назва шматлікай агентуры ген. Ф.Франка Баамондэ, якая ў час грамадзянскай вайны 1936—39 у Іспаніі (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39) дзейнічала ў тыле рэсп. войск. Тэрмін «П.к.» ўзнік укастр. 1936, калі франкісцкі ген. Э.Мола абвясціў па радыё, што мяцежнікі наступаюць на Мадрыд 4-ма калонамі, а 5-я ў рашаючы момант ударыць па рэспубліканцах з тылу. «П.к.» ўчыняла сабатаж, шпіянаж і дыверсіі, сеяла паніку. У гады 2-й сусв. вайны «П.к.» называлі нацысцкую агентуру ў розных краінах, якая дапамагала захопу гэтых краін фаш. войскамі. У наш час тэрмін «П.к.» ўжываецца ў шырокім сэнсе для абазначэння варожай агентуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЎКА,
1) старажытнаруская назва паходнага шатра, які ставілі старшаму военачальніку ў тым месцы, адкуль ён меркаваў кіраваць войскамі ў час бою.
2) Месца знаходжання вярх. камандавання і яго штаба; учас вайны вышэйшы орган кіраўніцтва баявымі дзеяннямі ўзбр. сіл. Гл.Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
3) Вызначаны памер заработнай платы (аклад), а таксама норма вылічвання падатку і інш. 4) У азартных гульнях (картачных і інш.) — грашовая сума, якую гулец «ставіць на карту» (г.зн. укладае ў гульню).
5) У пераносным сэнсе — арыентацыя, разлік на што-н. або каго-н., у т. л. на сябе (С. на свае сілы). Гл. таксама Вочная стаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пазіра́ць séhen*vi (нашто-н., каго-н. auf A); ánsehen*vt;
пазіра́ць на малю́нак ein Bild ánsehen*;
пазіра́ць у люстэ́рка in den Spíegel séhen*;
пазіра́ць на со́нца in die Sónne sehen*;
пазіра́ць у акно́ aus dem Fénster [zum Fénster] (hináus)sehen*; scháuen (накаго-н., што-н. auf A);
пазіра́ць па бака́х um sich scháuen;
пазіра́ць час ад ча́су нашто-н. von Zeit zu Zeit auf étwas sehen* [scháuen]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ІНКУБА́ЦЫЯ (ад лац. incubatio выседжванне яец),
1) час развіцця зародка ў яйцы.
2) Штучнае вывядзенне маладняку с.-г. птушкі з яец уінкубатарах, гусеніц з грэны тутавага шаўкапрада ў спец. будынках (інкубаторыях), моладзі рыб з аплодненай ікры ў вадаёмах або рыбаводных (інкубацыйных) апаратах. Пры штучнай І. ствараецца спец. рэжым (т-ра, вільготнасць паветра, асвятленне, вентыляцыя), спрыяльны для развіцця зародка. У птушкагадоўлі вядома з глыбокай старажытнасці, практычна выкарыстоўваюць з канца 19 ст. 3) Скрытае, без знешніх праяўленняў размнажэнне і развіццё ў арганізме хваробатворных мікраарганізмаў; час гэтага працэсу да з’яўлення першых знешніх сімптомаў захворвання наз. інкубацыйным, ці латэнтным, перыядам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙКІН Мікалай Аляксандравіч (19.12. 1841, С.-Пецярбург — 19.1.1906),
рускі пісьменнік-гумарыст, журналіст. Вучыўся ў Пецярбургскім рэфарматарскім вучылішчы (1853—58). Друкаваўся з 1860. Асн. тэма шматлікіх апавяданняў, нарысаў, сцэнак, п’ес, аповесцей, раманаў — норавы пецярбургскага купецтва і чыноўніцтва, асн. жанр — сцэнкі. Нават яго раманы («Стукін і Хрустальнікаў. Банкавая эпапея», 1886; «Сатыр і німфа», 1888, і інш.) уяўляюць сабой шэраг сцэн, звязаных агульнасцю герояў і фабулы. У 1881—1905 — рэдактар-выдавец гумарыстычнага час. «Осколки», у які прыцягнуў многіх б. супрацоўнікаў час.«Искра» і А.Чэхава.
