1.каго-што. Сілай забраць у каго-н., прымусіць каго-н. аддаць якую-н. рэч
А. грошы.
2. Пазбавіць каго-н. якіх-н. якасцей, пачуццяў, права на што-н.
Страх адабраў усе сілы.
3.што. Адняць час, здароўе і пад. на выкананне чаго-н.
Пераправа адабрала многа часу.
4.што., безас. Страціць здольнасць валодаць чым-н.
Не мог ісці, ногі адабрала.
5.каго-што. Выбраць з аднастайных прадметаў такія, якія вылучаюцца якой-н. якасцю або прыкметай.
А. неабходную літаратуру для бібліятэкі.
|| незак.адбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.адбіра́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) іадбо́р, -у, м. (да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
on, ona, ono
1. ён, яна, яно;
dlań — для яго;
zań — за яго;
odeń — ад яго;
nań — на яго; у яго;
2.
jego, jej, ich — яго, яе, іх;
jego książka — яго кніжка;
ich brat — іх брат;
3.
on, ona, ono — той, тая, тое;
onego czasu уст.у той час
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЛЯ́ЦКІ Яўген Аляксандравіч (15.3.1868, Мінск — 7.7.1942),
даследчык бел. фальклору і этнаграфіі, гісторык рус. л-ры. Скончыў Маскоўскі ун-т (1893). Удзельнічаў уфалькл. экспедыцыях на Пн Расіі, у Паволжа, Літву, на Беларусь (Палессе) і інш. Пасля Кастр. рэвалюцыі жыў у Празе, выкладаў у Карлавым ун-це. Збіраў і даследаваў бел. фальклор, нар. міфалогію: арт. «Уяўленні беларуса пра нячыстую сілу» (1890), «Хвароба і смерць ва ўяўленнях беларусаў» (1892) і інш. ў час. «Этнографическое обозрение». Аўтар даследаванняў пра стараж. пісьменнасць і «Слова аб палку Ігаравым», пра А.Пушкіна, Л.Талстога, Ф.Дастаеўскага, І.Ганчарова, А.Чэхава, М.Горкага і інш., рэцэнзій на працы М.Доўнар-Запольскага, М.Нікіфароўскага і інш.У 1927—28 учэш.час. «Slavia» апублікаваў цыкл арт. «Нататкі па беларусазнаўству», уітальян.час. «Rivista de letterature slave» («Часопіс славянскай літаратуры», 1927) — арт. пра творчасць Я.Коласа.
Тв.:
Несколько замечаний к вопросу о пословицах и поговорках. [Ч.] 1—5. СПб., 1897;
Материалы для изучения творчества и быта белорусов: Пословицы, поговорки, загадки. М., 1898;
Материалы по белорусской словесности и языку // Изв. Отд-ния рус. языка и словесности имп. Академии наук. 1904. Т. 9, кн. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэ́рмін1, ‑у, ж.
1. Пэўны прамежак часу, адведзены для чаго‑н. Выпрабавальны тэрмін. Месячны тэрмін. □ Тры месяцы — тэрмін невялікі, але дастатковы для таго, каб добра пазнаць чалавека.Данілевіч.Дзесяць год! За гэты тэрмін дрэва Дзесяць раз убор зялёны зменіць, Дзесяць пакаленняў салаўіных Выкалыша на сваіх галінах, Дзесяць залатых кругоў адложыць, Як пярсцёнкак, каля сарцавіны.Танк.Пражыў месяц [Базыль] дома, а за гэты тэрмін шмат чаго змяніў у сваёй гаспадарцы.Нікановіч.// Спрыяльная пара, зручны момант для чаго‑н. Каб выканаць такія абавязацельствы, трэба вельмі многа папрацаваць і перш за ўсё не ўпусціць лепшыя тэрміны на сяўбе.«Звязда».
2. Вызначаны час, пэўная дата, да наступлення якой павінна што‑н. адбыцца, закончыцца. Ад ліп нёсся прыемны водар маладой квецені: сёлета яны зацвілі раней тэрміну.Ваданосаў.// Пэўны момант, час, пасля якога што‑н. павінна адбыцца. Вера не адгаворвала. Казала, што чакае тэрміну і паедзе вучыцца на курсы.Грамовіч.
•••
У тэрмін — учас, своечасова, у пару.
тэ́рмін2, ‑а, м.
1. Слова (або злучэнне слоў), якое дакладна абазначае пэўнае паняцце ў навуцы, тэхніцы, мастацтве і пад. Філасофскіх тэрміны. Мовазнаўчыя тэрміны. Юрыдычныя тэрміны. □ Тэрміны лацінскага паходжання вельмі пашыраны былі .. ў старабеларускай юрыспрудэнцыі, дзе .. шырока выкарыстоўвалася дакументацыя на лацінскай мове.Жураўскі.// Спецыяльнае слова або выраз, прынятыя для абазначэння чаго‑н. у якім‑н. асяроддзі, прафесіі. Паляўнічы тэрмін. Шахматны тэрмін.
2.Спец. Суб’ект або прэдыкат суджэння, якія ўваходзяць у састаў сілагізма.
[Ад лац. terminus — канец, мяжа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1.каго-што. Узяўшы ў рукі (у зубы, у рот і пад.), не даваць выпасці, вырвацца.
Т. кніжку ў руках.
Т. каня за павадок.
2.перан., каго-што. Захоўваць за сабою; утрымліваць у сабе.
Атрад трымаў абарону.
Печ доўга трымае цяпло.
3.каго-што. Прымушаць знаходзіцца дзе-н., у якім-н. стане супраць волі.
Т. у палоне.
