ЛА́ЗАРАЎ Віктар Мікітавіч (3.9.1897, Масква — 1.2.1976),
расійскі мастацтвазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1943). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1917—20), з 1924 выкладаў у ім, прафесар. У 1924—36 працаваў у Музеі выяўл. мастацтваў у Маскве. Даследаваў еўрап. музеі, гісторыю стараж.-рус., візант. і рэнесансавага мастацтва.
Тв.:
Портрет в европейском искусстве XVII в. М.; Л., 1937;
Происхождение итальянского Возрождения. Т. 1—3. М., 1956—79;
Андрей Рублев и его школа. М., 1966;
Русская средневековая живопись: [Сб. ст.]. М., 1970;
Старые итальянские мастера. М., 1972;
История византийской живописи. [Кн. 1—2], 2 изд. М.,1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́НСКІ Уладзімір Іванавіч (8.7.1833, С.-Пецярбург — 2.12.1914),
расійскі гісторык, славіст. Акад. Пецярбургскай АН (1900). Д-ргіст.н. (1871). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1854), у 1865—99 дац., праф. у ім. Вучань І.І.Сразнеўскага. Актыўны дзеяч этнагр. аддзялення рускага геагр.т-ва, рэдактар (з 1890) яго час.«Живая старина». У 1875—78 адзін з лідэраў слав. руху ў Расіі. З пазіцый панславізму вывучаў гісторыю, філалогію і этнаграфію славян. Аўтар прац «Вывучэнне славянства і руская народная самасвядомасць» (1867), «Аб гістарычным вывучэнні грэка-славянскага свету ў Еўропе» (1871), «Славянскае жыціе святога Кірылы...» (1903—04) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ Сяргей Іванавіч (н. 28.3. 1938, в. Мітрапольшчына Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай хірургіі. Д-рмед.н. (1995), праф. (1997). Засл. ўрач Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966), з 1979 працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні вострага і хранічнага панкрэатыту і перытаніту, хірург. лячэнні захворванняў вілачкавай залозы, лячэнні цукровага дыябету.
Тв.:
Клиническая хирургия. Мн., 1998 (разам з М.І.Батвінковым, М.М.Іаскевічам);
Основы практической хирургии. Мн., 1998 (разам з Р.В.Максіменем, Г.Р.Максіменя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЦЮ́К Анатоль Сяргеевіч (н. 5.4.1932, в. Марынаўка Мікалаеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне эмбрыялогіі і гісталогіі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1975). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955) і працуе ў ім (у 1971—97 заг. кафедры). Навук. працы па эмбрыянальным марфагенезе органаў і рэгулюючых сістэм (нерв., эндакрыннай, імуннай), матэм. аналізе арганізацыі біял. сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперым. марфалогіі і транспланталогіі.
Тв.:
Информационный анализ в морфологических исследованиях. Мн., 1981 (разам з Л.А.Леанцюк, А.І.Сыкала);
Возрастная гистология. Ч. 1—5. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НАН (Lennon) Джон (Уінстан; 9.10. 1940, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 8.12.1980),