Тв.:
Повести, рассказы и драматические сочинения. Т. 1—2. СПб., 1871.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАКО́ВІЧ Марына Фядосьеўна (1903, в. Зубарэвічы Глускага р-на Магілёўскай вобл. — жн. 1943),
адна з арганізатараў Мінскага патрыятычнага падполля, кіраўнік Каладзішчанскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Скончыла акадэмію камуніст. выхавання імя Крупскай (1932). З 1924 на камсам. рабоце ў Глускім, Жлобінскім, Бабруйскім р-нах, працавала ў Ін-це сав. права, Ін-це гісторыі партыі пры ЦККП(б)Б, БПІ. Учасням.-фаш. акупацыі стварыла падп. групу з б. студэнтаў і выкладчыкаў Мінскага юрыд. ін-та, узначальвала падполле ў пас. Калодзішчы Мінскага р-на. Учас падрыхтоўкі дыверсіі схоплена акупантамі і закатавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАНА́ДЫ,
рака ў Індыі. Даўж. 880 км, пл. басейна 132 тыс.км². Вытокі ва Усх. Гатах, цячэ па паўн.-ўсх. частцы Дэканскага пласкагор’я. Упадае ў Бенгальскі зал., утварае з рэкамі Брахмані, Байтарані і інш. агульную дэльту (пл. каля 15 тыс.км²). Сярэдні расход вады 2730 м³/с, учас летніх паводак да 50 тыс.м³/с. Частыя навадненні. М. нясе шмат наносаў. Зімой, учас засухі, М. — вузкая мелкая рака (расход вады каля 30 м³/с). Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. Гідравузел Хіракуд. Суднаходная на 150 км ад вусця. На М. — г. Катака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРЭ́СІЙ (Teiresios),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сляпы прадказальнік з Фіваў. Паводле адной версіі міфа, Т. аднойчы ўбачыў багіню Афіну ў час купання і быў за гэта асляплёны, але пазней замест страчанага зроку Афіна дала яму дар прадказання. Паводле другой версіі, Т. убачыў дзвюх змей, забіў іх і ператварыўся ў жанчыну; вярнуў мужчынскае аблічча пасля таго, як зноў забіў іншых змей. Учас спрэчкі паміж Зеўсам і Герай аб тым, каму каханне дае больш асалоды — мужчыне або жанчыне, Т. адказаў, што жанчыне, і быў асляплёны раззлаванай Герай. Аднак Зеўс даў Т. дар прадказання і доўгае жыццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙДЭМЕЕР (Weydemeyer) Іосіф Арнольд Вільгельм (2.2.1818, г. Мюнстэр, Германія — 20.8.1866),
дзеяч ням. і амер. рабочага руху. У 1839—45 афіцэр прускай арміі. У 1845—47 займаўся журналістыкай. Чл.Саюза камуністаў з 1847. Учас рэвалюцыі 1848—49 адзін з арганізатараў рабочых саюзаў і дэмакр. т-ваў у Вестфаліі. У 1851 эмігрыраваў у ЗША, дзе выдаваў штотыднёвую газ. «Die Revolution» («Рэвалюцыя»), працы К.Маркса і Ф.Энгельса і разам з Ф.А.Зорге заснаваў Пралетарскі саюз (1852), уваходзіў у кіраўніцтва заснаванага ням. эмігрантамі Амер. рабочага саюза (з 1853), удзельнічаў у працы Камуніст.к-та ў Нью-Йорку (з 1857) і інш.Учас Грамадзянскай вайны ў ЗША палкоўнік арміі паўночнікаў (1861—65).