umbilical cord

1) пупаві́на f. (і ў жывёліны)

2) электры́чны ка́бель, які́ адлуча́ецца пры вы́пуску раке́ты ў ко́смас

3) Figur. мо́цная прывя́занасьць, злучэ́ньне, праця́г

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

whereby

[hwerˈbaɪ]

adv., conj.

пры дапамо́зе чаго́; чым; як

There is no other way whereby he can be saved — Няма́ нія́кага і́ншага спо́сабу яго́ вы́ратаваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вазго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Спец. Непасрэдны пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага ў газападобны стан (мінаючы вадкую фазу); сублімацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзы́ндра, ‑ы, ж.

Абл. Шлак. Канец вуліцы пры чыгунцы высыпаны чорна-блішчастаю дзындраю, і заўсёды пахне тут ву вольным, дымам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зааспо́ра, ‑ы, ж.

Клетка водарасцей і прасцейшых грыбоў, якая здольна рухацца ў вадзе пры дапамозе жгуцікаў і служыць для бясполага размнажэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

Моцна злучыцца аднаму з другім, далучыцца адзін да другога пры дапамозе чаго‑н. Дэталі добра змацаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ако́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да акапацца. Пехацінцы хутка займалі пры рацэ рубяжы, акопваліся. Мележ.

2. Зал. да акопваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аку́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад акучыць.

2. у знач. прым. Абгорнуты, абсыпаны зямлёю пры дапамозе акучніка. Акучаная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ана́мнез, ‑у, м.

Звесткі пра мінулае хворага і гісторыю яго захворвання, сабраныя ўрачом пры апытванні самога хворага і блізкіх яму асоб.

[Ад грэч. anamnēsis — прыпамінанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анатамі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Спецыяльна абсталяванае памяшканне пры навучальнай установе для ўскрыцця трупаў; анатамічны тэатр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)