ЗА́ЙЦАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 8.8.1953, пас. Чарніцкі Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1975), дзе і працуе. Навук. працы па оптыцы звышцвёрдых паўправаднікоў, высокаэнергет. іоннай імплантацыі, нанаструктураванні алмаза дыфузійнымі метадамі. Устанавіў шэраг заканамернасцей дэфектаўтварэння ў іонна-апрамененых паўправадніках, у т. л. эфект каналіравання ўздоўж трэкаў.
Тв.:
Высокоэнергетичная ионная имплантация в полупроводники // Поверхность. 1991. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЧ ((Pič) Ёзаф) (19.1.1847—19.12.1911),
чэшскі археолаг, этнограф, гісторык. З 1893 кіраваў археал. аддзелам Нар. музея ў Празе, праводзіў раскопкі у Сярэдняй Чэхіі. Шэраг прац прысвяціў гісторыі славян у т. л. гісторыі Расіі. Прапагандаваў ідэі адзінства слав. народаў. Гал. праца П. «Старажытнасці Чэхіі» (ч. 1—3, 1899—1909) — агляд археал. матэрыялаў Чэхіі ад часоў палеаліту да 13 ст.; лічыў, што славяне засялілі Чэхію ў бронзавым веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ГЕНДОРФ ((Poggendorff) Іаган Крысціян) (29.12.1796, г. Гамбург, Германія — 24.1.1877),
нямецкі фізік і выдавец. Чл. Берлінскай АН (1839). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1869). Вучыўся ў Берлінскім ун-це (1820—24), з 1834 праф. гэтага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме і гісторыі фізікі. Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг электравымяральных прылад. Заснавальнік і рэдактар бібліягр. даведніка прыродазнаўчых і матэм. навук (1863), які носіць яго імя і выдаецца цяпер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБАЙКА́ЛЛЕ,
тэрыторыя, прылеглая з З і У да воз.Байкал, у Рэспубліцы Бурація і Іркуцкай вобл. Расіі. Уключае горныя хрыбты: Прыморскі, Байкальскі (Перадбайкалле) на З ад воз. Байкал; Хамар-Дабан, Улан-Бургасы, Баргузінскі і інш. на Пд і У ад возера і шэраг міжгорных катлавін (Баргузінская, Верхнеангарская) у Забайкаллі. Выш.асн. хрыбтоў да 2500 м. На схілах тайга, месцамі цемнахвойная, у міжгорных катлавінах стэпавая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРТУА́ЛЬНЫЯ ЧАСЦІ́ЦЫ,
кароткаіснуючыя прамежкавыя станы, якія ўзнікаюць у працэсах узаемадзеяння ці пры флуктуацыях квантавых палёў.
У квантавай тэорыі поля для віртуальных часціц парушаецца звычайная рэлятывісцкая сувязь паміж энергіяй і імпульсам і таму ім нельга прыпісаць пэўнае значэнне масы. Аднак віртуальныя часціцы пераносяць энергію, імпульс, зарад і інш. квантавыя лікі, што забяспечвае выкананне адпаведных законаў захавання. У нерэлятывісцкай квантавай механіцы ў адпаведнасці з неазначальнасцей суадносінамі энергія прамежкавых станаў вызначаецца з дакладнасцю да
, дзе — неазначальнасць энергіі,
, ℏ — Планка пастаянная, — час існавання віртуальных часціц. Таму адпаведныя віртуальныя часціцы захоўваюць імпульс і шэраг іншых квантавых характарыстык, акрамя энергіі.
Віртуальныя часціцы непасрэдна эксперыментальна не назіраюцца, але іх ускосныя праяўленні, напр. палярызацыя вакууму квантавай тэорыі поля, правераны з высокай дакладнасцю. Шэраг рэальных часціц быў прадказаны на аснове іх віртуальных праяўленняў (П-, W±-мезоны і інш.). У той жа час віртуальныя часціцы могуць і не мець аналагаў сярод рэальных (напр., т.зв. рэджэон у моцных узаемадзеяннях).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ (Мікалай Ягоравіч) (17.1.1847, г. Арэхава-Зуева Уладзімірскай вобл., Расія — 17.3.1921),
рускі вучоны, заснавальнік сучаснай гідра- і аэрамеханікі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Маск. ун-т (1868). Праф. Маск. ун-та (з 1886) і Маск. вышэйшага тэхн. вучылішча (з 1887). Арганізатар і першы кіраўнік (з 1918) Цэнтр. аэрагідрадынамічнага ін-та (ЦАГІ). Навук. працы па тэорыі авіяцыі, механіцы цвёрдага цела, гідрадынаміцы, гідраўліцы, астраноміі, матэматыцы і інш. Стварыў тэорыю гідраўлічнага ўдару (1898), адкрыў закон, які вызначае пад’ёмную сілу крыла самалёта (гл.Жукоўскага тэарэма), тэарэтычна прадказаў шэраг магчымых траекторый лёту (напр., «мёртвую пятлю», якую выканаў рус. лётчык П.М.Несцераў, 1913). У 1912—18 распрацаваў віхравую тэорыю паветр. вінта; вызначыў найб. прыдатныя профілі крылаў і лопасцей вінта самалёта. Прапанаваў тэорыю ўтварэння каметных хвастоў, метад вызначэння элементаў планетных арбіт, выканаў шэраг грунтоўных даследаванняў па тэорыі механізмаў, тэорыі ўстойлівасці руху і інш. Стварыў некалькі навук. школ у галіне дастасавальнай механікі.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—7. М.; Л., 1948—50.
