Тое, што надае каму‑, чаму‑н. жывасць, прывабнасць, своеасаблівасць. Чалавек з жывінкай. Працавалі з жывінкай. □ Упершыню з’явілася чырвоная жывінка на жоўтым, схуднелым і высахлым да немагчымасці твары.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пухлі́на, ‑ы, ж.
Хваравітае ўздуцце тканак арганізма. Недагледжаная рана гнаілася, вакол яе распаўзлася чырвоная пухліна.Арабей.Пухліна пайшла ад капытоў скрозь па нагах.Чорны.// Ненармальнае разрастанне тканкі якога‑н. органа. Дабраякасная пухліна. Злаякасная пухліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сафло́р, ‑у, м.
1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства складанакветных, з насення якой атрымліваюць алей, а з суквеццяў фарбу.
2.Чырвоная і жоўтая фарбы, здабытыя з суквеццяў гэтай расліны.
3. Эфірны алей з насення гэтай расліны.
[Гал. saffloer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Куры́га красная ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’ (Кіс.). Параўн. сінанімічныя назвы: красная дзятліна, чырвоная дзятліна (Кіс., 133). Паводле колеру да курыць. Суфіксацыя на ‑ыга (Сцяцко, Афікс. наз., 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачканос ’лілія стракатая, Lilium martagon L.’ (Шат.), ’лілія чырвоная, Lilium bulbiferum L: (мін., Кіс.). Калька з лац. назвы — цыбуляносная, у якім (паводле падабенства) слова цыбуля заменена словам почка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕЙХЕ́РА (Heuchera),
род кветкавых раслін сям. каменяломнікавых. Каля 25 (50?) відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі інтрадукаваны 3 віды: гейхера амерыканская (H. americana), гібрыдная (H. hybrida) і крывава-чырвоная (H. sanguinea). Пад назвай гейхера гібрыдная аб’ядноўваюць розныя садовыя формы і сарты гейхеры крывава-чырвонай гібрыднага паходжання. Выкарыстоўваюцца для пасадак у рабатках, міксбордэрах, камяністых садах. Цвітуць у чэрв.—жніўні.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 50 см з моцным карэнішчам. Лісце сэрцападобнае ці акруглае на доўгіх чаранках, сабранае ў прыкаранёвую разетку. Кветкі дробныя, званочкападобныя, шматлікія, рознага колеру (белаватыя, зеленаватыя, ружовыя, крывава-чырвоныя і інш.), у мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка. Размнажаецца насеннем, дзяленнем карэнішчаў. Ценевынослівыя, марозаўстойлівыя дэкар. расліны.