спрацава́насць 1, ‑і, ж.
1. Ступень зношанасці інструмента, механізма. Спрацаванасць разцоў.
2. Страта здароўя ад непамернай працы. Амаль ва ўсіх вобразах сялян падкрэслена толькі самае галоўнае: дачасная спрацаванасць, старасць, беднасць. Адамовіч.
спрацава́насць 2, ‑і, ж.
Узгодненасць у працы. [Шулікаў:] — Тут патрэбна спрацаванасць, трэба мець адчуванне рытму, бо саб’ешся з рытму — і замест таго, каб па кастылю ўдарыць, возьмеш ды і стукнеш па малатку свайго напарніка. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыбуха́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікім трыбухом, жыватом. Як па стандарту — здаравенны і трыбухаты, ледзь той рэмень трымаецца спражкай на пупе, у фанабэрыста-суровым шлеме «пікельгаўб», гер шуцман, якога ўсё жывое ведала тут па прозвішчу і імені, узвышаўся на плошчы няўмольным і непрыступным увасабленнем правапарадку. Брыль. Конь у Пошты стары, маленькі, трыбухаты. Крапіва. / у знач. наз. трыбуха́ты, ‑ага, м. — Но-о, трыбухаты, — махаў пугаю Гальяш. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвяк, выкл.
Разм.
1. Выкарыстоўваецца гукапераймальна для абазначэння характэрнага гуку, які ўтвараецца пры хадзьбе па гразі, забалочаным месцы. Чвяк, чвяк, хлюп... Чвяк, чвяк, хлюп... Гэта Света пайшла па лініі ў сваіх гумавых боціках. Пташнікаў.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чвякаць — чвякнуць. Момант — і афіцэр выхватвае шаблю. Высока ўзняты бліскучы клінок і ... чвяк. Афіцэрская шабля далёка ў бок адлятае, выбітая з рук мужыцкім бічом. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыні́цца, чыніцца; незак.
1. Рабіцца, дзеяцца. Палякі загадалі праз войта сабраць па дзесяць пудоў сена і саломы з двара. А перад гэтым збіралі розную жыўнасць: кур[эй], парасят, сала. Колькі калатні і ляманту было па вёсцы. А ўсякае супраціўленне каралася жорстка, і расправа чынілася на месцы. Колас. Допыты чыніліся [гестапаўцамі] кожную ноч. Спачатку толькі вялі допыт — абразліва, груба. Потым пачалі біць. «Маладосць».
2. Зал. да чыніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Манцёр ’спецыяліст па электраабсталяванню, электраправодцы’, ’мантажнік’ (ТСБМ). З рус. монтёр, якое з франц. monteur < monter ’збіраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сту́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Ударыцца аб што‑н. або адзін аб аднаго, наткнуўшыся на што‑н. або на каго‑н. Дзед стукнуўся патыліцай аб сцяну, а з зубоў і носа палілася кроў. Колас. [Сіўцоў] чытаў у гэты час газету, і яны [Сіўцоў і Вера] стукнуліся галовамі. Васілевіч. // Выцяцца, ударыцца. Прыбеглі з вёскі людзі, дасталі .. [Толька] з ракі... Мусіць аб патарчаку, ныраючы, стукнуўся. Сачанка. // перан. Уступіць у супярэчнасць, у варожыя адносіны, у канфлікт. [Салавей:] — А як толькі пачнём дзяліць іх зямлю, прыйдзецца стукнуцца лбамі з гэтаю шляхецкаю зграяй. Грахоўскі.
2. з кім. Нечакана сустрэцца з кім‑н. [Грасыльда:] — Пайшла я. У кабінет .. [Севасцянчыка] не дайшла, стукнулася з ім па парозе на ганку. Пташнікаў. Ля зямлянак я ледзь не стукнуўся лоб у лоб з партызанам, які бег нам насустрач па вузенькай і глыбока пратаптанай сцежцы ў снезе. Карпюк.
3. Трапіць у што‑н. пры імклівым руху. Лодка ішла проста на нізкі, зарослы высокаю травою востраў. Русіновіч падняў вёслы, лодка стукнулася носам у мяккі бераг і стала. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́рба, ‑ы, ж.
Куча снегу, намеценая ветрам. Напярэдадні ўсю ноч круціла завіруха, і па дарозе, яшчэ не ўезджанай, ляжалі гурбы снегу. Сіўцоў. Па вокны ў гурбы ўвайшлі хаты, згубіўшы свой фасон і від. Колас.
гурба́, ‑ы́, ж.
1. Група, гурт. І раптам у двор уваліла гурба дзяцей: шэсць хлапчукоў і дзве дзяўчынкі. Шамякін. Не паспелі жанчыны заняць дзялянкі, як з-за гары паказалася вясёлая, гаманлівая гурба дзяўчат. Кулакоўскі.
2. у знач. прысл. гурбо́й. Групай, гуртам, усе адразу. На катку кружыліся, праносіліся віхорам канькабежцы; то па адным, то парамі, то, узяўшыся за рукі, цэлай гурбою. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблягчэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблягчаць — аблягчыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аблягчацца — аблягчыцца. Аблягчэнне ўмоў працы. Аблягчэнне вагі станкоў.
2. Адчуванне заспакаення, вызваленне ад трывогі і пад. [Чалавек] аж закрахтаў з яўным аблягчэннем, знайшоўшы няйначай нейкую думку для адказу. Лынькоў.
3. Ільгота, паслабленне ў чым‑н. Рабочыя арганізоўваюць стачкі, спыняюць усе адразу работу на фабрыцы і патрабуюць павелічэння заработку, патрабуюць, каб іх прымушалі працаваць не па адзінаццаці, не па дзесяці гадзін у дзень, а толькі па васьмі. Рабочыя патрабуюць таксама ўсякіх іншых аблягчэнняў у жыцці рабочага чалавека. Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што, чаго і без дап.
1. Набыць работай, атрымаць за работу; запрацаваць. Зарабіць працадзень. □ Пярэчыць Міця не мог. Ён першы згадзіўся з Косцем наладзіць пераправу цераз раку, каб зарабіць грошай. Курто.
2. Разм. Заслужыць, атрымаць за сваю дзейнасць. Зарабіць падзяку. Зарабіць пяцёрку па геаграфіі.
3. Разм. Падвергнуцца фізічнаму ўздзеянню, пакаранню. Зарабіць па руках. Зарабіць па карку. Зарабіць бізуна.
•••
Зарабіць на арэхі (на абаранкі) — заслужыць пакаранне за якую‑н. правіннасць.
Зарабіць, як Заблоцкі на мыле — пацярпець няўдачу, страціць больш, чым атрымаць карысці (у якой‑н. справе, гандлёвай здзелцы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́раў, ‑раву, м.
1. Характар, сукупнасць псіхічных якасцей. Круты нораў. Вясёлы нораў. □ Нораву.. [Кірыла] быў неспакойнага. Лупсякоў. [Маўра] не стала пярэчыць [мужу]. Не магла. Гэта было не ў яе нораве. М. Ткачоў. / у перан. ужыв. На што вада, але і тая Не ўсюды роўны нораў мае. Спакойна ў ямах і заторах, Але капае дол у горах. Колас. Калгасныя коні .. былі розныя — і па выгляду, і па звычках, і па нораву. Ракітны.
2. звычайна мн. (но́равы, ‑аў). Звычай, уклад жыцця, звычка. Учора ў клубе Барыс праслухаў лекцыю аб норавах капіталістычнага грамадства. Жычка.
•••
З норавам — упарты, наравісты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)