летні сорт яблыні канадскай селекцыі. Атрыманы ад свабоднага апылення Грушаўкі маскоўскай. На Беларусі пашыраны ў аматарскім садаводстве.
Дрэва сярэднярослае, з авальнай рэдкай кронай і моцнымі шкілетнымі галінамі, накіраванымі ўверх. Пладаносіць на 5-ы год, ураджайнасць высокая, але нерэгулярная. Сорт сярэднезімаўстойлівы, пашкоджваецца паршой. Плады сярэдняй велічыні, круглавата-канічныя, зеленавата-жоўтыя з ярка-чырв. румянцам. Мякаць белая, сакаўная, пахучая, кіславата-салодкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУМІФІКА́ЦЫЯ (ад мумія + лац. facio раблю),
высыханне трупа ці асобных адмерлых частак жывога арганізма. Натуральная М. адбываецца пры пераходзе вільгаці з мёртвай тканкі ці трупа ў навакольнае асяроддзе і адсутнасці ўмоў для гніласнага распаду тканак (напр., высокаят-ра). Пры штучнай М. труп насычаецца спец. рэчывамі, якія яго кансервуюць. Пасля М. труп ці яго ч. захоўвае форму, страта масы дасягае 75%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МЕНЬ,
тып яловых лясоў на гліністых ці сугліністых, добра дрэнажаваных глебах, якія фарміруюцца ва ўмовах халоднага ці ўмерана халоднага кантынент. клімату. Характэрны высокая прадукцыйнасць і добрая якасць драўніны; ёсць невял. прымесі хвоі, асіны, бярозы. Ельнік са значным удзелам драбналістых парод — падрамень, з удзелам шыракалістых парод — сурамень. У шырокім сэнсе да Р. адносяцца таксама насаджэнні з піхты і хвоі кедравай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
месцазнахо́джанне, ‑я, н.
Месца, дзе хто‑, што‑н. знаходзіцца. Выконваючы аператыўнае заданне камандавання палка, Гравэ з групай таварышаў прабіраўся ў варожы стан, каб дазнацца пра месцазнаходжанне штаба белых.Барашка.Высокая бляшаная труба з дратамі-адводамі паказвае на месцазнаходжанне паравога млына.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жу́хлы, ‑ая, ‑ае.
Няяркі, пацямнелы (пра фарбы, колеры). // Высахлы, нясвежы (пра лісце, траву). Між камлёў.. — трава, дзе высокая, зялёная, а дзе рудая, жухлая, выпаленая спякотным сонцам.Мележ.Ад вугалькоў я запаліў сухую, жухлую траву, што нарваў там жа, на паляне.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стаўбу́н1 ‘збан’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Шат., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ‘высокі конусападобны прадмет з круглым верхам’, ‘слуп чаго-небудзь (пылу, дыму), які падымаецца ўверх’, ‘віхор, ураганны вецер’ (ТСБМ), а таксама ‘кветаноснае сцябло’ (Мат. Гом., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘кадаўб’ (Сл. ПЗБ), ‘грубка’ (Сцяшк.), стаўбу́н, сталбу́н ‘гарлач (збан); гліняны гаршчок з ручкамі’, значэнні і лінгвагеаграфію гл. ЛА, 1; з іншай суфіксацыяй стоўба́к ‘высокая вузкая бочка’ (Юрч. Вытв.), стоўба́н ‘тс’, перан. ‘галава’ (там жа), стаўбу́нік ‘высокая і вузкая шафа’ (Сл. рэг. лекс.), стаўбуне́ць ‘расці не ў карняплод, а ў сцябло’, стаўбуні́цца ‘ўзнімацца слупам (пра дым, зямлю)’. (ТСБМ). Укр.стовбу́н ‘высокі гаршчок’, рус.столбу́н ‘высокі і вузкі збан’. Да стоўб з суф. ‑ун, ‑ак, ‑ан. Сюды ж стаўбу́н ‘высокая футравая шапка без вушэй’ (Жд. 1), стамбуно́ўка ‘тс’ (Шат.), стаўбуноўка ‘тс’ (гродз., Нар. сл.).
Стаўбу́н2 ‘параліч, паралюш’ (Растарг.). Да стоўб (гл.), параўн. рус.столбня́к ‘заражэнне крыві, якое выклікае аслупяненне’. Сюды ж, відаць, стаўбні́к, стаўбня́к ‘расліна стальнік’ (Сцяшк. Сл.), якую «рвуць на лекі» (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АГРЭСІ́ЎНАСЦЬ ВАДЫ́,
здольнасць вады разбураць металы, бетон і інш. матэрыялы ў выніку ўздзеяння растворанымі ў ёй солямі або газамі. Асабліва высокая ў вады, якая мае солі амонію, саляную, серную і інш. кіслоты. Павышанай агрэсіўнасцю валодаюць неачышчаныя сцёкавыя воды, воды, забруджаныя змытымі з палёў хім. ўгнаеннямі, атмасферная вільгаць, насычаная злучэннямі азоту, серы і інш. кіслотаўтваральных элементаў («кіслотныя дажджы»), Высокаагрэсіўныя воды неспрыяльныя і нават згубныя для існавання многіх арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РМІШ-ПА́РТЭНКІРХЕН (Garmisch-Partenkirchen),
горна-кліматычны курорт у Германіі, на ПдЗ ад г. Мюнхен, на схілах Баварскіх Альпаў. Умераны горны клімат, мяккая зіма, высокая сонечнасць, чыстае халаднаватае паветра, ахаванасць ад вятроў спрыяльныя для эфектыўнага лячэння хвароб органаў дыхання, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. Шмат санаторыяў. Адзін з буйнейшых у Еўропе цэнтраў турызму і зімовага спорту, месца зімовых Алімпійскіх гульняў 1936. У наваколлях запаведнік Амергебірге.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМАЛУ́НГМА, Эверэст, Сагарматха,
самая высокая вяршыня на Зямлі, у Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая. Выш. 8848 м. Складзена з гнейсаў, крышт. вапнякоў і сланцаў. Мае форму піраміды са стромкімі схіламі. Ледавікі. Упершыню дасягнута 29.5.1953 шэрпам Н.Тэнцынгам і новазеландцам Э.Хілары, сярод жанчын — японкай Ю.Табей (1976). Часткова ўваходзіць у склад нац. парку Сагарматха (Непал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРА ЗГАРАННЯ,
замкнёная прастора для спальвання газападобнага, вадкага або цвёрдага паліва. Спальванне адбываецца перыядычна (напр., у поршневых рухавіках унутр. згарання) ці неперарыўна (у газатурбінных і рэактыўных рухавіках).
К.з. поршневага рухавіка ўтвараецца ўнутр. паверхняй галоўкі цыліндра і днішчам поршня; у газатурбінных рухавіках К.з. звычайна ўбудоўваецца непасрэдна ў рухавік. Асн. патрабаванні: устойлівасць працэсу гарэння, высокая цепланапружанасць і паўната згарання паліва, найменшыя цеплавыя страты і інш.Гл. таксама Камерная печ.