ФЕДАРЭ́НКА Святаслаў Мікалаевіч (н. 31.10.1946, г. Магілёў),
бел. жывапісец. Сын М.М.Федарэнкі. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973). З 1972 выкладае ў Рэсп. каледжы мастацтваў. Працуе пераважна ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта і пейзажа. Творы вылучаюцца вобразнай выразнасцю, публіцыстычнай завостранасцю, дынамізмам і псіхалагізмам у абмалёўцы персанажаў, часам мантажнасцю кампазіцыйнай пабудовы. У гіст. эпізодах імкнецца знайсці адбітак сучасных з’яў і даць ім сэнсава-эмацыянальную ацэнку. Сярод твораў: карціны «У коле рэвалюцый» (1989), «Контррэфармацыя і Ф.Скарына», «20 стагоддзе. Салдаты міру» (абедзве 1990), «Боль паэта» («М.Багдановіч», 1991), «Хрэсны шлях народа» (1993), «Хроніка подзвігу» (1995), «На прыступках гісторыі» (1997), «За нашу і вашу свабоду. А.Міцкевіч і Дж.Гарыбальдзі» (2001); партрэты «Чаканне» (1975), мастака-медальера В.Слабадзянюк (1979), К.Метэ, «Ганначка» (абодва 1981), Я.Коласа, А.Пысіна (абодва 1982), Я.Семяжона (1987), С.Кашталапавай (1991), Т.Палягошка (1997), мастака Я.С.Барскага, актрысы Т.Г.Мужэнка (абодва 1999), В.Разанава (2001) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́быск, ‑у, м.
Афіцыйны агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знайсці што‑н. забароненае, недазволенае і пад. Зрабіць вобыск. Павольныя вобыскі. □ Пазаўчора адбыўся вобыск. Агенты акцызнага нагляду шукалі гарэлкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́сачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Знайсці, выявіць каго‑, што‑н. па якіх‑н. прыкметах. Высачыць злачынца па следу. □ Ваўкі высачылі каля крыніцы лася і пагналіся за ім.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Уважліва наглядаючы, заўважыць, знайсці; прыгледзець з якой‑н. мэтай. Яшчэ ідучы ў лес, нагледзеў сабе мясціну дзядзька Марцін, дзе дроў было многа.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zuréchtfinden*
~, sichаддз. разбіра́цца, арыентава́цца;
sich im Lében ~ können уме́ць знайсці́ сваё ме́сца ў жыцці́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нады́баць ’натрапіць, сустрэць’ (Сцяшк. Сл.; Сцяц., в.-дзв., Шатал.), надыбаць ’наткнуцца, набрысці’ (слонім., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), параўн. надыбаць рой ’знайсці ў лесе дупло з роем’ (ашм., З нар. сл.). Да ды́баць ’ісці, чыкільгаць’ (гл.), параўн. надыйсці́ ’натрапіць’: надышоў на грыбы (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
shelter1[ˈʃeltə]n.
1. прыту́лак, прыста́нішча;
gi ve/afford shelter прытуля́ць;
find shelter from the windзнайсці́ заці́шак ад ве́тру
2. схо́вішча, укры́цце;
an air-raid shelter бамбасхо́вішча
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Разм. Палажыць, засунуць куды‑н. так, што цяжка знайсці; дзець, падзець. А бацька сек, пытаў скрозь гнеў: — Куды «начаткі», гад, задзеў?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жылпло́шча, ‑ы, ж.
Плошча дома, кватэры і пад., прызначаная для жылля; жыллёвая плошча. // Памяшканне для жылля, кватэра. Дэмабілізаваўся [генерал-маёр] і хоча жыць у Мінску, але, каб прапісацца, трэба знайсці вольную жылплошчу.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)