агульнапрацоўная падрыхтоўка політэхн. і прафарыентацыйнага характару навучэнцаў агульнаадук. школ; базавы кампанент наступнага прафес. навучання. Мае на мэце садзейнічаць фарміраванню ўстойлівых арыентацый на прац. лад жыцця, маральна-псіхал. і ў пэўнай меры практычнай гатоўнасці да працы, выхаванню агульнай прац.культуры, развіццю творчых здольнасцей, інтэлектуальных і псіхафізіял. якасцей асобы. Будуецца на прынцыпах бесперапыннасці і пераемнасці, сумяшчэння навучання з працай, з’яўляецца важным сродкам прац. выхавання. Тэрмін «Д.п.» пашырыўся ў сувязі з рэкамендацыямі ЮНЕСКА і Міжнар. канферэнцыі працы (1965) па прафес.-тэхн. адукацыі і падрыхтоўцы, паводле якіх узровень прац. навучання ў агульнаадук. школах вызначаны як перадпрафесійны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«25 САКАВІКА́»,
часопіс студэнцкай моладзі Віленскага ун-та. Выдаваўся ў 1936—39 у Вільні на бел. мове. Прытрымліваўся ідэйна-паліт. праграмы групоўкі моладзі, якая імкнулася спалучаць ідэал суверэннай Беларусі з хрысціянствам і элементамі сацыялізму. У «Ідэйнай дэкларацыі маладых адраджэнцаў» выказваўся за кааператыўна-карпарацыйны лад як аснову дзярж. ладу. Сваю мэту бачыў у садзейнічанні фарміраванню «новага тыпу беларуса...» на аснове абвешчанай у 1918 незалежнасці БНР. Прапагандаваў ідэю суверэннасці Беларусі, аддаваў увагу праблемам духоўнага жыцця народа і ролі нар.культуры, асвятляў дыскусійныя пытанні, падзеі ў культ. і грамадскім жыцці Зах. Беларусі і ў Вільні. Выйшла 5 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІКСО́СЫ,
група качавых плямён, якія каля 1700 да н.э. ўварваліся з Пярэдняй Азіі праз Суэцкі перашыек у Егіпет, захапілі яго і валодалі ім да 1570 да н.э. Пасяліліся ў Ніжнім Егіпце і заснавалі там сваю сталіцу Аварыс. Упершыню ўвялі ў Егіпце конегадоўлю і колавы транспарт (магчыма, вертыкальны ткацкі станок, аліву і гранат), спрасцілі егіпецкую пісьменнасць, стварылі алфавітнае пісьмо. Гіксосы парушылі ізаляванасць Егіпта і стварылі ўмовы для росквіту культуры Новага царства. У пач. 16 ст. да н.э. правіцелі Фіваў пачалі вызвал. барацьбу супраць гіксосаў і прымусілі іх адступіць у Палесціну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЖАЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Gorzowskie),
адм.-тэр. адзінка на ПнЗ Польшчы. Пл. 8,5 тыс.км, нас. 507 тыс.чал., гарадскога каля 62% (1991). Адм. ц. — г.Гожаў-Велькапольскі. Найб. гарады: Костшын, Хошчна, Дэмбна, Барлінэк і інш. Размешчана на зах.ч. Гожаўскай катлавіны, на Пн заходзіць Паморскае Паазер’е, на Пд — Велікалольскае Паазер’е. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -1,5 °C, ліп. 18,2 °C, ападкаў 650 мм за год. Гл. рака — Варта (прыток Одры). 44,1% паверхні займаюць лясы. Прам-сць: дрэваапр., папяровая, хім., электратэхн. лёгкая. Вырошчваюць пшаніцу, жыта, бульбу, кармавыя і тэхн.культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС ЧА́СУ»,
рэлігійна-грамадскі часопіс правасл. беларусаў. Выдаецца з ліп. 1989 у Лондане на бел. мове правасл.бел. суполкай, якая гуртуецца вакол прыхода Ефрасінні Полацкай у Лондане Бел.правасл. царквы на эміграцыі. Выходзіць раз у 2 месяцы. Рэдактар Ю.Весялкоўскі. Асвятляе пытанні гісторыі хрысціянства, яго ролі ў развіцці культуры народаў свету, у т. л. Беларусі (нарыс Весялкоўскага «Хрысціянства ад Галілеі да Беларусі»), гісторыі Беларусі ад часоў ВКЛ да нашых дзён, праблемы бел.нац. адраджэння. Інфармуе пра жыццё бел. эміграцыі, паліт., эканам. і культ. становішча ў Рэспубліцы Беларусь і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГА́НАЎ (Назіб Гаязавіч) (15.1.1911, г. Уральск, Казахстан — 1.6.1988),
