змены ў прыродзе і грамадстве. Вызначаецца адзінствам зменлівасці і ўстойлівасці, неперарыўнасці і перарыўнасці, абсалютнага і адноснага. Цесна звязаны з катэгорыямі часу, прасторы і энергіі. Вылучаюць Р., у працэсе якога сувязі аб’екта з асяроддзем ускладняюцца і дыферэнцыруюцца (прагрэс), і Р., у працэсе якога ўнутр. і знешняя структуры аб’екта спрошчваюцца (рэгрэс). У гісторыі філасофіі акрэсліліся альтэрнатыўныя трактоўкі Р.: як універсальнай характарыстыкі асновы быцця (Арыстоцель), спосабу існавання матэрыі (Дж.Толанд, Д.Дзідро, П.Гольбах, Ф.Энгельс), якаснай змены, што рэалізуецца ў працэсе вырашэння супярэчнасцей (Г.Лейбніц, Г.Гегель). Адрозніваюць асн. формы Р.: механічны, фіз., хім., біял. (гл.Рух у біялогіі) і сацыяльны. Механічны рух (у т. л.адносны рух, паступальны рух, вярчальны рух, ваганні) вывучае механіка. Геам. ўласцівасці Р. цел без уліку іх масы і сіл, што на іх дзейнічаюць, вывучае кінематыка (гл. Рух у геаметрыі). Р. цел пад дзеяннем прыкладзеных сіл вывучае дынаміка. Законы Р. розных відаў матэрыі (у т. л.ўзаемадзеянні элементарных часціц, працэсы ўнутры ядра атамнага і атама, распаўсюджванне і ўзаемадзеянні палёў фізічных і інш.) вывучае фізіка. Ператварэнні рэчываў, змены іх саставу і будовы (у т. л.рэакцыі хімічныя) вывучае хімія і г.д.Філас. прынцып нестваральнасці і незнікальнасці Р. атрымлівае пацвярджэнне ў захавання законах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛЕ́ЕЎ (Кандрат Фёдаравіч) (29.9.1795, с. Батава Гатчынскага р-на Ленінградскай вобл. — 25.7.1826),
рускі паэт, дзекабрыст. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус у Пецярбургу (1814). Удзельнік замежных паходаў рус. арміі 1814—15. З 1818 у адстаўцы. З 1821 у Пецярбургу засядацель крымінальнай палаты, з 1824 у канцылярыі «Расійска-амерыканскай гандлёвай кампаніі». У 1823—25 з А.Бястужавым выдаваў альманах «Полярная звезда». З 1823 чл.Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, адзін з кіраўнікоў паўстання 14.12.1825 на Сенацкай плошчы. Павешаны ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Друкаваўся з 1820. Стварыў узоры грамадз.паліт. лірыкі («Грамадзянін», «Бястужаву»). У гіст. думах «Іван Сусанін», «Смерць Ермака» свабодалюбівыя патрыят. ідэі. Аўтар агітацыйных супрацьурадавых песень (разам з Бястужавым), любоўнай лірыкі, паэм «Налівайка» (не завершана), «Вайнароўскі» (1825). У 1815 жыццёвы шлях Р. быў звязаны з Беларуссю: ён служыў у мяст. Сталовічы Баранавіцкага р-на (тут адбываліся яго сяброўскія сустрэчы з Т.Занам) і ў Нясвіжы. Матэрыялы пра яго зберагаюцца ў Валеўскім нар. краязнаўчым музеі. На бел. мову думу Р. «Смерць Ермака» пераклаў У.Дзюба, думу «Рагнеда» — Г.Кажамякін.
Тв.:
Полн. собр. соч.М.; Л., 1934;
Полн. собр. стихотворений. Л., 1971;
Соч.Л., 1987.
Літ.:
Афанасьев В.В. Рылеев: Жизнеописание. М., 1982;
Мінскевіч С. Ён мог стаць такім жа, як і яны // Першацвет. 2000. № 2/3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДКІХ І РАССЕ́ЯНЫХ ЭЛЕМЕ́НТАЎ РУ́ДЫ,
прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія змяшчаюць рэдкія элементы і рассеяныя элементы ў канцэнтрацыях, мэтазгодных для прамысл. здабычы. У буйных радовішчах рэдкія элементы ўтрымліваюцца ад некалькіх працэнтаў (ніобій, літый, берылій) да дзесяткаў працэнтаў (стронцый). Адрозніваюць руды, якія маюць у сабе гэтыя элементы ў выглядзе ўласна рэдкаметальных мінералаў (складаюць гал.прамысл. каштоўнасць), і руды, што змяшчаюць іх у выглядзе ізаморфных прымесей і здабываюцца спадарожна з пашыранымі металамі і неметаламі. Руды ўласна рэдкаметальных радовішчаў утвараюць комплексныя радовішчы, напр., рэдкаметальныя пегматыты змяшчаюць тантал, літый, берылій, часам цэзій, волава. Комплекснымі з’яўляюцца таксама і шматлікія рудныя мінералы (напр., лапарыт — крыніца здабычы танталу, ніобію, тытану, рэдкіх зямель). Радовішчы рэдкаметальных руд генетычна разнастайныя. Гал. аб’ёмы здабычы тытану, цырконію, танталу, ніобію, рэдкіх зямель і інш.звязаны з россыпамі і корамі выветрывання. Рассеяныя элементы здабываюць спадарожна пры комплекснай перапрацоўцы руд інш. карысных выкапняў і мінер. канцэнтратаў. Руды рассеяных элементаў — мінералы нефелін (рубідый, цэзій, галій), апатыт (стронцый, рэдкія землі), біятыт (літый, хром, рубідый, талій, галій), светлыя слюды, халькапірыт, кінавар, ільменіт, касітэрыт, вальфраміт, сфалерыт, галеніт і (інш. Паводле геахім. уласцівасцей рассеяных элементаў (халька-, літа-, сідэра-, аргана- і гідрафільных) вызначаюцца іх металагенія і прымеркаванасць да пэўных геолага-геахім. груп і тыпаў радовішчаў. Гл. таксама Берыліевыя руды, Літыевыя руды, Ніобіевыя руды, Танталавыя руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гаспада́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гаспадара, належыць гаспадару; гаспадароў. Гаспадарская дачка. Гаспадарскі пакой.
