Спыніць якое‑н. дзеянне, выйсці з якога‑н. стану. Аркестр перастаў іграць, і пары пачалі выходзіць у парк.Скрыпка.Спіць хлопчык, як забіты, і кашляць перастаў.Гарэцкі.Камунізм перастаў быць толькі навуковай тэорыяй, ён выйшаў на прасторы рэвалюцыйнай практыкі.«Звязда».// Спыніцца, кончыцца (пра дождж, снег, вецер). Дождж перастаў на світанні, і хлопцы зараз жа пачалі рыхтавацца ў дарогу.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Аслабленне напружання. Аркестр, як навінка і вясёлая разрадка ў суровым партызанскім жыцці, карыстаўся доўгі час павышанай увагай.Шахавец.Гумар у апавяданні пра гераічнае або трагічнае часта служыць для разрадкі, аслаблення выключна напружанага дзеяння, вострых сітуацый.Дзюбайла.
3. Разрэджаная расстаноўка літар у слове для выдзялення яго ў тэксце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серпанці́н, ‑у, м.
1. Скрутак доўгай вузкай стужкі з каляровай паперы, які кідаюць у публіку на балях, карнавалах і пад. Зайграў школьны духавы аркестр, моладзь пайшла танцаваць... Раптам веерам узляцела канфеці, абсыпаючы танцораў, пайшоў у ход серпанцін.Гурскі.
2.перан. Участкі звілістай горнай дарогі. Адхон, зарослы векавымі дрэвамі, цягнуўся з левага боку. У адным месцы на яго ўзбягалі звілістым серпанцінам мармуровыя сходы з шырокімі прыступкамі.Караткевіч.
[Фр. serpentin ад serpent — змяя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філармо́нія, ‑і, ж.
Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнай культуры. Атрымаўшы права запрасіць у 1960 годзе адзін з лепшых калектываў СССР на святкаванне 950‑годдзя свайго горада, Яраслаўская філармонія запрасіла нашу капэлу.«Звязда».У 1932 годзе адкрыліся кансерваторыя, вялікі сімфанічны аркестр пры радыёкамітэце, філармонія і інш.«Беларусь».Доўга стаяў.. [танк] на Камароўскай развілцы, прыкладна насупраць таго месца, дзе цяпер узвышаецца будынак Дзяржаўнай філармоніі.Беразняк.
[Ад грэч. philos — сябар і harmonia — гармонія, музыка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струна́, -ы́, мн. стру́ны і (з ліч. 2, 3, 4) струны́, струн, ж.
1. Пругкая нітка (з металу, капрону і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць.
Цымбальныя струны.
2. Нітка, вяроўка і пад., нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях (спец.).
Струны тэніснай ракеткі.
3.перан., чаго або якая. Асаблівасць, якасць характару.
Лепшыя струны душы.
◊
Слабая струна — найбольш чуллівая, уражлівая асаблівасць характару.
|| памянш.стру́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
◊
У струнку стаць або выцягнуцца (разм.) — прама, навыцяжку, апусціўшы рукі па швах.
|| прым.стру́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
С. аркестр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Іван Вікенцьевіч (1780—90-я г., Магілёўшчына — 1851),
скрыпач, дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог, муз. дзеяч. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і інстр. музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія. Каля 1810 пераехаў з капэлай у Астрахань. Адзін з арганізатараў астраханскага т-ра (з 1820 яго антрэпрэнёр, разам з Ц.Цімафеевым). З пач. 1840-х г. працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі; узначальваў аматарскі аркестр. Вял. значэнне мела выданне Дабравольскага «Азиатского музыкального журнала» (1816—18), дзе ўпершыню ўжыты літаграфскі спосаб у нотадрукаванні, а таксама запіс, публікацыя і апрацоўка муз. фальклору народаў Сярэдняй Азіі і Каўказа з выкарыстаннем прыёмаў еўрап. кампазітарскай тэхнікі. У часопісе друкаваліся і інстр. п’есы для хатняга музіцыравання, у т. л. самога Дабравольскага («Паланэз» для скрыпкі і інш.).
