англійскі заолаг і эмбрыёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1875). Праф. (1874) каледжа ў Лондане і Оксфардскага ун-та (1890), у 1898—1907 дырэктар прыродазнаўча-гіст. аддзела Брытанскага музея. Навук.працы па сістэматыцы выкапнёвых рыб і беспазваночных, анатоміі і эмбрыялогіі кольчатых чарвей, малюскаў і членістаногіх. Падзяліў групу чарвей на 3 тыпы (плоскія, круглыя і кольчатыя). Прапанаваў сістэму жывёльнага свету з вылучэннем у самастойную групу губак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН (Ігар Канстанцінавіч) (н. 13.11.1923, г. Палтава, Украіна),
бел. вучоны ў галіне заалогіі і зоагеаграфіі. Д-рбіял.н. (1965), праф. (1965). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскі ун-т (1946). З 1970 у БДУ (да 1998 заг. кафедры). Навук.працы па таксаноміі насякомых, зоагеаграфіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Жуки-листоеды фауны Белоруссии и Прибалтики: Определитель. Мн., 1986;
Зоогеография. 2 изд. Мн., 1989;
Каталог жесткокрылых (Coleoptera, Insecta) Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.).
бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Праф. (1940). Скончыў мед.ф-тБДУ (1926). З 1930 у Мінскім мед. ін-це (з 1932 заг. кафедры). З 1937 дырэктар Ленінградскага НДІ вуха, горла, носа і маўлення. Навук.працы па біял. уплыве прамянёвай энергіі на арганізм, рэнтгенадыягностыцы рака і склеромы гартані, танзіліце.
Тв.:
Острый и хронический тонзиллит. Их осложнения и связь с другими заболеваниями. Л., 1963 (разам з В.Ю.Лакоткінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРКО́Ў (Віктар Макаравіч) (н. 5.5.1936, в. Равячына Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Д-ртэхн.н., праф. (1998). Скончыў БСГА (1962), дзе і працаваў (у 1992—98 заг. кафедры). Навук.працы па гідраўліцы, гідратэхн. збудаваннях (у т.л. рэсурсазберагальных канструкцыях), выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў, рыбагаспадарчай гідратэхніцы.
Тв.:
Водопропускные сооружения низконапорных гидроузлов. Мн., 1990;
Облегченные конструкции водопропускных сооружений. Мн., 1997;
Актуальные проблемы гидроэнергетики. Мн., 1998 (разам з Ф.Ф.Бацюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́КАХ (Сямён Навумавіч) (н. 1.10.1947, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металургіі. Д-ртэхн.н. (1987). Засл. вынаходнік Беларусі (1993). Скончыў БПІ (1969). З 1974 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па тэорыі і тэхналогіі плаўкі, крышталізацыі ліцейных сплаваў, рэцыклінгу металаў.
Тв.:
Ресурсосберегающие технологии получения высококачественных чугунов для машиностроительных отливок. Мн., 1991;
Внепечная обработка высококачественных чугунов в машиностроении. Мн., 1992 (разам з М.І.Бястужавым);
Экономное легирование железоуглеродистых сплавов. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НАРД (Lenard) Філіп Эдуард Антон [7.6.1862, г. Прэсбург (цяпер Браціслава), Славакія — 20.5.1947], нямецкі фізік. Вучыўся ў Будапешцкім, Венскім, Берлінскім і Гайдэльбергскім ун-тах. У 1894—1930 праф. розных ВНУ Германіі. З 1909 кіраўнік Радыелагічнага ін-та ў Гейдэльбергу. Навук.працы па оптыцы, атамнай і малекулярнай фізіцы. Правёў грунтоўныя даследаванні прыроды катодных прамянёў і іх уласцівасцей (1892), эксперыментальна пацвердзіў асн. заканамернасці фотаэфекту (1902). Нобелеўская прэмія 1905. Выступаў супраць тэорыі адноснасці. Актыўна падтрымліваў нацызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБКО́ЎСКІ ((Dąbkowski) Пшэмыслаў) (23.2.1877, г. Львоў, Украіна — 18.12.1950),
польскі юрыст, гісторык права. Чл. Кракаўскай АН. Праф. Львоўскага ун-та (1916). У 1925—39 выдаваў «Гістарычна-прававы дзённік» (т. 1—13) і «Гістарычна-прававы даведнік». Аўтар адзінай на сёння сістэматызаванай працы «Прыватнае польскае права» (т. 1—2, 1910—11), навук. прац па гісторыі польскага права, архівістыцы, сац.-эканам. гісторыі («Парука», 1904, «Заклад», 1905, «Спадчынная і набытая маёмасць у праве літоўскім», 1916, і інш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЖУА́ ((Denjoy) Арно) (5.1.1884, г. Ош, Францыя —27.1.1974),
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1942; з 1962 прэзідэнт). Замежны чл.АНСССР (1971). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1902). Працаваў у розных ун-тах Еўропы. З 1955 ганаровы праф. Парыжскага ф-та навук. Навук. працы па тэорыі функцый, дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі меры. Даў поўнае рашэнне класічнай задачы пра прымітыўную функцыю, для якога ўвёў новае паняцце інтэграла (інтэграл Д.). Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ (Сцяпан Мікалаевіч) (7.1.1889, г. Віцебск — 4.2.1978),
савецкі хімік-арганік. Чл.-кар.АНСССР (1943), праф. (1930). Скончыў Пецярб.ун-т (1914), у ім і выкладаў. З 1949 у Ін-це высокамалекулярных рэчываў АНСССР. Навук.працы па тэарэт.арган. хіміі і хім. тэхналогіі прыродных палімераў. Адкрыў альдэгідакетонную ізамерызацыю (перагрупоўка Д.), ажыццявіў рэакцыю ізамерызацыі гідроксіальдэгідаў у гідроксікетоны і карбонавыя к-ты. Распрацаваў новыя спосабы атрымання эфіраў цэлюлозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЖАЦ (Макс Аляксандравіч) (16.4.1891, Віцебская вобл. — 1942),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1935), праф. (1936). Скончыў Варонежскі ун-т (1919). У 1924—30 у БДУ, у 1932—41 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па вывучэнні ядраў вочных рухальных нерваў, прафілактыцы траўмаў вачэй, этыялогіі і лячэнні трахомы, арганізацыі дапамогі хворым на вочныя хваробы.
Тв.:
Профессиональные повреждения и заболевания глаз. Мн., 1937;
Аб найбольш небяспечных хваробах вачэй. Мн., 1938.