Сапраўдны на адзін раз. Разавы білет. □ Пайшоў [Назарчук] на міжгароднюю. Там сказалі, што на «Беларусь» можна пазваніць толькі ў гадзіну ночы. «У гадзіну, дык у гадзіну», — падумаў сабе чалавек і ўзяў разавы талон.Сабаленка.// Які робіцца толькі за адзін прыём або толькі раз. Разавы збор. Разавая дапамога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыпе́ндыя, ‑і, ж.
Рэгулярная грашовая дапамога, якая выдаецца навучэнцам у навучальных установах, а таксама аспірантам, якія рыхтуюцца да навуковай дзейнасці. [Зоя:] — Не, я сама адумалася. На бухгалтара пайду вучыцца. Калгас стыпендыю дае.Гроднеў.І ў гэты ж дзень пасля ўрокаў у канцылярыі тэхнікума Алёша атрымаў сваю першую студэнцкую стыпендыю.Васілевіч.
[Лац. stipendium — плата.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ініцыяты́ўны Initiatív-; tátkräftig;
ініцыяты́ўная гру́па Initiatívgruppe f -, -n;
ініцыяты́ўны чалаве́к ein Mensch mit Initiatíve;
ініцыяты́ўная дапамо́гаéine tátkräftige Hílfe
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тэхні́чны, -ая, -ае.
1.гл. тэхніка.
2. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў, звязаны з абслугоўваннем тэхнікі якой-н. вытворчасці.
Тэхнічная дапамога.
Т. аддзел.
3. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці.
Тэхнічная вада.
4. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой-н. справе, не адказны.
Т. сакратар.
5. Які вызначаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (у спорце, мастацтве).
Т. футбаліст.
|| наз.тэхні́чнасць, -і, ж. (да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
seasonable
[ˈsi:zənəbəl]
adj.
1) адпаве́дны сэзо́ну
2) своечасо́вы, у час
seasonable aid — дапамо́га якра́з у час
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДАТА́ЦЫЯ (ад лац. dotatio падарунак, ахвяраванне),
дзяржаўная дапамога арг-цыям і прадпрыемствам, а таксама грамадзянам для пакрыцця расходаў або на інш. мэты; сродкі, якія выдаюцца ніжэйстаячаму бюджэту са сродкаў вышэйстаячага. Адрозніваюць Д. прадпрыемствам, сабекошт прадукцыі якіх перавышае выручку ад яе рэалізацыі, грамадзянам, жыццёвы ўзровень якіх не адпавядае элементарным патрэбам, і бюджэтную. Ва ўмовах Беларусі Д. прадпрыемствам шырока выкарыстоўвалася ў аднаўленчы перыяд, у гады індустрыялізацыі, пасля Вял.Айч. вайны для развіцця нар. гаспадаркі. У сучасны перыяд развіццё гасп.-разліковых адносін дало магчымасць адмовіцца ад сістэмы Д. у большасці галін нар. гаспадаркі. Яна захавалася толькі ў сельскай гаспадарцы, некаторых галінах перапрацоўчай і здабыўной прам-сці, на планава-стратных прадпрыемствах, у асобных арг-цыях невытворчай сферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСУЛЬТА́ЦЫЯмедыцынская,
лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання мед. дапамогі дзецям і жанчынам. Існавалі 3 тыпы К.: дзіцячая (прафілакт. і лячэбная дапамога дзецям да 3 гадоў), жаночая і змешаная. На Беларусі з 1975 лячэбна-прафілакт. дапамогу дзецям аказваюць дзіцячыя бальніцы, аб’яднаныя з паліклінікамі, і дзіцячыя паліклінікі. Жаночыя К. (структурнае падраздзяленне радзільнага дома, паліклінікі ці амбулаторыі) забяспечваюць прафілакт. і лячэбную дапамогу цяжарным і гінекалагічна хворым жанчынам, ажыццяўляюць меры па ахове і замацаванні здароўя жанчын. Асн. задача жаночай К. — назіранне за цяжарнай, своечасовае выяўленне паталогіі цяжарнасці і аказанне кваліфікаванай дапамогі, назіранне за парадзіхамі. Пры жаночай К. працуюць школы маці, юрыд. кансультацыі. На Беларусі жаночыя К. працуюць як структурныя падраздзяленні ў 110 установах (1998).