медыкаме́нты, -аў, адз. медыкаме́нт, -а, М -нце, м.

Лячэбныя сродкі, лякарствы.

|| прым. медыкаменто́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метало́ід, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Устарэлая назва неметала.

|| прым. метало́ідны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

механіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па абслугоўванні сельскагаспадарчых машын.

|| прым. механіза́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́ксер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне для прыгатавання сумесей, змешвання.

|| прым. мі́ксерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мэ́бля, -і, ж., зб.

Прадметы абстаноўкі памяшкання.

Мяккая м.

Дом мэблі.

|| прым. мэ́блевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́га, -і, ДМа́зе, ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.

|| прым. нава́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надо́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Колькасць надоенага малака.

Павялічыць надоі.

|| прым. надо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наздраві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж. (спец.).

Наздраватае, порыстае месца, сітавіна.

|| прым. наздраві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́й, -ю, м.

Узброены напад з мэтай аграблення, забойства.

Марскі р.

|| прым. разбо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́шпіль, -я, мн. -і, -яў, м.

Напільнік з буйна насечанымі зубчыкамі.

|| прым. ра́шпільны, -ая, -ае.