўляюць сабой якасную разнастайнасць аб’ектаў даследавання толькі ў абстрактнай, «чыстай» форме (гл. Ідэальных тыпаў тэорыя). Выкарыстоўваецца Т. з мэтай параўнальнага вывучэння істотных прыкмет, сувязей, функцый, адносін, узроўняў арганізацыі аб’ектаў. Асн. лагічныя формы, якія выкарыстоўвае Т., — тып, класіфікацыя, сістэматыка, таксаномія.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 16, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лобік ’вушка кошыка’ (светлаг., Мат. Гом.) утварылася ў выніку пераносу паводле падабенства з лоб 1 ці лоб 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канапе́лькі ’зябер звычайны, Galeopsis tetrahit L.’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Рус. ярасл., сарат. конопе́льник ’тс’. Матывацыя — падабенства лістоў з канаплямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капу́цік ’расянка, Drosera rotundifolia L.’ (ельск. Жыв. сл.). Відавочна, з капыцік < капыт. Матывацыя: паводле падабенства круглых лістоў да капыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́сік ’каташок’ (карэліц., Жыв, сл.). Да пёс (гл.). Названа паводле падабенства каташка з пушыстым маленькім сабачкам, параўн. коцік ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мета́фара

(с.-лац. metaphora, ад гр. metaphora = перанос)

від тропа, ужыванне слова ці выразу ў пераносным значэнні на аснове падабенства або параўнання адной з’явы ці прадмета з другімі (напр. «гоман дрэў»).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Развары́ць ’размясіць гразь, зрабіць гразкай дарогу’ (Сцяшк. Сл.). Метафарычны перанос значэння на аснове знешняга падабенства разваранай стравы і гразкай дарогі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блі́зкасць ж.

1. Nähe f -;

2. (аб стасунках) énge Fréundschaft f -; Intimität f -, Vertráulichkeit f -;

3. (падабенства) Nähe f, Verwándtschaft f - (поглядаў і г. д.); Ähnlichkeit f - (рэпрадукцыі да арыгінала)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Маташнік 1 лекавы ’белакапытнік гібрыдны, Petasites hybridus (L.) Gaertu’ (маг., Кіс.). Укр. мато́чник ’Petasites officinalis’. Назва расліны перанесена з ма́тачнік 5 паводле падабенства формы ліста (як і назва падбел — ва ўкр., рус., чэш. мовах).

Маташнік 2 ’залозніца крылатая, Scrophularia alata Gilib.’ (маг., Кіс.). Няясна. Магчыма, да ма́ціца (гл.), ’галоўны корань у дрэве’ паводле падабенства: у залозніцы таксама корань вялікі, вузлаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маржэ́ніны ’ягады ажыны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, названы ягады паводле падабенства (кропачкі) з божай кароўкай, параўн. літ. maružė ’Coccinella septempunetata’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)