Лік і лічба 200. Дзвесце дзеліцца на пяць.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 200. Дзвесце чалавек. □ На ўсе Мікуцічы было не болей трох лодак, хоць у сяле налічвалася каля двухсот двароў.Колас.Дуброва сапраўды была блізка, сажняў за дзвесце ад хутара.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пада́лей, прысл.
Разм. Значна далей; не блізка. Людзі моўчкі разышліся па хатах, падалей ад таго месца, дзе глуха парыпваў пад шалёным ветрам апалены дубовы сук.Лынькоў.— Прынясі сухога баласту, — сказаў Скаварада. — Набяры дзе падалей.Навуменка.
•••
Падалей ад граху (бяды) — тое, што і далей ад граху (бяды) (гл. далей).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.
Тое, што і прыкмета. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх.Колас.— А ляцяць як нізка! — Зіма блізка, — напамінае Сцяпан вядомую ўсім прымету.Крапіва.Зачарнелі дарогі — добрая прымета на ўраджай.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырвані́цца, ‑ванюся, ‑вонішся, ‑воніцца; незак.
1. Афарбоўвацца ў чырвоны колер. Помніш выбухі, залпы, Чырваніліся далі...Броўка.
2.(1і2ас.неўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам. Наперадзе, вельмі блізка, .. стаяў ельнік. На яго зялёнай сцяне чырвонілася асіна і жаўцелі дубы.Чорны.
3.Разм. Запэцквацца ў што‑н. чырвонае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мазь, ‑і, Т маззю, ж.
1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі для ўцірання ў скуру або для намазвання яе. Націраць цела маззю.
2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго‑н. Лыжная мазь. □ Камянела ў бочках мазь для колаў, і марнеў іншы небагаты тавар.Самуйлёнак.
•••
На мазі — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Застацца дзе‑н. на начлег; правесці дзе‑н. ноч. Пераначаваць у лесе. □ — Ці нельга ў вас пераначаваць падарожнаму чалавеку? — запытаў жабрак і дадаў: — Вечар блізка, а вёскі нідзе не відаць...С. Александровіч.Маленькі балоты астравок, на якім мы збіраліся толькі пераначаваць, стаў нашым часовым лагерам.Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́скудзь, ‑і, ж.
Разм.пагард. Пра каго‑н. агіднага, паскуднага або пра што‑н. агіднае, паскуднае. Даміра падышоў зусім блізка, адштурхнуў Канькова, працадзіўшы скрозь зубы: — Ты вось што, на маёй дарозе не стой. Думаў, чалавек ты, аж не,.. поскудзь.Асіпенка.Самагонная поскудзь борзда разлілася па .. [Саўкавых] жылах, стукнула ў галаву.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Прайсці тупаючы. У суседнім пакоі пратупалі мяккія матчыны панто[ф]лі.Галавач.// Прайсці. Па насыпу блізка пратупаў абходчык, потым вярнуўся.Мележ.Я салдат Айчыны. Сотні вёрст пратупаў пехатой.Прыходзька.
2. Тупаючы, прахадзіць некаторы час. [Кравец] абуў на ногі лямцавыя туфлі, .. пратупаў па пакоі аж да самага вечара.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)