Расі́цца1 ’памалу есці’, звычайна ў прош. ч. з адмоўем не: не расі́лася ’і расінкі ў рот не брата’ (Сцяц.), росі́цца ’браць у рот, перакусваць’ (ТС), rasíś ’пажаданне з’есці, дакрануцца вуснамі’ (Варл.). Да раса́1 (гл.) са зразумелым метафарычным пераносам.
*Расі́цца2 (rʼesʼitysʼa) ’цвісці, квітнець (пра жыта)’ (палес., Выг., Смул.). Параўн. укр.ряси́ти ’быць пакрытым лістамі, пладамі’, серб.-харв.ре́сити се ’прыгажэць’, ресати ’цвісці, распускацца’, балг.ря́сам ’цвісці, пакрывацца пупышкамі’, реся́ 3 ас. адз. л. ’выпускаць вусікі, распушвацца, цвісці (пра расліны)’. Гл. з іншым вакалізмам расаваць, укр.роси́ты ’цвісці (пра жыта)’ і пад., усё да *ręsa (Смулкова, Białoruś, 229), гл. раса́2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зліза́ць, зліжу, зліжаш, зліжа; зак., каго-што.
1. Зняць што‑н. з якой‑н. паверхні, праводзячы па ёй языком. Злізаць сняжынку з губ.//З’есці што‑н., падбіраючы языком. Злізаць смятану. Злізаць масла з хлеба.
2.перан.Разм. Знішчыць, паглынуць (пра агонь, ваду і пад.). Ранішняя зара заняла ўвесь усход і злізала зоры.Чарнышэвіч.Ад бомбы полымя злізала Усё драўляная ў млыне.Астрэйка.
•••
Як карова языком злізалагл. карова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.чаго і без дап.З’есці што‑н. у нейкай колькасці. Наесці ў рэстаране на пяць рублёў.
2.што і чаго. Атрымаць, нажыць у выніку сытнай яды. [Самусевіч:] — Ну, добра, я дакажу, што Самусевіч можа працаваць, і не абы-як... — Хто цябе ведае, — знарок ўпікалі яго. — Сала на жываце наеў, а ў галаве скразнякі загулялі...Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.чаго і без дап.З’есці чаго‑н. нямнога, паесці збольшага, наспех; закусіць. Хадакі прыселі на лаўцы каля плота, дасталі з торбы хлеб і па скрыліку сала, каб перакусіць з дарогі.Пальчэўскі.Абедаць не было калі. Селі перакусіць перад тым як класці вазы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыко́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Давесці да канца, закончыць. — Мы адвагу мусім Несці ў сваім сэрцы. А вайну прыкончым, — Нам усё дадуць.Броўка.//З’есці або выпіць усё да астатку. — А Марыніч, дык той зараз цэлага япрука прыкончыць.Колас.
2. Дабіць каго‑н. канчаткова. Другі воўк толькі мармытнуў нешта ў адказ на віск. Яго дзядуля прыкончыў абушком.Пальчэўскі.Аджа Опермана Алёшка прыкончыў апошнім стрэлам.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Уст. Паесці першы раз скаромнага пасля посту. — Завядзёнка тады яшчэ ў людзей такая была: увесь год можаш поснічаць, а на каляды ці на вялікдзень абавязкова разгавецца свежыною.Сабаленка.//Разм.З’есці што‑н. смачнае ўпершыню пасля доўгага перапынку. [Міхал:] Як ты думаеш, маці, можа, сёлета дажынкі справіць? Людзі нам памагалі, цурацца іх нельга... Ды ўрэшце яно — цалюткі год гаруеш, гаруеш, а продыху няма. Хоць разгавецца крыху...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слі́ва, ‑ы, ж.
1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з пладамі жоўтага або ліловага колеру з костачкай у сярэдзіне. Як толькі згоніць снег, .. [Самабыль] зараз жа выходзіць у свой гародчык, дзе стаіць сліва, ігруша і дзве яблыні, і тут распачынае работу.Колас.Розныя раслі ў .. садзе [пана Кудзілоўскага] дрэвы: яблыні, вішні, слівы, цэлыя зараснікі маліны, агрэсту, парэчак.Хомчанка./узнач.зб.Сліва ў садзе пасохла.
2. Плод гэтага дрэва. Варыць слівы. З’есці сліву. □ Для каго паспелі слівы? — Для Паўлушы, што за дзіва!Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць больш чыстым; прывесці ў парадак. Гулка забубнілі па зямлі раптоўныя ліўні; яны то аціхалі, то наляталі зноў і ўсё абмылі, усё падчысцілі, сагналі мутнымі пераваламі з двароў і палеткаў бруд, трэскі, салому.Лужанін.Падчысціць бы.. [рэчы], падрамантаваць, дык і пайшлі б у ход.Кулакоўскі.
2. Сцерці, саскрэбці (напісанае, надрукаванае).
3.Разм. Усё дачыста, без астатку забраць, з’есці і пад. [Маці:] — А ў каморцы і мышам ужо няма чаго есці — надоечы я ўсё да апошняй крупінкі падчысціла.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verpútzenvt
1) (а)тынкава́ць
2) разм. уміна́ць, з’яда́ць;
éine gánze Schüssel ~з’е́сці по́ўную мі́ску
3) разм. цярпе́ць; выно́сіць;
ich kann ihn nicht ~! я яго́ (на во́чы) не перано́шу!
4) разм. тра́ціць, мата́ць, транжы́рыць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)