адзін з відаў мікраўгнаенняў, які мае ў якасці мікраэлемента медзь у даступным для спажывання раслінамі выглядзе. У раслінах медзь уваходзіць у састаў ферментаў, удзельнічае ў працэсах дыхання; у аптымальных канцэнтрацыях паскарае рост і павышае ўстойлівасць раслін да засухі і захворванняў. Найб. пашыранае М.ў. — медны купарвас CuSO4∙5H2O мае 25,4% медзі, добра раствараецца ў вадзе (гл.Медзі злучэнні). Выкарыстоўваюць пераважна на асушаных тарфяна-балотных, пясчаных і супясчаных глебах пад пшаніцу, ячмень, авёс, цукр. буракі, гарох, злакавыя травы, водныя растворы — для перадпасяўной апрацоўкі насення і пазакаранёвай падкормкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯКІ́НА,
адходы малацьбы і ачысткі зерня збожжавых і некаторых інш. культур (напр., канюшыны, лёну); грубы корм, што складаецца з насенных абалонак, частак каласкоў і зярнят, расцёртых лісткоў і сцёблаў, недаспелага зерня, насення пустазелля і інш. Можа змяшчаць насенне атрутных раслін. Больш пажыўная за салому адпаведных раслін, мае больш пратэіну і попелу, менш клятчаткі. Гіграскапічная, лёгка злежваецца і псуецца. Скормліваецца буйн. раг. жывёле, коням (лепшыя сарты) і свінням прапараная і ў сумесі з сакаўнымі кармамі, брагай, мелесам і інш. Найлепшую М. даюць авёс, проса, безасцюковыя ячмень і яравая пшаніца, бабовыя і лён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДРО́СТ,
маладое пакаленне дрэвавых раслін пад полагам лесу або на высечках, здольнае сфарміраваць дрэвастой. Утвараецца шляхам прыроднага аднаўлення відаў мацярынскага дрэвастою (насеннага або парасткавага паходжання) і ў выніку налёту насенняінш. відаў дрэў (змена парод). Ствараецца таксама пасадкай. У лясных фітацэнозах часта ўтварае самастойны ярус. На развіццё П. ўплываюць асветленасць, тэмпературныя і глебавыя ўмовы і інш. Адрозніваюць П. па вышыні, таўшчыні, энергіі росту. Жыццяздольнасць, вышыня і ўзрост П. з’яўляюцца крытэрыем пры ацэнцы прыроднага аднаўлення лесу. На Беларусі да П. гасп.-каштоўных парод адносіцца маладое пакаленне хвоі, елкі, дубу, лістоўніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
самасе́йка, ‑і, ДМ ‑сейцы, ж.
Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася. Табака-самасейка. □ Каля прызбы, дзе некалі быў агародчык, ужо вялікая мята, відаць, самасейка.Кулакоўскі.За год на гектары, у лепшым выпадку, прырастае тры кубаметры драўніны. А колькі займаюць хмызнякі ды бяроза-самасейка!Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перыспе́рм
(ад перы- + гр. sperma = семя)
запасная пажыўная тканка насення кветкавых раслін, якая ўтвараецца з рэшткаў нуцэлуса семяпачатка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
страфанці́н
(ад страфант)
лякарства з насення страфанту, кендыру, адонісу і некаторых іншых раслін, якое выкарыстоўваецца пры сардэчнай недастатковасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эпізаахо́рыя
(ад эпі- + заахорыя)
спосаб распаўсюджання насення і пладоў раслін жывёламі, калі насенне шчацінкамі, кручкамі прымацоўваецца да поўсці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сартавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да сорту (у 2 знач.), да размеркавання па сартах. Сартавая праполка. Сартавыя якасці насення.// Які прызначаны, служыць для вывядзення новых якасных сартоў. Сартавы ўчастак.
2. Які належыць да высокага, каштоўнага або спецыяльнага сорту. Сартавая пшаніца. Сартавая бульба. Сартавое шкло. Сартавое жалеза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПРАЦО́ЎКА ГЛЕ́БЫ,
прыёмы мех. ўздзеяння на глебу, якія павышаюць яе ўрадлівасць і ствараюць лепшыя ўмовы для росту і развіцця раслін. Сукупнасць паслядоўных прыёмаў уздзеяння складаюць сістэму апрацоўкі глебы. Адрозніваюць сістэмы асн. і перадпасяўной апрацоўкі, а таксама зямель, схільных да эрозіі. Ва ўмовах Беларусі найб. выкарыстоўваюцца дыскаванне, ворыва, культывацыя, баранаванне, выраўноўванне, прыкочванне, міжрадковая апрацоўка. Пры апрацоўцы глебы ствараецца рыхлы дробнакамякаваты ворны слой, паляпшаюцца водны, паветраны і цеплавы рэжымы глебы, знішчаюцца пустазелле, шкоднікі, узбуджальнікі хвароб раслін, загортваюцца ў глебу ўгнаенні, дзярніна, іржышча і інш. раслінныя рэшткі, ствараюцца найлепшыя ўмовы для сяўбы і прарастання насення. Гл. таксама Агратэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛКА,
машына для правяльвання і сушкі агародніны, садавіны, ягад, грыбоў, траў, а таксама насення агароднінных і інш. культур. Найб. пашыраны агароднінасушылкі камернага і стужкавага тыпаў. Крыніца цяпла — электранагравальнікі, паравыя каларыферы, паветранагравальнікі. Выкарыстоўваюцца пераважна стужкавыя агароднінасушылкі, у якіх нарэзаная агародніна на рухомай стужцы з дробнаячэйкавай сеткі высушваецца падагрэтым паветрам. Прадукцыйнасць прамысл. агароднінасушылкі да 0,2 т/гадз. Існуюць канструкцыі агароднінасушылак бытавых.