жвіро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жвіру, з’яўляецца жвірам. Дарожкі насыпаны густа Пясочкам жвіровым сухім. Колас. // Пакрыты жвірам; са жвіру. Дрэмле ліхтар, льючы цьмянае святло на жвіровы перон. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўця́мнасць, ‑і, ж.

Разм.

1. Уласцівасць няўцямнага. [Дырэктар] не чакаў такой дзёрзкасці і доўга глядзеў на мяне са здзіўленнем і няўцямнасцю: маўляў, што зрабілася з жанчынай? Шамякін.

2. Што‑н. незразумелае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэбралі́тны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Светлы, як срэбра, нібы выліты са срэбра. І дзе на свеце ёсць такая, Як Нёман, рэчанька другая? Тут хвалі светлы, срэбралітны, А беражкі — ну, аксамітны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танцу́лькі, ‑лек; адз. няма.

Разм. іран. Вечар з танцамі, вечарынка. Са здзіўляючай лёгкасцю Ірына магла спакойна круціцца цэлы вечар на танцульках, хоць заўтра трэба было ісці здаваць чарговы залік. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапёр, ‑а, м.

Уст. Музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах. Хударлявы тапёр у смокінгу высока ўскідваў кашчавыя рукі і аж згінаўся, выціскаючы са старэнькага піяніна бравурны марш. Мехаў.

[Фр. tapeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фуга́ска, ‑і, ДМ ‑гасцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм.

1. Фугасная авіябомба. А к вечару з-пад чорных крыл са свастыкай паляцелі на трактары фугаскі. Кірэйчык.

2. Фугасны снарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шква́лісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца шквалам, нагадвае шквал (у 1 знач.). Чуваць было, як за шклом ілюмінатара завывае шквалісты вецер. Лынькоў.

2. Са шквалам; які прадвяшчае шквал. Шквалістае надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкловалакно́, ‑а, н.

Валакно, якое атрымліваецца з расплаўленага шкла (у 1 знач.). Хоць са шкла, але не б’ецца, хоць палатно, але не гарыць. Яно [палатно] вырабляецца на Полацкім заводзе шкловалакна. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gracious2 [ˈgreɪʃəs] interj. (перадае здзіўленне, спалох і да т.п.) Good gracious!/Gracious me!/Goodness gracious! Бо́жухна мой!/Бо́жа лі́тасцівы!;

Good gracious! What have you done to your hair! Божа літасцівы! Што ты зрабіла са сваімі валасамі?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МУЛА́ (араб. пан, уладар),

служыцель рэліг. культу ў мусульман; знаўца рэліг. навук. Звычайна выбіраецца вернікамі са свайго асяроддзя.

т. 11, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)