МА́НЬШЫН (Геральд Рыгоравіч) (н. 5.8.1937, г.п. Фрунзе Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1983), праф. (1986). Скончыў Кіеўскі ін-тінж. грамадзянскай авіяцыі (1961). З 1970 вучоны сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. навук, з 1974 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1985 у Ваен.акадэміі Беларусі. З 1993 прэзідэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Навук. працы па тэорыі аналізу і сінтэзу складаных комплексаў «чалавек-машына», метадах і сродках забеспячэння якасці і надзейнасці эргатычных сістэм, метадах аўтаматызацыі эрганамічнага праектавання складаных сістэм, сродках кантролю і кіравання функцыянальным станам чалавека-аператара. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Управление режимами профилактик сложных систем. Мн., 1976;
Методы профилактического обслуживания эргатических систем. Мн., 1983 (разам з Я.Ю.Барзіловічам, В.Ф.Васкабоевым);
Обеспечение качества функционирования автоматизированных систем. Мн., 1986 (разам з С.В.Кірпічом).
расійскі дзярж. дзеяч, археограф і гісторык. Граф. Чл.Рас.акадэміі (1789). Служыў у арміі, потым на прыдворнай і грамадзянскай службе. У 1791—97 обер-пракурор Сінода, у 1794—99 прэзідэнт Акадэміі мастацтваў. З 1775 збіраў пісьмовыя і рэчавыя помнікі рас. гісторыі. Засн. гурток гісторыкаў, які адкрыў Лаўрэнцьеўскі летапіс, выдаў шэраг помнікаў стараж.-рус. пісьменнасці, у т. л.«Рускую праўду» (1792), «Кнігу Вялікаму Чарцяжу» (1792), «Духоўную вялікага кн. Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха...» (1793, гл.«Павучанне Уладзіміра Манамаха»); сам адкрыў і выдаў «Слова пра паход Ігаравы» пад назвай «Гераічная песня пра паход на полаўцаў удзельнага князя Ноўгарада-Северскага Ігара Святаславіча» (1800). Зборам М.-П. (частка яго, у т. л. адзіны спіс «Слова аб палку Ігаравым», згарэла ў Маскве ў вайну 1812) карысталіся многія рас. гісторыкі, у т. л. М.М.Карамзін.
Літ.:
Козлов В.П. Кружок А.И.Мусина-Пушкина и «Слово о полку Игореве»: Новые страницы истории древнерус. поэмы в XVIII в. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГО́РСКІ (Ігар Станіслававіч) (н. 17.2.1931, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі; стваральнік навук. школы па матэм. мадэліраванні і аўтаматызацыі с.-г. вытв-сці. Акад.Акадэмііагр. навук Беларусі і Рас.акадэмііс.-г. навук (1992). Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1980). Скончыў БСГА (1953). З 1953 у Ін-це торфу Нац.АН, з 1961 у БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1983—98 дырэктар, у 1984—98 ген. дырэктар НВА «Белсельгасмеханізацыя», з 1998 гал.навук. супрацоўнік, з 1999 саветнік). Навук. працы па абгрунтаванні сістэм тэхн. сродкаў для сельскай гаспадаркі, параметраў і рэжымаў работы с.-г. машын і агрэгатаў на стадыі іх праектавання на аснове метадаў матэм. мадэліравання; створаны высокаэфектыўныя машыны, глебаапрацоўчыя агрэгаты, тэхн. сродкі для ўборкі і пасляўборачнай апрацоўкі зерня, лёну, кармоў і інш.
Тв.:
Моделирование сельскохозяйственных агрегатов и их систем управления. Л., 1979 (у сааўт.);
Механизация процессов химизации и экология. Мн., 1993 (разам з Л.Я.Сцепуком, В.П.Дзмітрачковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТЭ́Р ((Pasteur) Луі) (27.12.1822, г. Доль, Францыя — 28.9.1895),
французскі мікрабіёлаг і хімік, заснавальнік мікрабіялогіі і імуналогіі. Чл. Парыжскай АН (1862), Франц.мед.акадэміі (1873), Франц.акадэміі (1881). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1847). З 1849 праф. Страсбургскага, з 1854 — Лільскага ун-таў, з 1857 — Вышэйшай нармальнай школы, з 1867 — Парыжскага ун-та. З 1888 дырэктар н.-д.мікрабіял. ін-та ў Парыжы (Пастэраўскі ін-т). Навук. працы па мікрабіялогіі, імуналогіі, біяхіміі, стэрэахіміі. У 1857 вызначыў, што браджэнне выклікаецца мікраарганізмамі. У 1861 адкрыў узбуджальнікаў маслянакіслага браджэння — анаэробных маслянакіслых бактэрый і даказаў, што жыццё магчыма і ў бескіслародным асяроддзі. Эксперыментальна даказаў немагчымасць самаадвольнага заражэння, што садзейнічала развіццю антысептыкі і стварэнню метадаў стэрылізацыі (гл.Пастэрызацыя). Распрацаваў метад засцерагальных прышчэпак супраць узбуджальнікаў шаленства (1885) і інш. заразных хвароб (гл.Вакцынапрафілактыка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЦЭ́ЦІ ((Pizzetti) Ільдэбранда) (20.9.1880, г. Парма, Італія — 13.2.1968),
італьянскі кампазітар, музыказнавец, педагог. Чл.Італьян.акадэміі (з 1939). Скончыў Пармскую кансерваторыю (1901), з 1907 яе праф. З 1908 праф. фларэнційскага муз. ін-та, з 1917 яго дырэктар. З 1924 дырэктар Міланскай кансерваторыі, у 1936—58 праф.Нац.акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме, у 1948—51 яе прэзідэнт. Імкнуўся адрадзіць нац. асновы італьян. музыкі, выкарыстоўваў традыцыі нар. песні, грыгарыянскага харала, музыкі італьян. Адраджэння і барока. Сярод твораў: больш за 10 опер, у т.л. «Федра» (паст. 1915), «Чужаземец» (паст. 1930), «Каліёстра» (паст. 1953), «Забойства ў саборы» (паст. 1958), «Клітэмнестра» (паст. 1965); балетаў; 2 сімфоній (1914, 1940); канцэртаў для інстр. з арк.; камерна-інстр. ансамбляў; хораў; музыкі для пастановак п’ес Г. Д’Анунцыо, Эсхіла, Сафокла, У.Шэкспіра, К.Гальдоні і інш. Аўтар кн. «Грэчаская музыка», «Сучасная музыка» (абедзве 1914), «Паганіні» (1940) і інш.
