młodzi ~ęli się do siebie — моладзь гарнулася да моладзі;
2. імкнуцца; цягнуцца;
~ąć się do pracy (nauki) — імкнуцца да працы (ведаў)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПРА́ЦА,
мэтазгодная свядомая дзейнасць чалавека, накіраваная на захаванне, відазмяненне, прыстасаванне асяроддзя пражывання для задавальнення сваіх патрэб, на вытв-сць тавараў і паслуг. Як працэс гіст. адаптацыі чалавека да знешняга асяроддзя характарызуецца развіццём і ўдасканаленнем падзелу працы, яе прылад і сродкаў. Як абмен паміж чалавекам і прыродай азначае, што чалавек выкарыстоўвае мех., фіз. і хім. якасці прадметаў і з’яў прыроды і прымушае іх узаемна ўплываць адно на аднаго для дасягнення загадзя вызначанай мэты. Прац. дзейнасці ўласцівы апасродкаваныя рэгулюючая і кантралюючая функцыі, якія змяняюцца ў адпаведнасці з развіццём навукі і тэхнікі. Выкарыстаннем саматужнай, рамеснай тэхнікі і эмпірычных пазнанняў чалавек устанаўліваў новыя ўзаемасувязі паміж прадметамі прыроды і т.ч. ажыццяўляў абмен рэчываў з прыродай (апасродкаваная функцыя). Машынная тэхніка і прыродазнаўчыя веды далі магчымасць чалавеку ўплываць на ўзаемадзеянне паміж рознымі прыроднымі з’явамі і прадметамі (рэгулюючая функцыя), а сучасная навук.-тэхн. рэвалюцыя дае яму магчымасць кантраляваць унутр. механізм з’яў і прадметаў прыроды. У гэтым выпадку змест П. выяўляецца ў канкрэтнай акрэсленасці прац. функцый, абумоўленых тэхнікай, тэхналогіяй, арганізацыяй вытв-сці і майстэрствам работніка; адлюстроўвае спосаб спалучэння вытворцы са сродкамі вытв-сці, абумоўлены ўзроўнем развіцця прадукц. сіл, цэнтр. звяно якіх — чалавек.
Асн. законамі, што кіруюць развіццём грамадскай П., з’яўляюцца законы падзелу і перамены П., а таксама закон канкурэнцыі, які ўзмацняе іх. Змест закону падзелу П. ў тым, што грамадскі лад параджае свае спосабы падзелу П., а кожны новы грамадскі лад дабаўляе ўласцівыя яму новыя віды падзелу П., што вынікаюць з узроўню развіцця прадукц. сіл і прыроды эканам. адносін. Гэты закон пракладвае сабе дарогу стыхійна і ў той жа час з’яўляецца аб’ектыўнай неабходнасцю. Ён вызначае дынаміку падзелу П. на розныя віды (фіз. і разумовая, прамысл. і с.-г., кваліфікаваная і некваліфікаваная, выканаўчая, кіраўніцкая і інш.) і адначасова аснову падзелу грамадства на сац. групы занятых пэўнымі відамі П., адносіны паміж групамі ў залежнасці ад іх сац. статуса і прэстыжу П. З законам падзелу П. звязаны закон перамены П., які стаў дзейнічаць у працэсе замены мануфактурнай вытв-сці машыннай, калі ўзнікла неабходнасць фарміравання гнуткай, універсальнай, шматбакова развітой рабочай сілы, здольнай да навучання і перанавучання ў ходзе змены вытв. працэсаў. Аб’ектыўным законам, які ўплывае праз адносіны суб’ектаў уласнасці на ўзаемадзеянне законаў падзелу і перамены П., выступае закон канкурэнцыі, які прымушае капітал напружваць прадукц. сілы П. Гл. таксама Псіхалогія працы, Арганізацыя працы, Ахова працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кро́пелькаж.
