ізю́бр, ‑а, м.

Млекакормячая жывёліна сямейства аленевых, якая водзіцца ў горных лясах Далёкага Ўсходу; разнавіднасць марала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ланцэ́тнік, ‑а, м.

Паўпразрыстая рыбападобная марская жывёліна тыпу хордавых, хваставы плаўнік якой па форме нагадвае ланцэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыра́фа, ‑ы, ж.

Афрыканская плямістая жвачная жывёліна атрада парнакапытных з вельмі доўгай шыяй і доўгімі нагамі.

[Фр. girafe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́трыя, ‑і, ж.

Паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам; балотны бабёр. // Футра гэтай жывёлы.

[Ісп. nutria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэцыпіе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. Чалавек або жывёліна, якім перасаджваюць орган, тканкі, клеткі іншага арганізма.

[Ад лац. recipiens, recipientis — які атрымлівае, прымае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаблязу́бы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: шаблязубы тыгр — выкапнёвая жывёліна сямейства кашэчых з вялікімі шаблепадобнымі верхнімі ікламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка, і вялікай колькасцю ножак.

2. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: шматгаловая змяя, у якой замест адсечаных галоў вырасталі новыя.

2. Дробная бесхрыбетная кішачнаполасцевая жывёліна, прэснаводны паліп са шчупальцамі вакол рота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лань, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Жывёліна сямейства аленяў, якая вылучаецца стройнасцю цела і хуткасцю бегу.

|| прым. ла́нін, -а, -ы і ла́невы, -ая, -ае.

Ланіна скура.

Ланевы гадавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сайга́, -і́, ДМ сайзе́, мн. са́йгі, -аў, ж. і сайга́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Стэпавая парнакапытная жывёліна з лірападобнымі рагамі, від антылопы.

|| прым. сайга́чы, -ая, -ае.

С. статак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)