1) масіўны слуп (слупы), які служыць апорай арак, мастоў, перакрыццяў будынкаў ці падземных збудаванняў.
2) Невысокія слупы, пастаўленыя па баках уезда ці ўвахода на тэр. сядзіб, палацаў, паркаў і інш. (найб. пашыраны ў архітэктуры класіцызму).
3) Вежападобнае збудаванне ў форме ўсечанай піраміды (у плане выцягнуты прамавугольнік) з трапецападобным фасадам. П. ставілі абапал вузкага ўвахода ў стараж.-егіпецкія храмы (каля 2050—1700 да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭРА́ЛЬНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
[ад лац. rudus (ruderis) друз, буд. смецце], смеццевыя расліны, якія растуць каля будынкаў, на пустках, уздоўж шляхоў зносін і на падобных другасных (не палявых) месцах. Пераважна нітрафілы. Часта маюць прыстасаванні, якія дазваляюць ім пазбегнуць знішчэння чалавекам і жывёламі (непрыкметны выгляд, ядавітыя рэчывы, шыпы, жыгучыя валаскі і інш.). На Беларусі больш за 350 відаў з родаў аксамітнік, блёкат, вапнаўка, вярблюдка, герань, дурнап’ян, дурнічнік, крапіва і інш. Разам з сегетальнымі раслінамі складаюць групу пустазелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маёмасць, ‑і, ж.
Рэчы, прадметы, каштоўнасць, якія належаць каму‑н., знаходзяцца ў чыім‑н. уладанні. Дзяржаўная маёмасць. □ Панская зямля і маёмасць былі канфіскаваны і перададзены батракам і бедным сялянам.Кавалёў.З прыфрантавой паласы ўжо былі эвакуіраваны ўсе паязныя саставы і ўся чыгуначная маёмасць.Чорны.
•••
Нерухомая маёмасць — маёмасць, якая складаецца з зямельнага ўчастка і будынкаў.
Рухомая маёмасць — маёмасць, якая складаецца з каштоўнасцей, рэчаў, мэблі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́гарад, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Населены пункт, размешчаны паблізу вялікага горада, побач з горадам. Прыгарады Мінска. □ Праз белую заслону мільгалі збудаванні прыгарадаў: невыразныя абрысы цагляных будынкаў, коміны, парніковыя рамы каля самай дарогі.Шамякін.Справа і злева зазелянелі садзікі, у якіх туліліся невялікія дамы прыгарада.Корбан.
2. У старажытнай Русі — горад, пасяленне, якія адміністрацыйна і эканамічна падпарадкоўваюцца другому, больш буйнаму гораду. Прыгарады Вялікага Ноўгарада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэ́ска, ‑і, ДМ фрэсцы; Рмн. ‑сак; ж.
Роспіс сцен вадзянымі фарбамі, нанесенымі на свежаатынкаваную сцяну. Падарожнік зможа доўга любавацца роспісамі і фрэскамі сабора Спаса-Ефрасіньеўскага манастыра ў Полацку.Сачанка.Фрэскі на сценах грамадзянскія будынкаў дагэтуль не сустракаліся ні ў адным горадзе Старажытнай Русі.«Помнікі».// Жанр жывапісу, заснаваны на прымяненні вадзяных фарбаў. На блакітных мармуровых каланадах красаваліся фрэскі ў строгім ваенным стылі.Алешка.
[Іт. fresco — свежы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛКО́Н (італьян. balcone ад позналац. balcus бэлька),
канструкцыйны элемент пабудовы і маст. афармлення фасадаў будынкаў; агароджаная (кратамі, балюстрадай, парапетам) пляцоўка на кансольных бэльках, якая выступае са сцяны, або пліта (пераважна жалезабетонная) на фасадзе ці ў інтэр’еры (напр., у тэатры). Сустракаецца тып балкона без вынасу (т.зв. «французскі балкон»), які робіцца ў праёме балконных дзвярэй. Балкон як элемент пабудовы ўзнік на Усходзе. У Еўропе з’явіўся ў сярэднія вякі ў абарончым (машыкулі) і культавым (амбон) дойлідстве.
Балкон жылога дома на вул. Камсамольскай у Мінску. Мастацкае ліццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́НТу архітэктуры,
арнаментальна-дэкаратыўны элемент аздаблення фасадаў і інтэр’ераў будынкаў і збудаванняў у выглядзе аканта (расліна, пашыраная ў Міжземнамор’і). Вядомы з антычнасці. Характэрны для зах.-еўрап., у т. л. беларускай, архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму. Арнамент з асобных зубчастых лістоў аканта аздабляў кансолі і дэнтыкулы, з сабраных у пучок у форме чашы — карынфскія і кампазітныя капітэлі; бягучы бесперапынны арнамент з аканта выкарыстоўваўся ў фрызах, спіралепадобны — у круглых разетках і медальёнах.
Матыў аканта ў аздабленні інтэр’ера касцёла ў в. Міхалішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́АЛТА ((Aalto) Алвар) (3.2.1898, г. Куартане, Фінляндыя — 11.5.1976),
фінскі архітэктар; адзін са стваральнікаў фін. дызайна. Прадстаўнік функцыяналізму і арганічнай архітэктуры, ідэям якіх надаў нац. вытлумачэнне. Працаваў у Фінляндыі, Швецыі, ЗША і інш. Спалучэннем жалезабетону і шкла з традыц.буд. матэрыялам (камень, цэгла, дрэва) дасягаў свабоды і выразнасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі будынкаў, узаемасувязі архітэктуры з ландшафтам і гар. асяроддзем (санаторый у Пайміо, 1929—33; палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі, 1967—71).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ХАВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
будаўнічыя матэрыялы, з якіх робяць дахібудынкаў і збудаванняў. Характарызуюцца воданепранікальнасцю, мароза-, вогне- і вільгацеўстойлівасцю, трываласцю, лёгкасцю.
Адрозніваюць Д.м.: цвёрдыя (штучныя — лісты, пліткі), гнуткія (рулонныя, найб. пашыраны) і пластычныя (масцікавыя); сілікатныя (азбестацэментныя хвалепадобныя лісты і пліткі, гл.Азбестацэментныя вырабы і канструкцыі; чарапіца, шыфер); арганічныя (драўняныя — гонта, драніцы, дошкі; бітумныя і дзёгцевыя — пергамін, руберойд, таль, палімерныя на аснове пластмас — плоскія і хвалепадобныя пліты з шклапластыкаў і інш.); металічныя (лісты дахавай сталі, алюмінію, цынку). Пластычныя Д.м. — бітумныя, бітумна-палімерныя і дзёгцевыя масцікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́ ВАКЗА́Л,
комплекс будынкаў і збудаванняў для абслугоўвання пасажыраў, апрацоўкі багажу і грузаў у марскіх портах. Падзяляюцца на пасажырскія і грузапасажырскія, канцавыя і прамежкавыя.
Будуюцца на прыбярэжных участках, у т. л. на молах і пляцоўках з штучнай асновай. Маюць пасаж., багажныя, тэхн. і інш. памяшканні, грузавыя склады (на ўзроўні прычалаў), спец. пасадачныя прыстасаванні (пад’ёмна-паваротныя і крытыя тэлескапічныя трапы), часам галерэі ўздоўж прычалаў або пірсы. Бываюць М.в., высунутыя ў мора (на па́лях), асобныя збудаванні — на плывучых платформах. Гл. таксама Вакзал, Рачны вакзал.