назакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Закруціць, завінціць вялікую колькасць чаго‑н. Назакручваць гаек.

2. каго-чаго. Абкруціць, ахінуць з усіх бакоў многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адпароць адно за другім усё, многае; адпароць у многіх месцах. Паадпорваць гузікі. Паадпорваць пагоны. Паадпорваць падкладку з бакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадсыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Адаслаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадсылаць пісьмы. Паадсылаць дзяцей у піянерскі лагер. Паадсылаць падводы дамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадсява́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся; ‑аюцца; зак.

Адсеяцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. [Макрына:] — Ужо ўсе паадсяваліся, а ў мяне і не пачата... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што.

1. Зварыць усё, многае. Паварыць усё мяса.

2. і без дап. Варыць некаторы час. Паварыць мяса з гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыгружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выгрузіць усё, многае. Павыгружаць кавуны з вагонаў.

2. і без дап. Выгружаць некаторы час. Павыгружаць да вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Данасіць, знасіць усё, многае. Паданошваць боты.

2. Разм. Кончыць насіць (у 1 знач.) што‑н. Паданошваць дровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падубяне́ць, ‑ее, ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Разм.

1. Стаць цвёрдым, жорсткім ад холаду — пра ўсё, многае.

2. Тое, што і падубець (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Загнуць усё, многае. Рыльскі.. пазагінаў цвікі ў адарваных дошках і пайшоў у другі кут, дзе стаяла скрынка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазве́швацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Звесіцца, нахіліцца, апусціцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Дзеці пазвешваліся з печы. □ Каржакаватыя сосны пазвешваліся над.. [заводам]. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)