замясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак., каго-што.
1. кім-чым. Паставіць на чыё‑н. месца, замяніць. Замясціць жаночы персанал мужчынскім.
2. Прызначыць каго‑н. на вакантную пасаду. Замясціць вакантныя адзінкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжле́ссе, ‑я, н.
Месца сярод лесу, паміж лясамі. Невялічкая вёска ўзнікла тут, па словах старых, гадоў з сотню таму назад, калі старыцкі пан перасяліў некалькі сялян .. у глухое міжлессе. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. Прыгатаваць загадзя. Падгатаваць стол для вячэры. □ Партызаны расчысцілі снег, падгатавалі месца для вогнішча. Колас.
2. і чаго. Згатаваць у дадатак да наваранага раней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Злёгку, трохі паварушыцца, пачаць кратацца. Акцызнік павітаўся, але вачэй на старшыню не падняў. Пакратаўся толькі, — як бы адсоўваўся і даваў яму месца на ложку. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́ша, ‑ы, ж.
Разм. Пасудзіна для спаражненняў і памыяў у турэмнай камеры. Усе камеры былі замкнуты на замок, бо ўжо адбылася паверка, і парашы займалі пачэснае месца каля дзвярэй. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Штурхнуўшы, зрушыць з месца. Саштурхнуць камень з дарогі. // Штурхнуўшы, скінуць зверху ўніз. Віктар вярнуўся і нагою саштурхнуў Барташэвіча ў ваду. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хра́пнуць, ‑не; зак. і аднакр.
Зламацца з трэскам. Ды раптам сакавіта храпне граб. Успыхнуць росаў зыркія вясёлкі. Барадулін. Хоць хворага не бачыш месца, Дуб храпне так, што браце мой! Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпаха́льны, ‑ая, ‑ае.
Важны, значны; які вызначае эпоху. Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго [Ф. Скарыны] эпахальную дзейнасць. Алексютовіч. Месца і значэнне яго [зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця»] ў гісторыі беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі сапраўды эпахальныя. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эсплана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Незабудаванае месца паміж крапаснымі сценамі і гарадскімі збудаваннямі.
2. Плошча, участак зямлі перад якім‑н. вялікім будынкам.
3. Шырокая вуліца з алеямі пасярэдзіне.
[Фр. esplanade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падо́л ’ніжні край сукенкі, кашулі і пад.’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Юрч.), подо́л ’тс’ (ТС), ’плыткае месца ў рэчцы, дзе мыюць бялізну’ (Касп., Юрч., Янк., Сцяшк. Сл.), падо́л, паддо́л ’прыпол; падол’ (Сл. ПЗБ). Рус. подо́л ’край адзежы; падэшва гары; нізкае месца пабліз ракі’, укр. поді́л ’нізкае месца; падол жаночай кашулі’, польск. podołek ’падол адзежы’, чэш. podol застар. ’доўгая даліна’, podolek ’падол адзежы’, padol ’доўгая даліна’. Да po‑ і dolъ (Фасмер, 3, 299; Махэк, 134).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)