Літ.:
Космодемьянский А.А. Н.Е.Жуковский. М., 1969;
Н.Е.Жуковский — библиография печатных трудов. М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯАнглійская
(англ. East India Company),
прыватная кампанія (1600—1858) для гандлю з Ост-Індыяй, Паўд.-Усх. Азіяй і Кітаем. У 1-й пал. 17 ст. гэта аморфная арг-цыя лонданскіх купцоў, якія перыядычна аб’ядноўвалі капіталы для гандл. экспедыцый у Ост-Індыю. З 1657 акц. кампанія з пастаянным капіталам. Пасля працяглай барацьбы з канкурэнтамі (Партугаліяй, галандскай і франц. Ост-Індскімі кампаніямі) і інд. правіцелямі ў 17 ст. стварыла ў Індыі 7 факторый і некалькі ўмацаваных пунктаў. Атрымала ад англ. ўрада права абвяшчаць вайну і заключаць мір у Ост-Індыі (1661), чаканіць манету, ствараць ваенна-палявыя суды, распараджацца сваёй арміяй і флотам (1686), манапольнае права на гандаль з Ост-Індыяй (1708). Пасля 1757 захапіла Бенгалію і шэрагінш. тэрыторый, да 1849 падпарадкавала ўсю Індыю, да 1852 — Ніжнюю Бірму. Англ. парламент, незадаволены бескантрольнасцю кампаніі, прыняў шэраг актаў (1773, 1784, 1813, 1833, 1853), якімі падначаліў яе каралеўскаму Кантрольнаму савету. У 1813 адменена манаполія О.-І.к. на гандаль з Індыяй, з 1833 яе гандл. дзейнасць забаронена. У 1858 у час Індыйскага народнага паўстання 1857—59 кампанія ліквідавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЕ́ЙНАСЦЬу тэхніцы,
уласцівасць тэхн. сістэм захоўваць ва ўстаноўленых межах значэнні параметраў, што характарызуюць здольнасць аб’екта (збудавання, канструкцыі, машыны, вырабу, матэрыялу) выконваць свае функцыі ў зададзеных рэжымах і ўмовах эксплуатацыі, тэхн. абслугоўвання, рамонтаў, захоўвання і транспартавання. Н. — складаная (комплексная) уласцівасць, спалучае шэраг больш простых: безадказнасць, даўгавечнасць, рамонтапрыдатнасць, захавальнасць (здольнасць вырабу захоўваць значэнне папярэдніх паказчыкаў у час і пасля захоўвання і транспартавання). Да гэтых уласцівасцей дадаюць таксама бяспечнасць (уласцівасць тэхн. аб’екта не ствараць на працягу зададзенага тэрміну сітуацый, небяспечных для жыцця і здароўя людзей, навакольнага асяроддзя, нармальнай гасп. дзейнасці).
Для ацэнкі Н. выкарыстоўваюць шэраг колькасных і якасных паказчыкаў, якія даюць усебаковую характарыстыку вырабаў, неабходную для параўнальнай ацэнкі іх якасці і канкурэнтаздольнасці. Найб. важныя паказчыкі: напрацоўка на адказ, каэф. гатоўнасці, каэф.тэхн. выкарыстання, імавернасць безадказнай работы, рэсурс пры розных імавернасцях неразбурэння. У цэлым Н. забяспечвае тэхн. магчымасць выкарыстання вырабу па прызначэнні і з патрэбнай эфектыўнасцю. Паказчыкі Н. адлюстроўваюцца ў тэхн. дакументацыі. Тэарэт. абгрунтаванне паказчыкаў Н. дае надзейнасці тэорыя.
Літ.:
Основные вопросы теории и практики надежности. М., 1971;
Ллойд Д., Липов М. Надежность: Пер. с англ.М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спіра́ль, ‑і, ж.
1. Незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг абаротаў вакол пункта на плоскасці або вакол восі. Апісаць спіраль.// Лінія, кірунак такога выгляду, формы. Частку лескі абкруціце па спіралі вакол вудзільна і прапусціце пад гумавую трубку на вяршыні.Матрунёнак.// Прадмет, рэч і пад., звітыя, скручаныя па такой лініі. Спіралі плюшчу. □ Спіраль важкага каната са свістам развінулася.Самуйлёнак.//узнач.прысл.спіра́ллю. У выглядзе такой лініі. Дарога спіраллю віецца.Вялюгін.
2. Дрот ці спружына спецыяльнага прызначэння, якія маюць вінтавую форму. Паспяшаўся на палубу, а прас не выключыў. Спіраль перагарэла.Мыслівец.
3. Фігура вышэйшага пілатажу. Самалёт задрыжаў, увайшоў у крутую спіраль.Алешка.
[Ад лац. spira — выгіб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
number
[ˈnʌmbər]1.
n.
1) лік -у m.
2, 14 and 25 are numbers — два, чатырна́ццаць і два́ццаць пяць — гэ́та лі́кі
2) ко́лькасьць f.
in great numbers — вялі́кай ко́лькасьцю
3) шэ́раг, рад -у m.
number of reasons — шэ́раг прычы́наў
4) ну́мар -у m. (до́ма, аўтамабі́ля)
5) ну́мар -у m.
а) прагра́ма ў канцэ́рце
б) ну́мар газэ́ты, ча́сапіса
6) лік -у m.
singular number — адзіно́чны лік
2.
v.
1) нумарава́ць
2) налі́чваць, налі́чвацца
The city numbers a million inhabitants — Го́рад налі́чвае мільён жыхаро́ў
3) лічы́цца, быць у лі́ку
numbered among his followers — у лі́ку яго́ных прыхі́льнікаў
•
- a number of
- beyond number
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)