Літ.:
Богоявленский С. Итальянская музыка 1-й половины XX в.: Очерки. Л., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКАЯ АКАДЭ́МІЯ, Кіева-Магілянская акадэмія,
першая вышэйшая навуч. ўстанова, асв. і культ. цэнтр на Украіне. Існавала ў 1632—1817 у Кіеве. Створана ў выніку аб’яднання Кіеўскай брацкай школы (з 1615) і школы Кіева-Пячэрскай лаўры (з 1631) пад назвай Кіева-Магілянскага калегіума (у гонар заснавальніка мітрапаліта кіеўскага П.Магілы). У 1701 калегіуму нададзены правы і тытул акадэміі. Курс навучання — да 12 гадоў, мела 7, а з 1689 8 класаў: фара (падрыхтоўчы клас), інфіма (малодшы клас), граматыка, сінтаксіма і вышэйшыя — паэтыка, рыторыка, філасофія і багаслоўе. Навучэнцы атрымлівалі філал. падрыхтоўку, вывучалі ўкр., грэч., лац., польск. мовы, класічную грэч. і рымскую, сярэдневяковую л-ру, гісторыю, геаграфію і багаслоўе. Пазней уведзены рус., франц., ням., стараж.-яўр. мовы, матэматыка, трыганаметрыя, фізіка, архітэктура, у апошнія гады існавання К.а. — класы дамашняй і сельскай эканомікі, медыцыны. Значнае месца займала маст. і муз. адукацыя. Б-каакадэміі ў 2-й пал. 18 ст. мела 12 тыс. тамоў, значную колькасць рукапісаў і дакументаў (згарэла ў час пажараў у 1780 і 1811; захаваліся асобныя экз.). К.а. адыграла вял. ролю ў пашырэнні асветы не толькі на Украіне, але і Беларусі. Яна давала магчымасць вучыцца бел.правасл. моладзі (навуч. ўстановы такога ўзроўню на Беларусі таго часу былі каталіцкія). У К.а. атрымлівалі адукацыю таксама студэнты з Балгарыі, Грэцыі, Малдавіі, Расіі, Сербіі. Сярод навучэнцаў і выкладчыкаў былі І.Канановіч-Гарбацкі, Епіфаній Славінецкі, Сімяон Полацкі, Ф.Пракаповіч, Г.Каніскі, С.Косаў і інш., у 1734 вучыўся М.Ламаносаў. З канца 18 ст. пачаўся заняпад акадэміі. У 1817 зачынена, замест яе адкрыта духоўная семінарыя (у 1819 пераўтворана ў духоўную акадэмію, існавала да 1920).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ста́ту́т
(польск. statut, ад лац. statutum)
1) звод палажэнняў, якія вызначаюць структуру, прынцыпы і парадак дзейнасці якой-н. арганізацыі, установы (напр. С. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);
2) звод правіл, якія рэгулююць парадак выканання ці прымянення чаго-н. (напр. вайсковы с.);
3) звод законаў у некаторых краінах Еўропы XIV—XVIII стст. (напр. С. Вялікага княства Літоўскага).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
французскі гісторык. Граф. Чл.Франц.акадэміі з 1897. Даследаваў гісторыю міжнар. адносін і дыпламатыі. Асн. працы: «Напалеон і Аляксандр I» (т. 1—3, 1891—93), дзе абгрунтоўваецца неабходнасць франкарускага саюзу; «Узвышэнне Банапарта» (1902), у якой выступае апалагетам знешняй і ўнутранай палітыкі Напалеона I; нарысы па гісторыі знешняй палітыкі Францыі і міжнар. адносін у 17—20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАШНІ́Н (Леанід Рыгоравіч) (н. 20.2.1936, в. Альхоўка Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1978). Скончыў Чэлябінскі політэхн.ін-т (1959). З 1962 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы па хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў і сплаваў. Прапанаваў металатэрмічны метад атрымання дыфузійных пакрыццяў шматмэтавага прызначэння (зноса-, гарача-, кавітацыйнаўстойлівых і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙКО́ (Баляслаў) (1877, Свянцянскі павет Віленскай губ. — 1939),
жывапісец. Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе, у Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Пасля 1902 жыў у Парыжы. Меў персанальныя выстаўкі ў Парыжы і Ніццы. Працаваў у жанры пейзажа і нацюрморта. У пейзажах адлюстроўваў мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю А.Міцкевіча: «Від на Свіцязь», «Туганавічы». Творы Буйко зберагаюцца ў музеях Вільнюса, Варшавы, прыватных зборах.