1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. [Камісар:] — Уступай у камсамол. Бачыў, што робіцца ў горадзе пасля ўцёкаў белых? Трэба ачысціць горад ад белагвардзейскага бруду...«Полымя».
2. Самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе‑н. Незагоеныя раны абвалілі камандзіра атрада ўжо на другі дзень пасля ўцёкаў са шпіталя.Паслядовіч.Рыхтаваліся ўцёкі з лагера вялікай групы палонных.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
|| наз.праці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.іпраціра́нне, -я, н.
|| прым.праці́рачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НЕАКАНТЫЯ́НСТВА,
ідэалістычны філас. кірунак, які ўзнік у 2-й пал. 19 ст. ў Германіі. Сфарміраваўся ва ўмовах крызісу метадалаг. асноў прыродазнаўства і гіст. навукі, уяўляў сабой спробу яго пераадолення з дапамогай тэарэт. спадчыны І.Канта. Адным з першых філосафаў, які заявіў пра неабходнасць «вярнуцца да Канта» і «ачысціць» вучэнне Канта ад наслаенняў яго паслядоўнікаў, быў О.Лібман. Н. пашырылася ў Германіі, Аўстрыі, Францыі, Расіі і інш.Найб. вядомымі былі марбургская (Г.Коген, П.Натарп, Э.Касірэр і інш.) і бадэнская (В.Віндэльбанд, Г.Рыкерт і інш.) школы. Нягледзячы на часам прынцыповыя адрозненні ў тлумачэнні кантавай спадчыны, усе неакантыянцы зыходзіліся ў адным — крытычных адносінах да кантавай «рэчы ў сабе». У адрозненне ад самога Канта, які прызнаваў «рэч у сабе» як незалежную ад суб’екта, як рэальна існуючую, яны трактавалі яе, як чалавечы вопыт. Калі Кант спрабаваў строга акрэсліць межы пазнавальнай здольнасці суб’екта і ўрэшце перайшоў на пазіцыі агнастыцызму і суб’ектыўнага ідэалізму, то неакантыянцы ў большай ступені апелявалі да пастулатаў аб’ектыўнага ідэалізму (бога, логаса і г. д.). Яны адрывалі пазнанне ад прадмета пазнання. Прадмет, па іх меркаванні, не дадзены, а зададзены суб’екту. Такім чынам, пазнанне ёсць лагічная пабудова і яна здзяйсняецца па законах мыслення. Н. паўплывала на неагегельянства, экзістэнцыялізм і інш. кірункі.
Літ.:
Кассирер Э. Жизнь и учение Канта: Пер. с нем. СПб., 1997;
Хайдеггер М. Кант и проблема метафизики: Пер. с нем. М., 1997;
Гайденко П.П. Прорыв к трансцемдентмому: Новая онтология XX в. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адмы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.
1. Мыючы, ачысціць ад чаго‑н.; вымыць. Я толькі цяпер заўважаю на Міхайлавых далонях чорныя крапінкі. Іх не адмылі ні вада, ні час.Даніленка.А маці цэлы экзамен учынілі [жандары], загадалі ёй вагон звонку адмыць.Лынькоў.// Мыццём зняць, вывесці (плямы, пахі і пад.). Адмыць чарнільныя плямы. □ Рукі пахнуць травой — лебядой, Сырадоем і кропам. Гэтых пахаў ніякай вадой Не адмыеш ні троху.Гілевіч.//перан. Зняць віну, ганьбу, грэх, вярнуць гонар. [Змітрок:] — Бруд, калі ён зверху, адмываецца, а вось калі душа чорная, яе ніколі не адмыеш!Ваданосаў.Нікому, нават Кастусю, ніколі.. [Толя] аб гэтым не гаварыў. Нічым, здавалася яму, нават тысячай забітых ім фашыстаў, нельга будзе хоць трохі адмыць з яго страшную ганьбу.Брыль.
2. Размываючы плынню, патокам, аддзяліць. Рака адмыла частку берага.
3.Спец. Аддзяліць, ачысціць ад прымесей прамываннем. Адмыць залаты пясок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Ачысціць ад галля, бацвіння, лісця і пад. Урэшце, спусціўшы апошняе дрэва на дзялянцы, мы абцерабілі яго і выбраліся на слаба ўезджаную дарогу.Савіцкі.// Абсячы, абрэзаць галлё, бацвінне, лісце і пад. Абцерабіць галлё на дрэве.
2.Разм. Аб’есці. Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся. Панадзіўся ў Піліпавы грады і ўсе капусныя высадкі абцерабіў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счаса́ць1, счашу, счэшаш, счэша; зак., што.
1. Зняць часаннем; вычасаць. Счасаць пух з труса.
2. Апрацаваць. ачысціць часаннем (лён, шэрсць і пад.). Счасаць воўну.
счаса́ць2, счашу, счэшаш, счэша; зак., што.
1. Зняць часаннем верхні слой чаго‑н. ці шурпатасць. Счасаць кару з бервяна.// Апрацаваць што‑н. часаннем. Счасаць няроўнае месца дошкі.
2. Зрасходаваць пры часанні. Счасаць паляна на стружкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
säubernvt
1) чы́сціць, мыць, прыбіра́ць
2) (von D) перан. ачышча́ць, вызваля́ць (што-н. ад чаго-н., ад каго-н.);
das Land vom Féinde ~ачы́сціць краі́ну ад во́рага
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́біць, -б’ю, -б’еш, -б’е; -біты; зак.
1.каго-што. Ударам выдаліць; з боем выгнаць, адцясніць.
В. акно.
В. ворага з горада.
В. з каляіны (перан.: парушыць прывычны спосаб жыцця).
2.што. Ударамі ачысціць ад пылу.
В. дыван.
3.што. Ударамі зрабіць паглыбленне ў чым-н.; вычаканіць.
В. медаль.
4.што. Знішчыць градам, вытаптаць і пад. (пасевы, поле і г.д.).
Град выбіў жыта.
В. сцежку ў жыце.
5.што. З цяжкасцю дамагчыся атрымання чаго-н. (разм.).
В. дадатковыя сродкі.
|| незак.выбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)