татарскі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1938). З 1945 рэктар і выкладчык (з 1953 праф.) Казанскай кансерваторыі. Адыграў значную ролю ў станаўленні і развіцці тат.прафес.муз.культуры. Сярод твораў: оперы «Уцякач» (1939), «Свабода» (1940), «Залатавалосая» (1941), «Ільдар» (1942), «Цюляк» (1945), «Паэт» (1947), «Гонар» (1950), «Джаліль» (1957); балеты «Фатых» (1943), «Зюгра» (1946), «Дзве легенды» (1970); кантаты (1960, 1980); 16 сімфоній (1937—85); камерна-інстр. і фп. творы, вак. цыклы, рамансы, песні. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950, 1970. Дзярж. прэмія Татарстана 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДЗІ́ТАЎ,
старажытны горад. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252. Найб. верагодна, што першапачаткова горад размяшчаўся за 4 км на Пд ад сучаснай в. Здзітава Бярозаўскага р-на, каля в. Старамлыны, дзе на правым беразе р. Ясельда захаваліся рэшткі гарадзішча 11—13 ст. Гарадзішча займала ізаляваны ўзгорак пл. больш за 1 га ў нізіннай, месцамі забалочанай пойме ракі. З усх. і зах. бакоў да яго прымыкае стараж. селішча пл. каля 3 га. У выніку археал. раскопак (1971, Я.Г.Звяруга) на гарадзішчы выяўлены прадметы, блізкія да матэрыяльнай культуры гарадоў Тураўскай зямлі і Бел. Панямоння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НЧАНКА (Яўген Іванавіч) (н. 27.6.1943, г. Глазаў, Удмурція),
бел. спартсмен (плаванне). Д-рпед.н. (1993), праф. (1994). Засл. трэнер БССР (1976), СССР (1981). Чэмпіён і рэкардсмен Беларусі 1961—63 па плаванні. Скончыў Бел.ін-тфіз.культуры (1966). Трэнер зборных каманд Беларусі (1966—67), СССР (1975—84) па плаванні. З 1989 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту. З 1995 прарэктар. Аўтар навуч. і метадычных дапаможнікаў, у т. л. «Плаванне ў комплексе ГПА» (1976, з Г.Э.Васілеўскім), «Навука пра спартыўнае плаванне» (1993), «Тэорыя і практыка спорту» (ч. 1—3, 1996—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЖА́ РАСЛІ́Н,
хвароба, якая выклікаецца іржаўнымі грыбамі. Характарызуецца ўтварэннем на надземных органах раслін пустул рознай формы і велічыні, з якіх пры растрэскванні высыпаюцца іржава-бурыя, аранжава-жоўтыя або цёмна-карычневыя споры грыба. Пашкоджвае збожжавыя, тэхн., дэкар., лясныя культуры, дзікарослыя травы. У хворых раслін парушаюцца абмен рэчываў, водны баланс, зніжаюцца фотасінтэз, зіма- і засухаўстойлівасць, устойлівасць да палягання, затрымліваецца рост, зніжаецца прадукцыйнасць. Інфекцыя захоўваецца ў раслінных рэштках і насенні, разносіцца спорамі грыба. На Беларусі найб. шкодзіць І.р.: сцябловая (лінейная) злакаў, бурая (лісцевая) жыта і пшаніцы, карончатая аўса, гароху і лубіну, канюшыны, лёну, яблыні, ігліцы, бакальчатая парэчак і агрэсту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЬЧУ́К (Валерый Віктаравіч) (н. 11.1.1955, г. Гомель),
бел. мастак-кераміст. Скончыў Абрамцаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1976, Масква), Бел.ун-ткультуры (1994). З 1978 працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе, з 1990 — гал. мастак Віцебскага аб’яднання «Даламіт». Творчасці ўласцівы выразнасць і кампактнасць форм, гульня кантрастаў і імкненне да шматфігурнасці кампазіцый: «Усходні базар» (1988), «Мінарэты» (1996), «Урокі канструктывізму» (1 і 2; 1996, 1997), «Парыў ветру», «Дождж», «Джаз у старым парку», «Сярэдзіна лета», «Абхазскія перавалы», «Аб любові да казкі», «Песні Беларусі» 1 і 2, «Вялікая вада», «Перавал» (усе 1997) і інш.