ДАРГАМЫ́ЖСКІ Аляксандр Сяргеевіч (17.2.1813, с. Троіцкае Тульскай вобл., Расія — 17.1.1869),
рускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў рус. класічнай муз. школы (разам з М.Глінкам). Атрымаў рознабаковую (у т. л.муз.) хатнюю адукацыю. Паслядоўнік Глінкі, самабытна развіваў яго традыцыі. Верны асн. прынцыпам народнасці, нац. характэрнасці музыкі, Д. праклаў новыя шляхі ў рус.муз. мастацтве, абнавіў прыёмы і сродкі муз. выразнасці. Яго найб. вядомы твор — опера «Русалка» (1856) знаменавала нараджэнне новага жанру — нар.-бытавой псіхал.муз. драмы. На аснове меладызаванага рэчытатыву, блізкага да жывых інтанацый гаворкі, стварыў тып рэчытатыўнай оперы («Каменны госць» на тэкст А.Пушкіна; скончана Ц.Кюі і М.Рымскім-Корсакавым, 1872). Д. ўпершыню ўвасобіў у музыцы тэму сац. няроўнасці, узбагаціў жанры вак. лірыкі: рамансы «Я вас любіў», «Вяселле», «Начны зефір», «І сумна, і нудна», песня «Млынар», драм. песня «Стары капрал», сатыр.-камічныя песні «Чарвяк», «Тытулярны саветнік». З інш. твораў: опера «Эсмеральда» (1847), опера-балет «Трыумф Вакха» (1848); для аркестра: жарт-фантазія «Баба-яга, або 3 Волгі nach Riga» (1862), «Маларасійскі казачок» (1864), «Чухонская фантазія» (1867). Д. акрэсліў новыя шляхі ў оперным і камерна-вак. жанрах, якія вядуць да творчасці М.Мусаргскага, П.Чайкоўскага і інш.рус. кампазітараў.
Літ. тв.: Избр. письма. Вып. 1. М., 1952.
Літ.:
Пекелис М. Даргомыжский и народная песня. М.; Л., 1951;
Яго ж. А.С.Даргомыжский и его окружение. Т. 1—3. М., 1966—83;
Скудина Г. Даргомыжский — восхождение к правде // Муз. жизнь. 1984. № 5.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубаска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм.неадабр. Смяяцца, жартаваць або насміхацца з каго‑, чаго‑н. — Ты да нас, а мы — да вас! Магамет да гары, а гара — к Магамету, — зубаскаліў Казік.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́сібыць, пабочн.
Разм. Відаць. [Бабка:] — Усе туды ходзяць, а .. [Лабановіч] не. Мусібыць, каля вас яму мілей.Колас.[К. Чорны] хутка нахіліўся да суседзяў па другі бок стала і нешта заўважыў, мусібыць смешнае, бо яны зарагаталі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палы́нны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і палыновы. Хто вас, прыветныя госцейкі сінія вузкіх палос, Пам на лугі, на палеткі палынныя кінуў, занёс?Васілёк.Да гаркаватага палыннага настою далучыўся пах сакавітай зелені.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санча́сць, ‑і, ж.
Санітарная часць у арміі. [Вера:] Начальнік санчасці загадаў мне даставіць вас [Караневіча] на медпункт.Крапіва.Дзень назад наводчыку пераехала пальцы нагі колам гарматы, і ён ляжаў зараз у палкавой санчасці.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́нейка, ‑а, н.
1.Ласк.да сонца.
2.Разм. Пяшчотная назва любімага чалавека. [Сымон Латушка:] — Ну, добра ж, сонейка-дачушка. Вось зараз я іду да вас!Колас.
•••
За вушка ды на сонейкагл. вушка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Усміхнуцца. — Як вас мы будзем велічаць? — спытала.. [Вера Пятроўна], лагодна ўхмыльнуўшыся і не спускаючы вачэй з новага шафёра.Кулакоўскі.[Жэня] крыва ўхмыльнулася, паўтарыла горка, насмешліва: — «Жонка»!..Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрасі́цьсов.
1.в разн. знач. попроси́ть;
п. дазво́лу — попроси́ть позволе́ния;
хво́ры ~сі́ў вады́ — больно́й попроси́л воды́;
я папрашу́вас не размаўля́ць — я попрошу́вас не разгова́ривать;
п. за сястру́ — попроси́ть за сестру́;
2. пригласи́ть, попроси́ть, позва́ть;
гасце́й ~сі́лі да стала́ — госте́й пригласи́ли (попроси́ли) к столу́;
◊ п. прабачэ́ння — (выбачэ́ння —) попроси́ть проще́ния (извине́ния)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыбы́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і прыбытковы (у 2 знач.). Пісаў яму Уласюк. «Паважаны дзядзька Андрэй! Калі Вы не маеце дужа прыбытных заробкаў, дык прыязджайце да нас: работа для Вас знойдзецца».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)