Памянш.да флаг (у 1 знач.); невялікі флаг. Пафарбаваны ў вішнёвы колер, з гірляндамі кветак на кабіне, на кузаве, з флажком на радыятары.. [самазвал] зіхацеў і іскрыўся.Карпаў.// Кавалачак паперы ў выглядзе флага, прымацаваны да шпількі, доўгай ніткі і пад. Флажкі на карце. Ёлачныя флажкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фуга́с, ‑а, м.
1. Зарад выбуховага рэчыва, які закладваецца ў зямлю або пад вадой і ўзрываецца пры праходжанні праціўніка ў гэтым месцы. Танк падарваўся на закладзеным фугасе.Лынькоў.
2.Разм. Фугасная бомба. Хваля за хваляй наплывалі «юнкерсы» і «месеры». Разам з фугасамі скідвалі бак з бензінам.«Звязда».
[Фр. fougasse ад лац. focus — агонь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвалярэ́з, ‑а, м.
Спец. Гідратэхнічнае збудаванне (дамба, вал і пад.), якія ахоўваюць месца стаянкі суднаў ад дзеяння хваль. Мора глуха зараўло, навалілася на хвалярэзы.Васілевіч.Сцяна — калісьці магутная, з байніцамі і хвалярэзамі з нахіленых паляў. Аб вострыя, калісьці грозныя, канцы іх мірна плёхаюць узнятыя ветрыкам, хвалі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЫ́ТЫ (лац. Britto),
кельцкія плямёны, асн. насельніцтва Брытаніі ў 8 ст. да н.э. — 5 ст.н.э.З сярэдзіны 1 да пач. 5 ст.н.э.пад уладай рымлян, часта паўставалі. Ацалелая ў ходзе англасаксонскага заваявання (5—6 ст.) частка брытаў склала адзін з элементаў пры фарміраванні англ. народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́СКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала зліп. 1941 да чэрв. 1944 у Грэскім р-не Мінскай вобл.пад кіраўніцтвам Грэскага падп. РК КП(б)Б. Арганізатар і кіраўнік У.І.Заяц. Налічвала каля 80 чал., 4 групы: у бальніцы в. Грэск (кіраўнік Ю.Г.Войчык), вёсках Стараселле (А.В.Вадап’ян), Гацук (Заяц), Вобчае (І.І.Каско). Падпольшчыкі вялі сярод насельніцтва агітац. работу, распаўсюджвалі звесткі Саўінфармбюро, перадавалі партызанам звесткі пра рух варожага транспарту, папярэджвалі пра карныя аперацыі акупантаў, псавалі тэлеф. сувязь праціўніка, спалілі некалькі мастоў на шашэйных дарогах, пусцілі пад адхон варожы эшалон, разграмілі апорны пункт фашыстаў у в. Вобчае, захапілі абоз з прадуктамі і пераправілі партызанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ГЛАС (Douglass) Фрэдэрык [сапр.Бейлі
(Bailey) Фрэдэрык Агастэс Вашынгтон; люты 1817, Такаха, каля г. Істан, штат Мэрыленд, ЗША — 20.2.1895], грамадскі дзеяч, публіцыст, адзін з лідэраў абаліцыянізму ў ЗША. Мулат, да ўцёкаў у паўн. штаты ЗША (1838) быў рабом. З 1847 выдаваў антырабаўладальніцкую газ. «The North Star» («Паўночная зорка»),
Пад уплывам Дж.Браўна выступіў за ўзбр. барацьбу супраць негрыцянскага рабства. Адзін са стваральнікаў першых негрыцянскіх палкоў у грамадз. вайну ў ЗША 1861—65 і кіраўнікоў руху неграў за раўнапраўе ў час Рэканструкцыі Поўдня 1865—77. Выступаў за дэмакратызацыю грамадска-паліт. жыцця краіны, за правы жанчын. Аўтар антырабаўладальніцкага аўтабіягр. твора «Аповесць пра жыццё Фрэдэрыка Дугласа, амерыканскага раба» (1845, перапрацавана ў 1855 і 1881 падінш. назвамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЛЬТАН (Мікалай Мікалаевіч) (24.11. 1900, в. Някрасаўшчына Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 19.9.1975),
ген.-лейт. (1955), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Аб’яднаную бел. вайсковую школу імя ЦВКБССР (1927), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну на Паўд., Петраградскім, Зах. франтах; у Вял.Айч. вайну зліп. 1941 на Зах., 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір стралк. палка, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Смаленска, Цверы, Магілёва, штурму Кёнігсберга. У чэрв. 1944 корпус пад камандаваннем М. вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Магілёўскай вобл. і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе. 16.7.1944 яго корпус вызваліў Гродна. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РЦЫ, Орцаўскае возера. У Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мёрыца, за 8 км на ПнУ ад г. Міёры. Пл. 1,94 км², даўж. 4,8 км, найб.шыр. 930 м, найб.глыб. 19 м, даўж. берагавой лініі 13,4 км. Пл. вадазбору 11 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 2—3 м, сугліністыя і супясчаныя, разараныя, месцамі пад хмызняком, на ПнУ 10—12 м, стромкія, укрыты лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Некалькі вузкіх заліваў. Зона мелкаводдзя вузкая (3—5 м), у паўн. плёсе пашыраецца да 50—80 м, пясчаная, месцамі гліністая; астатняя ч. дна ілістая. 2 астравы агульнай пл. 1,9 га. Празрыстасць 3,2 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРА́ВДА»,
масава-палітычная газета; орган Камуніст. партыі Расійскай Федэрацыі. Выдаецца ў Маскве на рус. мове 3 разы на тыдзень. Засн. У.І.Леніным. Першы нумар выйшаў 22.4(5.5). 1912 у Пецярбургу. У 1912—14 газета 8 разоў забаранялася, выходзіла пад рознымі назвамі. 8(21).7.1914 забаронена. Пасля Лют. рэвалюцыі з 5(18).3.1917 адноўлена, некалькі разоў мяняла назву. Пасля Кастр. рэвалюцыі з 27.10(9.11). 1917 зноў выходзіла пад назвай «П.» 3 16.3.1918 выдаецца ў Маскве. У жн. 1991 пасля спынення дзейнасці КПСС выданне «П.» прыпынена, потым адноўлена. Асвятляе пытанні паліт., эканам. і культурнага жыцця Расіі і краін СНД, у т. л. Беларусі. Мае рубрыкі: «Падзеі, факты, версіі», «Пульс планеты», «Традыцыям верныя», «Вецер падарожжаў» і інш.