We have three meals a day. Мы ядзім тры разы ў/на дзень;
go out for a meal пайсці́ ў рэстара́н або́ кафэ́
♦
make a meal ofinfml патра́ціць бо́лей ча́су і намага́нняў (на што-н.), чым неабхо́дна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГАЗАТРО́Н,
двухэлектродная газаразрадная прылада, запоўненая інертным газам, вадародам або ртутнай парай, з тлеючым або несамастойным дугавым разрадам. Бывае з халодным (газатрон тлеючага разраду) або падагравальным катодам. Катод і анод вырабляюць з нікелю, сталі або графіту. Выкарыстоўваецца ў якасці эл. вентыля з некіроўным эл. разрадам у высакавольтных выпрамніках магутных радыёпрылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСК,
юрыдычны сродак абароны парушанага або аспрэчваемага суб’ектыўнага права. У цывільным працэсе можа быць прад’яўлены любой зацікаўленай асобай (фіз.абоюрыд.). І. можа быць накіраваны на прысуджэнне адказчыка да ўчынення пэўных дзеянняў або ўстрымання ад неправамерных дзеянняў (вяртанне маёмасці, кампенсацыя страт, выплата аліментаў і да т.п.), на ўстанаўленне наяўнасці або адсутнасці праваадносін паміж бакамі або на змяненне ці спыненне праваадносін (раздзел агульнай маёмасці, скасаванне шлюбу). Форма выяўлення І. — іскавая заява, якая павінна змяшчаць пэўныя рэквізіты.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Anglicist
[ˈæŋglɪsɪst]
n.
англіцы́ст -а m. (студэ́нт або́ спэцыялі́ст у галіне́ анге́льскае лінгві́стыкі або агу́льнае ве́ды пра Анге́льшчыну)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sorority
[səˈrɔrəti]
n., pl. -ties
1) сястры́цтва n.
2) жано́чы або́ дзяво́чы клюб або́ тава́рыства
3) карпара́цыя студэ́нтак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛЕМУ́РАВЫЯ (Lemuridae),
сямейства паўмалпаў. Вядомыя з плейстацэну і галацэну в-ва Мадагаскар. Пашыраны на в-ве Мадагаскар і суседніх астравах. 14(16) відаў з 6 родаў; макі, або звычайныя лемуры (Lemur), паўмакі, або лагодныя лемуры (Hapalemur), танкацелыя макі, або ласкападобныя лемуры (Lepilemur), пацучыныя макі, або карлікавым лемуры (Cheirogaleus), мышыныя макі, або лемуры (Microcebus), вілаватапалосыя лемуры (Phaner). Жывуць у лясах на дрэвах, некат. на зямлі. Трымаюцца паасобку, парамі, невял. групамі або статкамі (да 20 асобін). Карлікавыя і мышыныя лемуры ў засушлівы сезон упадаюць у спячку. Усе віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела да 50 см, хваста да 51 см. Валасяное покрыва густое, чорнае, бурае, шэрае або рыжаватае, можа адрознівацца ў самцоў і самак. На хвасце часам чаргуюцца светлыя і цёмныя папярочныя палоскі. Вочы збліжаныя, вялікія. Селяцца ў дуплах або робяць гнёзды з лісця і травы. Усёедныя. Нараджаюць 1—4 дзіцянят.