2.Звязаны з дзейнасцю гаспадара (у 2 знач.). Настала лета, уцягнуўся Сцёпка ў гаспадарскую работу, нават думкам сваім не было калі аддацца.Колас.// Уласцівы гаспадару (у 2 знач.); клапатлівы, руплівы. Міхась агледзеў гаспадарскім вокам градку, потым хутка пералічыў каласкі.Якімовіч.
3. Уласцівы гаспадару (у 4 знач.); уладны, упэўнены. Гаспадарскі тон. □ Нашы таварышы з гаспадарскім выглядам і важнай мінай пачалі падкідваць галлё.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ініцыяты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які валодае ініцыятывай (у 2 знач.), здольны да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальны. Ініцыятыўны рабочы. Ініцыятыўная камісія. □ Раней знаходлівы, ініцыятыўны, цяпер .. [Рашчэня] нічога не мог прыдумаць.Шамякін.У саўгасе гаспадарка была ўжо наладжана, а тут патрэбен валявы, ініцыятыўны і вопытны чалавек, здольны за кароткі час падняць заняпалую арцель.Новікаў.//Звязаны з праяўленнем ініцыятывы. Ініцыятыўныя дзеянні. □ Трэба стварыць упэўнены, баявы рабочы настрой у кожным працоўным калектыве, дабівацца ініцыятыўкай, творчай работы — работы ў поўным сэнсе слова наватарскай.Машэраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
механі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да механікі (у 1 знач.). Механічны рух. Механічная энергія.
2. Які дзейнічае пры дапамозе механізмаў, машын; які апрацоўваецца пры дапамозе механізмаў. Механічныя граблі.
3.Звязаны з вырабам, рамонтам машын і механізмаў. Механічны цэх.
4. Тое, што і механістычны. Механічны матэрыялізм.
5.перан. Які дзейнічае без ўдзелу свядомасці; аўтаматычны. Механічнае завучванне прачытанага. □ Некалькі дзён марнаваўся няўдалы перапісчык над простаю, чыста механічнаю работаю і часта збіваўся з тропу.Колас.// Міжвольны. Механічныя жэсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзяржавы, належыць ёй. Дзяржаўны лад. Дзяржаўны герб. Дзяржаўная мова. Дзяржаўная граніца. Дзяржаўны запаведнік.// Здольны аказаць уплыў на ход справы ў дзяржаве. [Верамейчык] павінен вырашаць задачу дзяржаўнай важнасці — знайсці магчымасць рэзкага ўздыму ўраджаю за адзін год.Дуброўскі.//Звязаны з кіраваннем дзяржавай. Дзяржаўны дзеяч. □ Кацярына .. — сапраўды дзяржаўны чалавек, чалавек шырокіх палітычных гарызонтаў, бязмежна адданы непераможнай справе партыі, справе камунізма.Бярозкін.
•••
Дзяржаўнае правагл. права.
Дзяржаўны крэдытгл. крэдыт.
Дзяржаўным экзаменыгл. экзамен.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паасо́бны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які існуе, дзейнічае самастойна побач з іншымі. На самай віднай сцяне.. былі змешчаны групавыя і паасобныя фатаграфіі.Паслядовіч.Не толькі шматлікія хоры [оперы], але і паасобныя выканаўцы мелі поспех.Рамановіч.// Адзінкавы, рэдкі; некаторы. Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул.Мележ.Паасобныя лісткі трымцелі і свяціліся, як медзь.Лынькоў.
2. Ізаляваны ад іншых, падобных, не звязаны з іншымі. [Сцёпка:] — Жывём мы ў агульным памяшканні ў паасобных пакойчыках.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працэду́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да працэдуры (у 1 знач.); звязаны з афіцыйнай працэдурай чаго‑н. Працэдурныя пытанні. Працэдурныя правілы. Працэдурная камісія.
2. Які мае адносіны да працэдуры (у 2 знач.); прызначаны для выканання працэдур. Працэдурны кабінет. Працэдурная сястра.//узнач.наз.працэду́рная, ‑ай, ж. Кабінет, у якім робяцца працэдуры (у 2 знач.). У той вечар яны доўга раіліся ў працэдурнай. Лысы, Сцяпан Андрэевіч, Раіса Сяргееўна, Вася Адзінец і яшчэ тры ці чатыры незнаёмыя мужчыны.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
садо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саду. Садовая агароджа. □ [Алёша] чуў.. частыя таропкія крокі [Рэні] па садовай сцежцы.Лынькоў.// Прызначаны для догляду саду. Садовы нож. Садовая піла.
2. Які расце ў садзе; культурны. Садовыя дрэвы. □ Садовых кветак, красак з поля Ахапкі! Поўныя збаны! Пакой у гэтакім убранні — Замры! Рукамі развядзі...Бялевіч.// Які знаходзіцца ў садзе. Садовая лаўка.
3. Які мае адносіны да садаводства, звязаны з ім. Садовы раён. Садовыя насаджэнні. Садовай справе вучыцца.
•••
Садовая галавагл. галава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)