Ты́чаць ‘соваць, усоўваць, тыкаць’, ты́чыць ‘торкаць, уторкваць’ (ТС), ты́чяті ‘соваць, даваць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да тыкаць (гл.) паводле магчымага чаргавання ў прасл.*tykēti > *tyčeti > *tyčati ‘усоўваць, тыкаць’. Сюды ж ты́чма ‘не адыходзячы ад каго-небудзь, увесь час папікаючы’: тычма тырчыш (Нас.); як кантамінацыя з тырчма тырчаць (гл. тырчаць) з заменай першага спалучэння сінанімічным.
*Тыча́ць, тычя́ти ‘тырчаць’ (Клім.), тичйа́ти ‘тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўноўваюць са старым серб.тичати, харв.tičati ‘хавацца’, ‘здзіўляцца’, ‘сядзець на кутніках’, славен.tičáti ‘знаходзіцца, быць, тырчаць’, што выводзіцца з прасл.*tyčati, якое з *tykati ‘ўтыкаць, затыкаць’, ‘калоць, басціся’ (Сной₂, 763). Бязлай (4, 179) славен.tyča̋ti ‘быць заткнутым, утыкнутым’ трактуе як эсіў прасл.*ty̋kati ‘датыкацца, калоць, басціся’, які з’яўляецца ітэратывам ад *tъknǫti ‘тс’. Магчыма, да папярэдняга слова. Гл. таксама тыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
quétschen
1.vt
1) душы́ць, мяць, расціска́ць;
etw. breit ~ расплю́шчваць што-н.;
etw. weich ~ мяць што-н. да мя́ккага ста́ну
2) прыці́снуць, ушчамі́ць;
sich (D) éinen Fínger ~ ушчамі́ць сабе́ па́лец
3) канту́зіць
2.~, sich штурха́цца, знахо́дзіцца ў це́сных умо́вах
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
по́шта
(іт. posta, ад лац. postus = пастаўлены)
1) установа, якая займаецца перасылкай пісем, пасылак, грошай і інш., а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца;
2) перасылка, дастаўка чаго-н. з дапамогай гэтай установы (напр. адправіць пасылку поштай);
электронная п. — сеткавая служба, якая дазваляе перасылаць тэкст электронным паведамленнем праз Інтэрнэт;
3) тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, пасылкі і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
nestle[ˈnesl]v.
1. уту́льна/зру́чна ўладко́ўвацца;
nestle (down) in a chair with a book уту́льна ўладко́ўвацца з кні́жкай у крэ́сле
2. тулі́цца, хава́цца, знахо́дзіцца ў заці́шным і бяспе́чным ме́сцы (звыч. пра хату, вёску і да т.п.);
A small village nestled near the forest to their right. Направа ад іх каля лесу тулілася нейкая вёсачка.
She nestled her head on his shoulder. Яна прыхіліла галаву да яго пляча.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
обстоя́тьнесов., безл. ісці́, знахо́дзіцца ў ста́не (чаще всего эти слова совсем опускаются);
дела́ у меня́ обстоя́т хорошо́ спра́вы мае́ іду́ць до́бра, спра́вы мае́ знахо́дзяцца ў до́брым ста́не, спра́вы мае́ до́брыя;
всё обстои́т благополу́чно усё до́бра;
со здоро́вьем у меня́ обстои́т кра́йне пло́хо здаро́ўе маё ў ве́льмі дрэ́нным ста́не, са здаро́ўем у мяне́ ве́льмі дрэ́нна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заня́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад заняць.
2.узнач.прым. Які займаецца чым‑н. у даны момант; несвабодны. Дні са тры Макар быў вельмі заняты на рабоце, і мне прыйшлося хадзіць на раку аднаму.Ляўданскі.Мама і тата вельмі занятыя, з работы позна прыходзяць.Юрэвіч.
3.узнач.прым. У якім знаходзіцца хто‑, што‑н., на якім размясціўся хто‑н.; несвабодны. Умацавацца на занятых пазіцыях. □ Школьны зал заняты — ёлку рыхтуюць.Якімовіч.Амаль палавіна рачной плыні.. была занята плытамі.Лынькоў.// Напоўнены, непарожні. Заняты кошык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неглыбо́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае вялікай глыбіні; мелкі. Рака тут неглыбокая і яе няцяжка будзе пераплыць.Сабаленка.Снег усюды ляжаў роўны, неглыбокі.Сачанка.Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная.Шамякін.// Які знаходзіцца на нязначнай глыбіні, недалёка ад паверхні. Руды неглыбокага залягання.
2.перан. Які не вызначаецца глыбінёй; негрунтоўны. Неглыбокія веды.// Павярхоўны, несур’ёзны (пра чалавека). Спадарожнікамі аказаліся неглыбокія людзі, якія на ўлонні прыроды ні разу не загаварылі аб прыродзе.«ЛіМ».
3. Нямоцны (аб пачуццях, стане і пад.). Сон быў неглыбокі. □ Дыханне неглыбокае, перарывістае, — сказаў.. Роб.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсле́дны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі.Шамякін.Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць.Мехаў.
падсле́дны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы./узнач.наз.падсле́дны, ‑ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж.Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць.Машара.А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць.Зуёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысу́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Быць, знаходзіцца дзе‑н. у пэўны час. На заводзе быў мітынг. Тысяч дваццаць прысутнічала народу.Гурскі.Яму можна было і не прысутнічаць на гэтым пасяджэнні, але Іван не любіў, калі завочна вырашаюць яго лёс.Шахавец.Мне давялося быць першым чытачом і крытыкам некаторых апошніх вершаў Валянціна [Таўлая], у пэўнай меры прысутнічаць пры іх нараджэнні.Брыль.// Мецца, быць у наяўнасці дзе‑н. Апавяданне можа быць пазбаўлена складаных калізій, яркіх вобразаў, але ў ім заўсёды будзе прысутнічаць спецыфічная для М. Лынькова паэтычнасць.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіно́нім, ‑а, м.
Слова, якое адрозніваецца ад іншага гучаннем (і напісаннем), але супадае з ім або вельмі блізкае да яго па значэнню (напрыклад: «моцны» і «трывалы», «праца» і «работа»). Для перадачы аднаго і таго ж паняцця ў пісьменніка знаходзіцца мноства сінонімаў.Каваленка.Часта і ў літаратуры словы «байка» і «казка» ўжываюцца як сінонімы.Казека.//перан.Кніжн. Тоеснае паняцце. Купалаўскі «вольны сейбіт» стаў сінонімам новага чалавека працы.Гіст. бел. сав. літ.У разуменні Горкага краса атаясамлівалася з свабодай чалавека, была сінонімам свабоды і рэвалюцыі.Івашын.
[Ад грэч. synōnymos — аднайменны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)