1. Trópfen m -s, -;
кро́пелька расы́ Táutropfen m;
2. (трошкі, ледзь-ледзь) ein klein wénig, verschwíndend wénig;
укла́сці кро́пельку сваёй пра́цы sein Teil Árbeit béisteuern;
ма́йце кро́пельку цярпе́ння háben Sie ein wénig Gedúld;
◊
ні кро́пелькі kein Deut, nicht im Geríngsten; nicht die Spur;
усё да (апо́шняй) кро́пелькіálles, ganz, réstlos
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дарм.
1. (падарунак) Gábe f -, -n; Geschénk n -(e)s, -e; Schénkung f -, -en (юрыд.);
прыне́сці ў дар zum Geschénk máchen;
2. (што дае прырода або плён працы) Gábe f -, -n;
3. (здольнасць, талент) Begábung f -, -en; Gábe f -, -n; Talént n -(e)s, -e;
дар мо́вы [сло́ва] Rédnergabe f -, Rédekunst f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АРЛО́Ў (Леў Мікалаевіч) (н. 2.1.1940, Варонеж),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1961). З 1965 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук.працы па фіз. электроніцы, лазернай фізіцы і лазерным прыладабудаванні. Правёў даследаванні механізмаў і цеплавых рэжымаў генерацыі розных тыпаў лазераў, эфекту палярызацыйна-частотнай неўзаемнасці ў кальцавых лазерах.
Тв.:
Тепловые эфекты в газовых лазерах. Т. 1. Активные среды газоразрядных лазеров. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРО́ШЧАНКА (Яўген Станіслававіч) (н. 25.11.1948, Мінск),
бел. кардыёлаг. Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1973). З 1978 у Бел.НДІ кардыялогіі. Навук.працы па праблемах патагенезу ішэмічнай хваробы сэрца, атэрасклерозу і сардэчнай недастатковасці ў сардэчна-сасудзістых хворых і шляхах дыферэнцыраванай і індывідуалізаванай тэрапіі хворых ішэмічнай хваробай сэрца і сардэчнай недастатковасцю. Чл. Нью-Йоркскай АН (1995).
Тв.:
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗЕ́Й (Леанід Вікенцьевіч) (7.4.1929, г. Вілейка Мінскай вобл — 5.7.1977),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1968), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1959 працаваў у ім і адначасова з 1968 гал. хірург Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук.працы па хірург. метадах лячэння хвароб гепатабіліярнай сістэмы і падстраўнікавай залозы, партальнай гіпертэнзіі і гастраэнтэралогіі, па экстракарпаральных метадах дэтаксікацыі ў хірургіі.
Тв.:
Клиника и хирургическое лечение холецистита. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́НТЭР (Мацвей Ісакавіч) (10.2.1903, г. Почап Бранскай вобл. — 24.9.1990),
савецкі кампазітар. Нар.арт.СССР (1975). Герой Сац. Працы (1983). Займаўся кампазіцыяй у Г.Канюса. Адзін з заснавальнікаў сав. песні. Найб. папулярнасць набылі песні «Кацюша», «Партызан Жалязняк», «Песня аб Шчорсе», «У лесе прыфрантавым», «Пад зоркамі балканскімі», «Перад далёкай дарогай». Аўтар аперэт, у т. л. «На беразе Амура» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1946.
амерыканскі хімік. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1957). Скончыў Чыкагскі ун-т (1936), дзе і працаваў. З 1943 праф. у розных ун-тах ЗША. Навук.працы па хіміі бору. Адкрыў рэакцыю гідрабарыравання ненасычаных вуглевадародаў (1959). Распрацаваў колькасныя метады вывучэння стэрычнага напружання малекул. Нобелеўская прэмія 1979.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ГА (Святлана Фёдараўна) (н. 26.12.1937, г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-фітапатолаг. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1961). З 1968 на Мінскай доследнай станцыі, з 1971 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук.працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых культур, выкарыстанні лек прэпаратаў, біял. метадаў аховы раслін, маніторынгу адчувальнасці папуляцый грыбоў — узбуджальнікаў хвароб да фунгіцыдаў.
Тв.:
Интегрированная система защиты ячменя от болезней. Мн., 1990.