партыя тавару, частка яго агульнай колькасці, што прадаецца ці пастаўляецца па дагаворы. Тэрмін пашыраны ў аўкцыённым гандлі (гл.Аўкцыён), дзе Л. можа складацца са стандартнага пакета каштоўных папер (100, 1000 адзінак і інш.), адной рэчы (напр., карціна, прадмет антыкварыяту), набору аднародных па якасці прадметаў (напр., калекцыя стараж. марак, манет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАЦЫ́ТЫ [ад мана... + ...цыт(ы)],
адзін з тыпаў незярністых лейкацытаў. Утвараюцца ў чырв. касцявым мозгу; дыям. 10—20 мкм, шарападобныя. Афарбоўка ядра чырвона-пурпуровая, цытаплазмы — бледная блакітна-шэрая. У крыві чалавека ў норме М. складаюць 3—11% агульнай колькасці лейкацытаў. Здольныя да фагацытозу, мігрыруюць з крыві ў тканкі і пераўтвараюцца ў макрафагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРТАЛА́НФІ ((Bertalanffy) Людвіг фон) (19.9.1901, Ацгерсдорф, цяпер у межах Вены — 12.6.1972),
аўстрыйскі біёлаг-тэарэтык і натурфілосаф, стваральнік агульнай тэорыі сістэм. У 1934—48 праф. Венскага ун-та, у 1949—72 ва ун-тах Канады і ЗША. Аўтар прац «Тэарэтычная біялогія» (т. 1—2, 1931—51), «Біялагічная карціна свету» (1949), «Робаты, людзі, розум» (1967), «Агульная тэорыя сістэм. Асновы, развіццё, выкарыстанне» (1968) і інш. У пачатку сваёй дзейнасці схіляўся да ідэй Венскага гуртка, пазней крытыкаваў некаторыя аспекты неапазітывізму. Адзін са стваральнікаў тэорыі адкрытых біял. сістэм, якія валодаюць уласцівасцю эквіфінальнасці, г. зн. дасягнення сістэмай аднаго і таго ж канчатковага стану пры розных пач. умовах. Сваімі ідэямі праграма Берталанфі блізкая да тэарэт. кібернетыкі, тэрмадынамікі незваротных працэсаў і сінергетыкі. Ідэі Берталанфі знайшлі выкарыстанне ў медыцыне, псіхіятрыі і інш. Адзін з арганізатараў «Таварыства па даследаваннях у галіне агульнай тэорыі сістэм» і яго штогодніка «General Systems» («Агульныя сістэмы», 1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМАБУДАЎНІ́ЧЫ КАМБІНА́Т (ДБК),
будаўніча-мантажная арг-цыя, якая вырабляе зборныя жалезабетонныя канструкцыі жылых дамоў, транспартуе іх на буд. пляцоўкі, манціруе з іх будынкі і здае заказчыку цалкам гатовымі да эксплуатацыі. Структура кіравання ДБК залежыць ад яго магутнасці, умоў дзейнасці і да т.п. У арг-цыі такога тыпу рэалізуецца гал. перавага — магчымасць увязвання ў адзіны тэхнал. працэс дзейнасці ўсіх спецыялізаваных падраздзяленняў, таму ў шэрагу ДБК няма буд.-мантажных упраўленняў. Асн.вытв. падраздзяленні — пастаянна дзеючыя ўчасткі, якія выконваюць буд., сан.-тэхн., электрамантажныя і інш. віды работ.
Аснову базы індустр. домабудаўніцтва Рэспублікі Беларусь складаюць 28 з-даў буйнапанэльнага домабудаўніцтва з агульнай магутнасцю 3198; 3 тыс.м²агульнай плошчы жылля за год, або 2430,6 тыс.м³ зборнага жалезабетону (1996). Першы ДБК у краіне створаны ў Мінску ў 1960. Камбінаты падпарадкоўваюцца Мін-ву архітэктуры і буд-ва Рэспублікі Беларусь. Гл. таксама Аб’ёмнаблочнае домабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каго́рта
(лац. cohors, -rtis)
1) атрад войска ў Старажытным Рыме, які складаў дзесятую частку легіёна;
2) перан. моцна згуртаваная група людзей, аб’яднаных агульнай мэтай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
вы́лучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1.каго-што. Адабраўшы, адасобіць ад агульнай масы; выдзеліць.
В. сваіх авечак з чарады.
В. галоўнае ў творы.
Яго вылучылі як лепшага вучня.
2.каго (што). Прапанаваць, выставіць для абмеркавання, паставіць на больш адказную работу.
В. кандыдата на пасаду старшыні.
3.што. Аддаць, выдзеліць каму-н. на карыстанне.
На будаўніцтва вылучылі сродкі і тэхніку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выпусціць, выдзеліць.
В. пах.
|| незак.вылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.вылучэ́нне, -я, н.
В. кандыдата ў дэпутаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каго́рта
(польск. kohorta, ад лац. cohors, -rtis)
1) атрад войска ў Стараж. Рыме, які складаў дзесятую частку легіёна;
2) перан. моцна згуртаваная група людзей, аб’яднаных агульнай мэтай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алта́р
(лац. altare)
1) месца ахвярапрынашэння ў старажытных народаў, перад якім выконваліся культавыя абрады;
2) усходняя частка хрысціянскай царквы (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнай часткі іканастасам).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Курапа́тка ’дзікая птушка атрада курыных’ (ТСБМ). Укр.куропатка, куропатва, рус.куропатка, куропатва ’тс’, польск.kuropatwa, чэш.koroptev, славац.kuroptwa, в.-луж.kurotwa ’тс’. Паўднёваславянскія мовы паралелей да гэтага слова не ведаюць Рэканструкцыя дае прасл.kuro‑pъty. Першая частка гэтага складанага слова ўзыходзіць да kurъ, kura (гл. кур, кура), другая — да агульнай назвы птушак pъta (гл. птушка). Такім чынам, першаснае значэнне ’птушка, падобная да курыцы’. Падрабязна з улікам апошняй літаратуры гл. Слаўскі, 3, 407–409.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раўчу́к, раўча́к ’невялікі ручай’, ’неглыбокі роў з вадой’, ’калдобіна, выбоіна, далок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Яшк., Ян.), ’канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады’ (Яшк.), ’рэчка’ (Ян.), раўча́г (слаўг., Яшк.), раўчо́к (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ро́ўчак (Сл. ПЗБ). Утворана з выкарыстаннем суф. ‑(ч)ак/‑(ч)ук з агульнай семантыкай ’нешта малое ад пэўнай назвы’, параўн. ваўчак, ваўчук, хлапчук і пад. Адсюль роў‑ + ‑чук ці равок + ‑ук/‑ак > раўчу́к, раўча́к, ро́ўчак ’малы роў’. Гл. роў1.