англійскі рок-спявак, гітарыст, кампазітар, паэт. З 1954 кіраваў створаным імвак.-інстр. ансамблем «Кварымен». З 1956 удзельнік вак.-інстр. квартэта «Бітлз», для якога пісаў песні (разам з П.Макартні). З 1970 выступаў самастойна як саліст і ў ансамблі з жонкай Ёка Она. Аўтар альбомаў «Джон Ленан. Пластык Она Бэнд» (1970), «Уяві сабе» (1971), «Рок-н-рол» (1975), «Двайная фантазія» (1980; разам з Она); сярод хітоў «Дайце свету шанц» (гімн прыхільнікаў міру), «Маці», «Герой з рабочага асяроддзя», «Што дапамагае перажыць ноч», «Улада народу». Загінуў ад рукі фанатыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГО́ЎСКІ Мікалай Пятровіч (14.12. 1911, в. Равуча Талачынскага р-на Віцебскай вобл. —25.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір стралк. батальёна капітан Л. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Віцебскай вобл.: 23 чэрв. батальён на чале з ім прарваў абарону ворага, заняў в. Гуркі і Ермакі, выйшаў у тыл праціўніка, адбіў 9 контратак, вызваліў в. Крупчына і Засіннікі. 24 чэрв. фарсіраваў Зах. Дзвіну, захапіў плацдарм, выйшаў на шашу Віцебск—Бешанковічы, дзе злучыўся з падраздзяленнямі войск 3-га Бел. фронту. Л. загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСУ́Р,
дзяржава на Пд Індыі ў 14—18 ст. Узнікла ў 1399 як княства — васал Віджаянагара. З 1610 незалежная дзяржава на чале з дынастыяй Вадэяр. У 1761 фактычную ўладу ў М. захапіў военачальнік Хайдар Алі. Пры ім і яго сыне Тыпу Султане [1782—99] М. ператварыўся ў магутную дзяржаву Паўд. Індыі, якая займала ч.тэр. сучасных інд. штатаў Керала, Карнатака, Андхра-Прадэш і Тамілнаду. У выніку 4 англа-майсурскіх войнаўтэр. М. паменшала да памераў Майсурскага плато; адноўлена дынастыя Вадэяр, М. стаў васальным княствам Вялікабрытаніі. Пасля абвяшчэння ў 1947 незалежнасці Індыі М. — адзін з яе штатаў (з 1973 наз. Карнатака).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ГІН Сцяпан Гаўрылавіч (? — 1764),
расійскі даследчык Арктыкі, капітан-камандор (1762). У 1711—17 вучыўся ў Маскоўскай школе матэм. і навігацыйных навук. У 1733 склаў першы дапаможнік па навігацыі на рус. мове «Скарочаная навігацыя па карце дэ-Рэдукцыён». У 1736—37 кіраўнік аднаго з паўн. атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі. У 1737 разам з А.Скуратавым абагнуў морам п-аў Ямал, прайшоў пралівам паміж ім і в-вам Белы (Малыгіна праліў) і дасягнуў вусця р. Об. У выніку падарожжаў атрада М. апісана гэта частка ўзбярэжжа Паўн. Ледавітага ак. і складзена карта ўзбярэжжа паміж рэкамі Пячора і Об.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНО́ (Monod) Жак Люсьен (9.2.1910, Парыж — 31.5.1976),
французскі біяхімік і мікрабіёлаг. Чл.Франц.АН. Скончыў Парыжскі ун-т (1934), працаваў у ім. З 1945 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (з 1971 дырэктар), адначасова з 1959 праф. Парыжскага ун-та, у 1967—72 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па пытаннях росту бактэрый, індукцыі і рэпрэсіі бактэрыяльных ферментаў. Аўтар гіпотэз аб пераносе пры ўдзеле інфарм. РНК генет. інфармацыі з ДНК на рыбасомы і аб механізме генет. рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрый (канцэпцыя аперона). Нобелеўская прэмія 1965 (разам з Ф.Жакобам і А.М.Львовым).
тып аднамоўнага слоўніка, які адлюстроўвае марфемную структуру слоў. Словы ў ім падзелены на марфемы.
Апісвае слова як моўную адзінку, якая складаецца з мінімальных значымых элементаў — марфем. У бел. лексікаграфіі першы слоўнік такога тыпу — «Марфемны слоўнік беларускай мовы» (складальнікі А.М.Бардовіч і Л.М.Шакун, 1975; 2-е выд. 1989). Падзел слоў на марфемы зроблены з пункту погляду сучаснага разумення марфемнай будовы слова, з улікам яго словаўтваральнай структуры. М.с. адрозніваецца ад словаўтваральнага і тлумачальнага слоўнікаў марфем. М.с. — дапаможнік пры вывучэнні словаўтваральнай сістэмы мовы, структуры слоў, іх правапісу.