кана́ва, -ы, мн. -ы, -на́ў, ж.

Неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады.

Асушальная к.

|| памянш. кана́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -на́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канавакапа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Машына для капання канаў, траншэй і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канава́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Знахар, які лечыць коней (уст).

2. перан. Пра дрэннага ўрача, невука ў медыцыне (пагард.).

Такому канавалу не даверыш сваё здароўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які наглядае за коньмі, калі коннікі спешваюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канавя́зь і ко́навязь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Прыстасаванне для прывязвання коней на адкрытым месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кана́дцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Насельніцтва Канады.

|| ж. кана́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. кана́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канаі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца грэбляй на каноэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канакра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Злодзей, які крадзе коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канакра́дства, -а, н.

Крадзеж коней; занятак канакрада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кана́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штучнае рэчышча, напоўненае вадой.

Асушальны к.

2. Вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго-н. (спец.).

К. ствала гарматы.

3. Лінія сувязі, камунікацыі.

Перадача вядзецца па трох каналах.

4. Тое, што і тэлеканал.

Пераключыць тэлевізар на больш цікавы к.

5. звычайна мн., перан. Шляхі, сродкі для дасягнення чаго-н.

Дыпламатычныя каналы.

|| прым. кана́льны, -ая, -ае (да 1, 2 і 3 знач.).