Т. на галодным пайку.
4.каго-што. Мець у сябе, у сваёй уладзе, гаспадарцы; кіраваць кім-, чым-н.
Т. дзве каровы.
Т. уладу ў сваіх руках.
5.што. Надаўшы чаму-н. якое-н. становішча, захоўваць яго некаторы час.
Т. рукі выцягнутымі ўперад.
6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Служыць апорай чаму-н.; падтрымліваць.
Бэлькі трымаюць столь.
7.што. Захоўваць дзе-н.
Т. грошы ў банку.
8.каго. Здаваць каму-н. за плату памяшканне (разм.).
Т. кватарантаў.
9. Рухацца ў якім-н. напрамку (разм.).
Трымай управа.
10.што. Мець кантакты з кім-, чым-н.
Т. сувязь з кім-н.
11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утрымліваць, захоўвацца (пра мароз і пад.).
Лёд трымае.
Мароз трымае ўжо другі тыдзень.
12.што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі азначае: ажыццяўляць, здзяйсняць, выконваць тое, аб чым гаворыць назоўнік.
Т. слова.
Т. экзамен.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЕРМАГЕ́Н (не пазней 1530 — 27.2.1612),
расійскі царк. дзеяч. Мітрапаліт казанскі (1589), праводзіў прымусовую хрысціянізацыю народаў Паволжа. У 1605 патрабаваў хрышчэння Марыны Мнішаку праваслаўе, чым выклікаў незадавальненне Лжэдзмітрыя I (гл.Ілжэдзмітрый I). У 1606—12 патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі (пасвячоны пасля абрання царом Васіля Шуйскага). УчасБалотнікава паўстання 1606—07 актыўна падтрымліваў цара, адлучыў паўстанцаў ад царквы. Пасля звяржэння Шуйскага падтрымаў кандыдатуру Міхаіла Раманава на прастол у процівагу каралевічу Уладзіславу (гл.Уладзіслаў IV). Пасля прызначэння Уладзіслава царом патрабаваў ад яго прыняцця праваслаўя. У 1610 учас акупацыі Масквы войскамі Рэчы Паспалітай выступаў супраць прысягі баяр Жыгімонту III, заклікаў да ўсенар. паўстання супраць інтэрвентаў. Кінуты палякамі ў турму, замораны голадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КАР (Wakar) Уладзімір (26.8.1885, г. Тамбоў, Расія — 9.5.1933),
польскі эканаміст, публіцыст, грамадскі дзеяч. У 1917—24 выкладаў у Вышэйшай гандл. школе ў Варшаве. У 1915—19 працаваў у Бюро грамадскай працы (з 1918 дырэктар), дзе рэдагаваў важнейшыя дзярж. дакументы напярэдадні і ў час абвяшчэння незалежнасці Польшчы. Ініцыятар стварэння і кіраўнік ін-та грамадскай гаспадаркі (1920—21). Рэдактар варшаўскіх час. «Polska» («Польшча»), «Przegląd Wschodni» («Усходні агляд»), «Przymierze» («Саюз») і інш.У апошнім часопісе шмат увагі аддаваў нац. пытанням у Польшчы, у т. л. беларускаму; там надрукаваны арт. Б.Тарашкевіча «Беларускія палітычныя патрабаванні». Аўтар прац «Сто гадоў барацьбы за польскую асвету» (1916), «Праблема самакіравання ў Здабытай Рэчы Паспалітай» (1924) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБО́ЎСКІ (Dembowski) Эдвард (25.4 або 31.5.1822, Варшава — 27.2.1846),
польскі паліт. дзеяч, філосаф, публіцыст. У 1842—43 рэдактар і выдавец час. «Przegląd Naukowy» («Навуковы агляд»), вакол якога аб’ядналася незалежная маладая інтэлігенцыя. Пад уплывам Г.Каменскага ўступіў у Саюз польск. народа і разам з П.Сцягенным прымаў удзел у падрыхтоўцы нар. паўстання. У 1843 пад пагрозай арышту ўцёк у Познань, дзейнічаў у незалежніцкім руху ў Малапольшчы. З 1845 у Галіцыі, адзін з кіраўнікоў Кракаўскага паўстання 1846. Застрэлены аўстрыйцамі ў час дэманстрацыі. Аўтар прац «Думкі пра будучыню філасофіі», «Нарыс гісторыі польскай літаратуры» (абедзве 1845) і інш.
Тв.:
Pisma. T. 1—5. Warszawa, 1955.
Літ.:
Szypowska M. Edward Dembowski, 1822—1846. Warszawa, 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМБЕ́РТ Карл Восіпавіч (Lambert Marie Charles; 1771 або 1772, Францыя — 11.6.1843),
расійскі ваенны дзеяч. Генерал ад кавалерыі (1823). Ваен. службу пачаў уфранц. каралеўскай арміі. УчасФранц. рэвалюцыі (1789—94) эмігрыраваў у Расію. Удзельнік задушэння паўстання 1794, перс. (1796) і швейц. (1799) паходаў, руска-пруска-франц. вайны 1806—07. Напярэдадні і ў часвайны 1812 камандзір кав. корпуса ў 3-й арміі; 25 ліп. авалодаў Брэстам, 27 ліп. разбіў саксонцаў уКобрынскім баі 1812, удзельнічаў уГарадзечанскай бітве 1812; восенню 1812 выбіў праціўніка з Нясвіжа, Навасвержаня, Мінска; пры штурме Барысава цяжка паранены. Усак. 1814 удзельнічаў у бітве пад Парыжам. Пасля вайны на камандных пасадах, сенатар (1826).