Разво́ддзе, разво́дзіца ’веснавая вада, разліў’, ’бездараж’ (ТСБМ; докш., шум., лудз., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’хуткае таянне снегу і лёду ўвесну’ (Сцяшк.), ’паводка’ (Гарэц.), разво́дзі (брасл., Сл. ПЗБ), разво́ддзя, разво́дзя (паст., лід., Сл. ПЗБ) ’тс’, разво́ддзя ’разводдзе, паводка’ (Бяльк., Нас.), рус.разво́дье ’тс’, укр.разво́ддя ’прастора чыстай вады паміж ільдамі’. Магчыма, прасл.*orz‑vod‑je паводле архаічнай мадэлі (Астроўскі, ABSl, 27, 122), гл. вада, параўн. раздарожжа (гл. раздарожа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адта́ць, адтане; зак.
Выйсці з замарожанага стану; вызваліцца ад лёду, снегу пад уздзеяннем цяпла. [Несцер:] — Вось крыху адтане зямля — прынясу з дому шчэпы і пасаджу на гэтым месцы.Кулакоўскі.Праз ноч зямля адтала, зрабілася мяккай.Якімовіч.//перан. Памякчэць, падабраць, пазбыцца суровасці. Сама Волька, заўважаючы ў сабе.. змену, не магла не дзівіцца, як яе жаночае сэрца адтала, сагрэлася і само пачало грэць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́маразь, ‑і, ж.
1. Асадак снегу, падобны на шэрань, які ўтвараецца ў сырое надвор’е на галінах, дроце і пад. Заглянуць з вуліцы ў хату ніхто не мог: шыбы пакрыліся тоўстым пластам намаразі.Шамякін.Сцены і столь зямлянкі пакрывала намаразь.Сіняўскі.
2. Слой лёду на чым‑н. З імглістага неба пасыпаліся крупы — дробна і спорна. Яны тоненька пазвоньвалі ў празрыстыя, з намараззю шыбы.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напо́р, ‑у, м.
1. Дзеянне моцнай сілы, націск. Шыбы бразгацелі пад напорам ветру.Лупсякоў.Хутка пойдуць крыгі, і не вельмі ўжо моцная перамычка можа не вытрымаць напору лёду.Броўка.
2. Рашучае, энергічнае дзеянне; напад, націск. Стрымліваць напор ворага. □ Недабіткі фашысцкай аховы адыходзяць пад напорам сілы.Брыль.// Энергічнае ўздзеянне на каго‑н. Пад дружным напорам сяброў Данік нарэшце прымушаны быў згадзіцца.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слюдзяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да слюды, змяшчае ў сабе слюду. // Зроблены з слюды. Слюдзяны ізалятар. Слюдзяная пракладка. □ Слюдзяная покрыўка адбівала святло і перашкаджала бачыць карту.Самуйлёнак.// Звязаны са здабычай і апрацоўкай слюды. Слюдзяныя распрацоўкі.
2. Які нагадвае слюду, падобны на слюду (бляскам, колерам і пад.). Слюдзяныя вочы шчупака. □ За цёмнымі шыбамі, зацягнутымі слюдзянымі наплывамі лёду, глухі шоргат і шапаценне.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гамэ́лак
1. Неразбіты кавалак цвёрдай ці сухой зямлі на раллі (Слаўг.).
2. Вялікі камяк снегу, лёду са снегам (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
зато́р
1. Нагрувашчванне лёду ў час разводдзя на рэках або азёрах (БРС). Тое ж туру́н (Слаўг.).
2. Шлюз (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
то́дэс
(ад ням. Tod = смерць)
элемент у парным фігурным катанні на каньках, калі партнёрка апісвае вакол партнёра, які трымае яе за руку, круг на адным каньку пры становішчы цела амаль паралельна лёду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВОГНЕТУШЫ́ЦЕЛЬ,
апарат для тушэння мясц. узгаранняў. Бываюць: пераносныя (да 20 кг), перасовачныя і стацыянарныя (больш за 25 кг); хім. пенныя, паветрана-пенныя, вуглекіслотныя, вадкасныя, хладонавыя (на аснове галаідаваных вуглевадародаў) і парашковыя.
Найб. пашыраны хім. пенныя вогнетушыцелі. Пена ў іх утвараецца ад рэакцыі паміж воднымі растворамі шчолачы і сернай кіслаты. Выкарыстоўваюцца для тушэння ўзгаранняў гаручых вадкасцей і цвёрдых матэрыялаў. Вуглекіслотнымі вогнетушыцелямі тушаць узгаранні электраўстановак, рухавікоў унутр. згарання, кнігасховішчаў, вадкаснымі — дрэнназмочвальных матэрыялаў (напр., бавоўны), хладонавымі — электраўстановак і тлеючых матэрыялаў, парашковымі — газаў, лёгкіх на загаранне вадкасцей, электраўстановак (да 380 В) пад напружаннем.
Вогнетушыцелі: а — вуглекіслотны (1 — вуглякіслы газ пад высокім ціскам, 2 — вентыль, 3 — шланг з раструбам для распырсквання кавалачкаў сухога лёду); б — кіслотна-шчолачны (1 — раствор бікарбанату натрыю, 2 — шкляная ампула з сернай кіслатой, 3 — сапло).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЯЦЫЯЛО́ГІЯ (ад лац. glacies лёд + ...логія),
навука, якая вывучае гляцыясферу: прыродныя льды на паверхні Зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы, рэжым і дынаміку іх развіцця, узаемадзеянне з навакольным асяроддзем, месца лёду ў эвалюцыі Зямлі. Разам з геакрыялогіяй аб’ядноўваецца ў крыялогію Зямлі.
Як самаст. галіна навукі пачала фарміравацца ў канцы 18 — пач. 19 ст.Вял. ўклад зрабілі рус. вучоныя П.А.Крапоткін, У.І.Вярнадскі, А.І.Ваейкаў, С.В.Калеснік, М.У.Тронаў, П.А.Шумскі і інш. Падзяляецца на некалькі раздзелаў, аб’ектамі вывучэння якіх з’яўляюцца ледавікі, снег, лавіны, ільды вадаёмаў і вадацёкаў і інш. Вызначае ролю льдоў і снегавога покрыва ў эвалюцыі прыроднага асяроддзя, ацэнцы і рэгуляванні водных рэсурсаў, распрацоўвае шляхі штучнага ўздзеяння на снегавое покрыва і розныя віды льдоў.