род кветкавых раслінсям. першакветных. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі. На Беларусі П. ніткападобны (A. filiformis) і паўночны (A. septentrionalis). Трапляюцца каля лясных дарог, на чыг. насыпах, сухіх адхонах.
Адна- або шматгадовыя травы, часам паўкусты, утвараюць шчыльныя дзярніны ці падушкі, часта ксерафіты. Лісце яйцападобнае або лінейнае, у разетцы. Кветкі дробныя, у парасонападобных суквеццях, рэдка адзіночныя. Плод — каробачка. Лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТЭЛЕ́Я, скуранка,
вязовік (Ptelea),
род кветкавых раслінсям. рутавых. 11 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Мексіцы. На Беларусі інтрадукаваны 6 відаў, найб. пашырана П. трохлістая (P. trifoliata).
Лістападныя кусты або дрэвы выш. 6—8 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, цёмна-зялёнае, бліскучае, са своеасаблівым пахам. Кветкі дробныя, зеленаватыя, у гронках або шчытках. Плод — крылатка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, прыгожай тэкстуры, ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЧА́НКА (Arenaria),
род кветкавых раслінсям. гваздзіковых. Каля 250 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўн. паўшар’я і ў гарах Паўд. Амерыкі. На Беларусі 1 від — П. чабаралістая (A. serpyllifolia). Расце на сухіх пясчаных месцах, часта як пустазелле на палях, каля жылля.
Шмат- радзей адна- і двухгадовыя травы, часам паўкусцікі. Лісце супраціўнае, яйцападобнае, дробнае, на канцы завостранае. Кветкі дробныя, белыя ў нешматкветкавых суквеццях. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭБРАПЛО́ДНІК (Pleurospermum),
род кветкавых раслінсям. парасонавых. З віды. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — Р. аўстрыйскі (P. austriacum). Зрэдку трапляецца на ўзлесках і ў зарасніках хмызняку.
Р. аўстрыйскі — двухлетнік выш 50—150 см з клубнепадобным карэнішчам. Баразнаватае сцябло адзіночнае, прамое, полае, уверсе разгалінаванае, цвёрдаваласістае. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, буйное, бліскучае, цёмна-зялёнае, перыстарассечанае, верхняе — сядзячае. Кветкі белыя, у парасоніках. Плод — віслаплоднік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ню́нькі ’самыя раннія вясеннія кветкі, жоўценькія, што растуць у балоцістым месцы’ (Нас.), ’лотаць балотная, Caltha palustris L.’ (Кіс.), ’асака’ (Бяльк., Мат. Гом.), укр.нюнки ’расліна Sparganium Simplex L. ці Sparganium ramosum L.’, рус.нюньки ’расліны Ptarmica vulgaris DC., Sparganium ramosum L., Festuca fluitans, асака Carex L.; расліна накшталт явару; корань чароту’, славен.njünje, njüne, njünke, nunke ’расліны Crokus і Colchicum autumnale’. Відаць, гукапераймальнае, бо некаторыя з гэтых раслін выкарыстоўваюцца ў якасці пішчалак, параўн. рус.смал.нюня, нюнька ’пішчалка з явару’, славен.nunovje ’кара, з якой робяць пішчалкі’, пипа, nunika ’від пішчалкі’, балг.нунунка ’расліна Papaver rhoeas’, нунавец ’расліна Asphodelus albus’, чэш.nunuška ’расліна Carolina acaulis’, параўн. Бязлай, 2, 230. Спроба Бязлая (2, 230; Eseji, 151; Baltistica, 2, 17) вывесці славенскія назвы раслін на падставе славен.očun ’Crokus, Colchicum’ < *of-jan, г. зн. ’зноў малады’, і тым самым nünka — след старой балта-славянскай кантамінацыі паміж літ.jaunas ’малады’ і nauns ’новы’, здаюцца менш пераканальнымі. Параўн. нюні, нюня (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казлабаро́д ’расліна Tragopogon’, звычайна T. pratensis (ТСБМ). Калька рус.козлобородник ’тс’, якое з лац. Tragopogon < грэч.τράγος πώγων ’казліная барада’. Аналагічныя калькі і ў іншых мовах: польск.kozia broda, чэш.kozibrada, серб.-харв.ко̏зја бра́да, ёсць і ў іншых слав. мовах; ням.Wiesen‑Bocksbart, літ.ožkabar̃zdis і інш. Дзіўна, што добра вядомая расліна са шматлікімі ў розных мовах народнымі назвамі тым не менш называецца калькаваным тэрмінам. Махэк (Jména rostl., 235) звяртае на звычайнасць kozi ў назвах раслін і, што гэта магчыма, сведчыць аб незалежным ад навуковага паходжанні слав. тэрмінаў. Меркаваць аб гэтым цяжка; не выключана нават, што некаторыя з слав. лексем (казялок і пад.) для Tragopogon утвораны пад уплывам калькі. Магчыма таксама, што падобныя назвы існавалі спрадвеку, а навуковая толькі «сканцэнтравала» фонд дэрыватаў ад kaza і kozьlь. Не выключана, што працэс намінацыі праходзіў больш складана і сваю ролю адыгралі форма лісця, пладоў, колер кветак, наяўнасць млечнага соку, уплыў назваў іншых раслін у межах народнай класіфікацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гісто́рыя, -і, ж.
1. Рэчаіснасць у яе развіцці і руху.
Законы гісторыі.
2. Навука аб развіцці чалавечага грамадства.
Г.
Старажытнага свету.
Г.
Сярэдніх вякоў.
3. Ход развіцця, руху чаго-н.
Г. раслін.
Г. знешняга гандлю.
Г. хваробы.
4. Сукупнасць фактаў і падзей, што адносяцца да мінулага жыцця; мінулае, якое захавалася ў памяці людзей.
Народныя вясельныя абрады ўжо сталі гісторыяй.
5.мн. -і, -рый. Расказ, апавяданне пра што-н.
Дзеці любяць слухаць займальныя гісторыі.
6.мн. -і, -рый. Здарэнне, выпадак, пераважна непрыемныя.
Трапіць у сумную гісторыю.
Вось дык г.!
|| прым.гістары́чны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акліматыза́цыя
[ням. Akklimatisation, ад лац. ad = да + гр. klima, -atos = нахіл (сонечных прамянёў)]
1) прыстасаванне арганізмаў (раслін, жывёл, чалавека) да жыцця ў новых геаграфічных, пераважна кліматычных, умовах;
2) перан. прыстасаванне чалавека да жыцця, працы ў новым асяроддзі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
крухма́л
(польск. krochmał, ад с.-в.-ням. kraft-mël, kracht-mël)
1) вуглявод, які ўтвараецца ў зялёных частках раслін і адкладваецца ў клубнях, насенні, лісці;
2) белы парашок, які атрымліваецца з некаторых раслін; прымяняецца ў харчовай, хімічнай і тэкстыльнай прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
плацэ́нта
(лац. placenta = ляпёшка)
1) орган у цяжарнай жанчыны або самкі млекакормячых, пры дапамозе якога ажыццяўляецца сувязь плоду і матчынага арганізма; дзіцячае месца, паслед;
2) вырасты тканак у раслін, на якіх прымацоўваюцца насенныя пачаткі ў завязі кветкавых раслін, спарангіі ў папарацей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)