ныря́ть несов.

1. (в воду) ныра́ць, дава́ць нырца́;

2. в др. знач. ныра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пина́ть несов., прост. штурха́ць, біць (наго́й);

пина́ть ного́й штурха́ць (біць) наго́й, дава́ць вы́спятка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасава́ць³, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

У гульнях з мячом: перадаваць мяч, даваць пас³.

П. свайму іграку.

|| зак. спасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й.

|| аднакр. пасану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).

|| наз. пасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -со́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АМБРО́ЗІЯ (Ambrosia),

род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы (у іншых краінах — занесеныя). На Беларусі рэдка трапляюцца амброзія палыналістая (A. artemisiifolia) і трохраздзельная (A. trifida), магчымы знаходкі і інш. відаў, якія актыўна пашыраюцца ў Еўропе і з’яўляюцца каранцінным пустазеллем.

Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з галінастым сцяблом выш. да 2 м. Лісце супраціўнае або чаргаванае: перыстарассечанае. Кветкі малапрыкметныя, у маленькіх аднаполых кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці (песцікавыя 2-кветныя). Плод — калючкаватая сямянка (адна расліна можа даваць да 90 000 сямянак). Пылок з кветак выклікае алергічныя захворванні: сянную ліхаманку, бранхіяльную астму і інш.

Амброзія палыналістая.

т. 1, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЯТА́Р,

сан 2-й (сярэдняй) ступені свяшчэнства ў праваслаўнай, каталіцкай і стараж.-ўсходніх цэрквах. Паводле царк. дагматыкі, С. мае дар божы Св. Духа, які дае яму магчымасць здзяйсняць царк. таінствы (акрамя таінства свяшчэнства), царк. службы і даваць вернікам божае блаславенне. Пасвячае ў С. епіскап. У правасл. царкве, дзе гэты тэрмін найб. пашыраны, С. таксама наз. іерэй, прэсвітэр, поп. Правасл. С. павінен быць абавязкова жанаты ці прыняць манаства (С.-манах наз. іераманах). Старшы С., звычайна кіраўнік ніжэйшай царк. акругі (благачыння) ці настаяцель сабора, мае ганаровае званне (протапрэсвітэр, пратапоп, у манастве — ігумен, архімандрыт). Каталіцкага С. ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне наз. ксёндз. Гл. таксама Духавенства.

т. 14, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Празы́вы ’мянушкі’ (шальч., в.-дзв., астрав., Сл. ПЗБ). Ад празываць, прызываць (< зваць) ’даваць мянушку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

vórgeben* I vt спарт. дава́ць фо́ру, дава́ць напе́рад (фігуру і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

konzertíeren vi дава́ць канцэ́рты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

*Парына́ць, порыниць ’даваць нырца’ (Маш., 171, 174), ’спускаць, акунаць’ (ТС). Пранікненне з укр. поринити ’ныраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

udzielać

незак. czego надзяляць чым; даваць, выдзяляць, удзяляць што;

udzielać lekcji — даваць урокі;

udzielać komu głosu — даваць каму слова; банк дае (выдзяляе) крэдыты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)