геамарфалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 150 м на Пн ад в. Пуцэвічы, паміж вёскамі Мітраполь і Грабнікі Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.Выш. да 321,9 м, даўж. 750 м, шыр. 600 м, пл. 0,85 км². П.г. — купалападобнае ўзняцце (гляцыякупал), што ўтварылася каля 220—150 тыс.г. назад паміж лопасцямі на краю ледавіка пры выцісканні супескаў у вышэйляжачую тоўшчу пяску, пясчана-жвірова-галечных і марэнных адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАДУ́РАЎ Пётр Сямёнавіч (10.7.1908, г. Пяцігорск Стаўрапольскага краю, Расія — 26.1.1985),
бел. геолаг і петрограф. Д-ргеагр.н. (1964), праф. (1966). Скончыў Растоўскі ун-т (1937). У 1958—69 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па лёсавых і лёсападобных пародах і глебах Беларусі і Украіны.
Тв.:
У кн.: Почвообразующие породы и их роль в формировании почв БССР. Мн., 1962;
Палево-подзолистые почвы Белоруссии // Свойства почв и их плодородие. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́СПЕЛЬ Мішы (сапр.Кузьмін Міхаіл Кузьміч; 16.11.1899, в. Сеспель Канашскага р-на, Чувашыя — 15.6.1922),
чувашскі паэт; адзін з заснавальнікаў чув.сав. л-ры. Друкаваўся з 1917. У вершах апяваў радасць стваральнай працы і чалавека працы. Увёў у чув. паэзію сілаба-танічны верш. На бел. мову яго асобныя вершы перакладалі Е.Лось, Ю.Свірка.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Песні волжскага краю: Старонкі чуваш. паэзіі. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛКУНО́ВА Валянціна Васілеўна (н. 12.7.1946, г. Армавір Краснадарскага краю. Расія),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт. Расіі (1987). З 1966 на сцэне. З 1973 салістка Масканцэрта. З 1987 маст. кіраўнік створанага ёю Маскоўскага т-рамуз. драмы і песні. Першая выканаўца прысвечаных ёй песень і вак. цыклаў, манаоперы «Рускія жанчыны» І.Катаева на вершы М.Някрасава. У рэпертуары таксама рус.нар. песні. 1-я прэмія на Усесаюзным тэлеконкурсе «З песняй па жыцці» (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛАДО́НТЫ (Thelodonti, або Coelolepides),
падклас вымерлых парнаноздравых бяссківічных прыродных жывёл. Вядомы з ардовіку — ранняга дэвону Паўн.-Зах. Еўропы. 3 атрады. Першыя па часе паяўлення пазваночныя; верагодна, зыходная група для ўсіх бяссківічных. Вывучэнне Т. дазваляе ўдакладніць філагенет сувязі стараж. груп пазваночных і эвалюцыю іх скурнага шкілета.
Даўж. да 25 см. Пярэдняя ч. цела расшыраная і сплошчаная. Вонкавы шкілет з асобных скурных зубоў. Вочы каля пярэдняга краю галавы. Парных плаўнікоў няма, ёсць анальны або спінны. Хвост гетэрацэркальны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕГАПТЭ́РЫС (Phegopteris),
род папарацей сям. тэліптэрысавых. 15 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — Ф. звязвальны (Ph. connectilis). Трапляецца ў лясах, сярод хмызняку па берагах рэк.
Ф. звязвальны — травяністая расліна выш. да 45 см, з тонкім паўзучым карэнішчам, укрытым светла-карычневымі лускавінкамі. Лісце завостранае, з доўгімі рассеяна-валасістымі чаранкамі і трохвугольнай пласцінкай, з адагнутай ніжняй парай буйных перыстарассечаных сегментаў. Сорусы без пакрывальца, размешчаны паблізу ад краю сегмента. Гаметафіт маленькі, слаявінны, зялёны, двухполы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЧЭ́ЛЬ-ЗАГНЕ́ТАВА Данута Янаўна (н. 3.12.1937, в. Біскупцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1962). Настаўнічала. З 1982 у Гродзенскім гіст.-археал. музеі, з 1995 дырэктар Музея М.Багдановіча ў Гродне. Друкуецца з 1958. Першы зб. вершаў «Дзявочае сэрца» (1961). У творчасці Бічэль-Загнетавай — шчырасць, пачуццё грамадз. адказнасці, годнасці і гонару, болю і радасці за бацькоўскую зямлю, праблемы сучаснасці і гіст. мінулага, матывы вернасці высокім маральна-этычным прынцыпам дружбы, сяброўства, кахання, мацярынства. Зб. лірыкі «Божа мой, Божа» (1993) — малітва за Беларусь, адраджэнне душы, мовы, трывожны роздум пра лёс роднага краю (верш «Малітва»), Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за зб. вершаў «Дзе ходзяць басанож» (1983). Для дзяцей зб-кі «Перапёлка» (1968), «Дагані на кані» (1973), «Габрынька і Габрусь», (1985), «Гараднічанка» (1993) і інш. Складальнік альманаха «Краю мой — Нёман» (1986, з А.Цяжкім), зб. твораў Л. і Ю.Геніюшаў «Маці і сын» (Беласток, 1992, з С.Яновічам).
Тв.:
Ты — гэта ты. Мн., 1976;
Браткі. Мн., 1979;
Даўняе сонца. Мн., 1987;
А на Палессі. Мн., 1990.
Літ.:
Бярозкін Р. Святло і рух // Маладосць. 1976. № 6;
Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982. С. 73—75, 111—113;
Тарасюк Л. Вернасць вытокам. Мн., 1985. С. 47—52, 111—114.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
краявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да краю 1 (у 3 знач.). Краявы з’езд Саветаў. Краявы камітэт партыі.
2.Уст. Тое, што і краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей.Колас.
3. Размешчаны на краі, па краях. Краявыя марэны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малазяме́лле, ‑я, н.
Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі. Беднасць і малазямелле змушалі клінкоўцаў шукаць заработку на старане.Колас.У той час, калі ў БССР працоўныя сяляне вызваліліся ад прыгнечання і атрымалі бясплатна зямлю, у Заходняй Беларусі гаспадарамі краю засталіся памешчыкі, а сяляне задыхаліся ад малазямелля.Палуян.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́дзіва, ‑а, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прасці. [Аўгіньцы] трэба знайсці нейкую прычыну, каб кінуць сваё бясконцае, да краю абрыдлае прадзіва і выбегчы на вуліцу.Зарэцкі.
2. Вынік гэтага дзеяння; тое, што спрадзена. Многа трэба прадзіва, каб столькі сукна саткаць.«Беларусь».
3. Кудзеля, лён і пад., прыгатаваныя для прадзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)