гвалт, -у, М -лце, м.

1. Прымяненне фізічнай сілы ў адносінах да каго-н.

Партызаны помсцілі немцам за г. і здзекі.

2. Прымусовае ўздзеянне на каго-, што-н.

Чыніць г.

3. у знач. прысл. гва́лтам. Супраць волі, жадання, сілай.

Гвалтам пасадзіць у машыну.

4. Крык, лямант.

Кожны вечар у хаце стаяў г.

5. у знач. выкл. Кліч аб ратунку ў выпадку небяспекі (разм.).

Г., ратуйце!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упячы́, упяку́, упячэ́ш, упячэ́; упячо́м, упечаце́, упяку́ць; упёк, упякла́, -ло́; упячы́; упе́чаны; зак.

1. што. Спячы, добра прапячы.

У. хлеб.

2. каго (што). Адправіць куды-н. супраць волі; зняволіць (разм.).

У. ў глуш.

У. ў турму.

3. каго. Папракнуць, з’едліва сказаць што-н. каму-н. (разм.).

У. каго-н. на сходзе.

4. што. Марна патраціць (разм.).

Упяклі столькі грошай.

|| незак. упяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́рышт, ‑у, М ‑шце, м.

1. Узяцце пад варту; пазбаўленне волі. Трымаць пад арыштам. Зняць арышт. Пазбегнуць арышту.

2. Забарона распараджацца чым‑н., якая накладаецца судовымі органамі. Арышт маёмасці. Накласці арышт на маёмасць.

•••

Дамашні арышт — знаходжанне пад вартай у сябе дома.

[Ням. Arrest.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Брыкаць некаторы час. Наша справа, як у таго цяляці: пахадзіў па муражку, паласаваўся траўкай, пабрыкаў па волі і ў пуню... спачываць... Сіўцоў.

пабрыка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго.

Убрыкнуць, перабрыкаць усіх, многіх. Жарабец пабрыкаў увесь статак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаво́льства, ‑а, н.

1. Схільнасць рабіць што‑н. па сваёй волі, не лічачыся з іншымі. Нават нязначнае самавольства ці адступленне ад загаду могуць сарваць справу. Кулакоўскі.

2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак. Пасля гэтага Арцём Іванавіч стаў нават ганарыцца самавольствам сына. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЭЗЕРЦІ́РСТВА (ад франц. déserteur),

воінскае злачынства, якое заключаецца ў самавольным пакіданні вайск. часці або інш. падраздзялення з мэтай ухілення ад ваен. службы. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь Д. лічыцца таксама няяўка ваеннаслужачага з той жа мэтай на службу пры назначэнні, пераводзе, з камандзіроўкі, водпуску або з лячэбнай установы. Адказнасць за Д. настае незалежна ад працягласці часу, на працягу якога ваеннаслужачы знаходзіўся па-за межамі часці ці месца службы. Д. караецца пазбаўленнем волі, у ваенны час — нават пакараннем смерцю.

т. 6, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАБЕ́Ж,

у крымінальным праве адкрытае выкраданне маёмасці, учыненае без насілля або з насіллем, няшкодным для жыцця і здароўя. Належыць да групы злачынстваў супраць уласнасці. Акалічнасцямі, якія абцяжарваюць грабеж, з’яўляюцца насілле над пацярпелым, выкраданне паводле папярэдняй змовы групай асоб, пранікненне ў жыллё, памяшканне або інш. сховішча, буйныя памеры выкрадзенага або ўчыненне злачынства асабліва небяспечным рэцыдывістам. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь караецца пазбаўленнем волі на працяглы тэрмін (максімальная мера пакарання — 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці).

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 5, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бажаво́ліць ’непамерна многа хацець’ (Нас., Бяльк.), бажаво́льны ’пераборлівы, вычварны’ (Нас.), бажаволле ’непамернае жаданне’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. рус. божево́литься ’шалець, вар’яцець’, божево́льный ’звар’яцелы; злосны, наравісты’, укр. божеві́лля ’вар’яцтва’, божеві́льний ’звар’яцелы’, божево́літи ’вар’яцець’. У аснове гэтай табуістычнай назвы (розныя хваробы, вар’яцтва часта эўфемістычна называюцца божымі) ляжыць выраз божая воля (вар’яцтва — гэта тое, што бывае па божай волі). У бел. мове першапачатковая семантыка некалькі змянілася (’вар’яцтва’ → ’непамернае жаданне’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паця́г1 ’імкненне, незалежнае ад волі чалавека’ (Варл.). Укр. кіеўск. по́тяг ’тс’. З польск. pociąg ’тс’.

Паця́г2, паця́га ’тоўстая жэрдка, якая кладзецца паверх шулаў або на падсошкі, ці на козлы пад вільчак’ (Юрч.). Польск. вялікапольск. pociąg ’маціца, тоўстая бэлька пад бэлькамі столі’, серб.-харв. по̏тег ’жэрдка, палка’. Прасл. potęgъ ’доўгая жэрдка, палка’. Да цягну́ць (гл.).

Пацяг3 ’той, хто любіць пацягвацца’ (Шат.). Укр. валынск. по́тяги ’пацягванне’. Да паця́гвацца < цягну́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэлекінэ́з

(ад гр. tele = далёка + kinesis = рух, перамяшчэнне)

перамяшчэнне матэрыяльных прадметаў без дакранання да іх, толькі напружаннем волі чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)