Прыве́траніцы ’дзве дошкі або жэрдкі, якія прыбіваюцца да лат з абодвух бакоў франтона’ (жыт., Нар. сл.). Да ве́траніцы ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пцель ’струхнелыя, напаўгнілыя дровы, якія тлеюць пры гарэнні’, пцелы ’струхнелы, напаўгнілы (пра лесаматэрыялы)’, пцець ’гніць, трухлець’ (Нік., Оч.). Гл. псель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветраго́ны ’дзве дошкі, якія прымацоўваюцца да краёў страхі і сыходзяцца ўверсе, утвараючы канёк’ (бяроз., Шушк., усх.-палес., Нар. сл., в.-дзвін., Шатал.). Беларускае рэгіянальнае ўтварэнне, якое першапачаткова мела форму *ветраадгоны; параўн. ветраадбой ’тс’ (Нар. сл.), пазней прыстаўка другой часткі ад‑ выпала. Семантычна лексема ветраадгоны называла дзве дошкі, якія «адганяюць» вецер, г. зн. закрываюць шчыліну, утвораную паміж саломай страхі і кроквінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падка́рні ’маленькія саначкі, якія прычэпліваюцца да санак пры перавозцы бярвення’ (Жд. 2). Гл. кары 1; ‑н‑, відаць, пад уплывам карнаты, карпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карва́ць 1 ’ложак’ (Бяльк.), з краваць (гл.).

Карва́ць 2 ’яловыя палкі, якія перашкаджаюць мядзведзю дабрацца да калоды з пчоламі’ (Рам.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маларосея ’вышываная сарочка’ (Ян.). Ад былой назвы Украіны. Такое найменне было дадзена рускімі, якія атаясамлівалі бел. і ўкр. кашулі як аднолькавыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрупула́т ‘гаспадар, дбайны да кожнай дробязі’, скрупуля́тка ‘гаспадыня, ашчадная да дробязі’ (Нас.). З польск. skrupulat, skrupulatka ‘тс’, якія да скрупул (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бескілявы́, ‑ая, ‑ое.

Спец.

1. Які не мае кіля. Бескілявая птушка.

2. у знач. наз. бескілявы́я, ‑ых. Падатрад птушак, якія не могуць лятаць (да іх належаць атрады: страусы, нанду, казуары і інш.); птушкі-бегуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмежава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абмежаваць, абмежавацца.

2. Тое, што стрымлівае, ставіць каго‑, што‑н. у пэўныя рамкі. Яшчэ было многа усялякіх абмежаванняў, правіл, якія нельга было парушаць. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́рыс, ‑а, м.

Спец. Радужная абалонка вока.

[Ад грэч. iris — радуга.]

іры́с, ‑у, м.

1. Сорт цвёрдых цукерак у выглядзе плітачак карычневага колеру, якія робяцца з малака, цукру і патакі.

2. Сорт каляровых нітак для вышывання і вязання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)