Літ.:
Коростин А.Ф. Начало литографии в России. М., 1943. С. 73—77;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШЧЫ́НСКІ Юзаф (1781, Вільня — 1844),
бел. піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог. З 1813 выкладаў музыку ў Віленскім ун-це, у 1814 па запрашэнні меламана і мецэната, скрыпача-аматара Л.М.Ракіцкага пераехаў на жыхарства ў яго маёнтак Гарадзішча пад Мінскам, дзе да 1844 узначальваў сімф.аркестр. Пад яго кіраўніцтвам у Гарадзішчы і ў Мінску прагучалі оперы «Аксур, цар Армуза» А.Сальеры і «Белая дама» Ф.А.Буальдзьё, сімфоніі І.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена. Аўтар каля 100 муз. твораў, выдадзеных у Маскве, Вільні, Варшаве, Вене, Лейпцыгу. Найб. папулярныя былі 3 фп. канцэрты, фп. квартэт a-moll, стр. секстэт, меладрама «Эгберт», музыка да камедыі Л.Дмушэўскага «Сядзіба пры дарозе», паланэзы (лепшыя, на погляд сучаснікаў, не саступалі паланэзам М.К.Агінскага і К.Курпінскага).
Літ.:
Jelski M. Kilka wspomnień z przeszłości muzycznej Litwy // Echo muzyczne. 1881. № 23.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУКТ Аляксандр Анатолевіч (10.5.1949, Мінск — 17.4.1990),
бел. музыказнавец, кампазітар. Канд. мастацтвазнаўства (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972), выкладаў у ёй. У навук. дзейнасці асн. ўвагу аддаваў праблемам натуральна-ладавай гармоніі, ладаўтварэння ў сучаснай музыцы, класічнай поліфаніі. Сярод муз. твораў: «Званы» (1978) і «Вяснянка» (1982) для аркестра нар. інструментаў, квінтэт (1982), «Гарэзлівыя прыпеўкі» для 2 цымбалаў, фп. і ўдарных (1983), «Балбатухі» для 2 домраў, фп. і ўдарных (1987) і інш.
Тв.:
Фартэпіянны цыкл Л.Абеліёвіча «Фрэска № 1»: (Да праблемы адзінства цыкла) // Бел. музыка. Мн., 1978. Вып. 3;
О композиционном строении двухголосных инвенций Баха. Мн., 1979;
Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё. Мн., 1984;
Об опере С.Кортеса «Матушка Кураж» // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1984. Вып. 3;
Развитие белорусской советской музыки: опыт стадиального описания // Белорусская советская музыка на современном этапе. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУКО́РСКАЯ СЯДЗІ́БА.
Існавала ў 19 — пач. 20 ст. ў в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Належала Оштарпам, з 1874 — Гартынгам. У сядзібны комплекс у стылі класіцызму ўваходзілі палац, касцёл, гасп. пабудовы, парк.
Палац — 2-павярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак (пабудаваны ў 19 ст. Л.Оштарпам). Гал. фасад быў аформлены 4-калонным порцікам з трохвугольным франтонам. Да тарцоў былі прыбудаваны 1-павярховыя прамавугольныя ў плане аранжарэі. Палац меў шмат жылых і парадных пакояў, б-ку на некалькі тысяч тамоў, архіў і інш. памяшканні. Была калекцыя твораў выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва (у т. л. карціны Ф.Смуглевіча, Я.Дамеля), існаваў аркестр. Каля палаца стаяў касцёл 18 ст. Зруйнаваны ў гады Вял.Айч. вайны. Захаваліся флігель, уязная брама, фрагменты пейзажнага парку.
Ю.А.Якімовіч.
Дукорская сядзіба. Палац. З малюнка Н.Орды. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКІ НАРО́ДНЫ ХОР, Акадэмічны рускі народны хор Расійскай Федэрацыі імя М.Я.Пятніцкага. Арганізаваны ў 1910 з нар. спевакоў Варонежскай, Разанскай і Смаленскай губ. М.Я.Пятніцкім (маст. кіраўнік хору да 1927). Выступаў у с. Аляксандраўскае (Варонежская вобл.), з 1918 — у Маскве. З 1927 прысвоена імя Пятніцкага. З 1937 у складзе Маскоўскай філармоніі. З 1940 — сучасная назва, з 1967 — акадэмічны. У 1938 рэарганізаваны: павялічана хар. група, створаны аркестрнар. інструментаў і танц. калектыў. Сярод кіраўнікоў хору П.Казьмін, У.Захараў, М.Коваль, В.Левашоў. Асаблівасць хору — вял. дыяпазон нар. музыкі, імкненне да «маляўнічага выканання песні» (паводле слоў Пятніцкага), тэатралізацыя, разыгрыванне сцэн сял. жыцця на фоне дэкарацый, аб’яднанне песень у цыклы («За аколіцай», «Вячоркі», «Вяселле»), частушкі, прыпеўкі, вак.-харэаграфічныя сюіты і кампазіцыі, творы сучасных кампазітараў. Пры хоры працуе фалькл. кабінет, захоўваецца вял. калекцыя нар. інструментаў і касцюмаў, сабраных Пятніцкім.