БЛОК ВАЕ́ННЫ,
ваенна-паліт. саюз або пагадненне дзяржаў для сумесных дзеянняў у вырашэнні агульных паліт., эканам. і ваен. задач. Ствараюцца пераважна ў мірны час.
Блокі ваенныя існавалі са стараж. часоў. У гісторыі найб. вядомыя блокі ваенныя: ваен. саюз Францыі, Даніі, Швецыі, Галандыі і італьян. дзяржаў супраць Іспаніі ў Трыццацігадовай вайне 1618—48, «Паўночны саюз» (Расія, Данія, Рэч Паспалітая, Саксонія, пазней Францыя і Турцыя), які выступіў супраць Швецыі ў Паўночнай вайне 1700—21, і інш. Да 1-й сусв. вайны ўтварыліся 2 асн. блокі ваенныя: Траісты саюз 1882 (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія); яму процістаялі ваен. саюз Францыі і Расіі (1892) і Антанта — саюз Вялікабрытаніі і Францыі (1904), якія ў 1907 аб’ядналіся ў «Траістую згоду» («Траістая Антанта) — саюз Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі. Напярэдадні 2-й сусв. вайны створаны «Антыкамінтэрнаўскі пакт» 1936 паміж Германіяй і Японіяй, да якога далучыліся ў 1937 Італія, у 1939 Венгрыя, Іспанія і інш. Яму процістаяла антыгітлераўская кааліцыя (1942), у якую ўвайшлі Вялікабрытанія, ЗША, СССР, Францыя і інш. (усяго 26 краін). У перыяд «халоднай вайны» ўзнікла сістэма блокаў ваенных, гал. сярод якіх Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО, 1949) і Варшаўскі дагавор 1955 (распушчаны ў 1991). Створаны таксама Арганізацыя дагавору Паўднёва-Ўсходняй Азіі (СЕАТО, 1954), Арганізацыя Цэнтральнага дагавору (1955), Азіяцка-Ціхаакіянскі савет (АЗПАК, 1966), Ціхаакіянская ваенная групоўка (АНЗЮС, 1971).
т. 3, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТЭ́Н ((Pétain) Анры Філіп) (24.4.1856, Кашы-а-ла-Тур, Францыя — 23.7.1951),
французскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Францыі (1918). Скончыў ваен. вучылішча Сен-Сір (1878), служыў у арміі. У 1-ю сусв. вайну генерал, камандзір брыгады, корпуса, каманд. 2-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Вердэнскай аперацыі 1916; з мая 1916 каманд. групай армій «Цэнтр», з мая 1917 галоўнакаманд. франц. арміяй. У 1920—31 нам. старшыні вышэйшага ваен. савета, адначасова (з 1922) ген. інспектар арміі. У 1925—26 кіраваў задушэннем нац.-вызв. паўстання ў Марока. У 1934 ваен. міністр. З 16.6.1940 прэм’ер-міністр Францыі. Падпісаў Камп’енскае перамір’е 1940 з Германіяй. 10.7.1940 атрымаў ад Нац. сходу ўсю паўнату ўлады, што азначала скасаванне Трэцяй рэспублікі. У ліп. 1940 — жн. 1944 кіраўнік дзяржавы (да крас. 1942 адначасова ўрада) прагерм. рэжыму «Вішы». У крас. 1945 арыштаваны, Вярх. судом Францыі прыгавораны за калабарацыянізм да смяротнага пакарання, якое было заменена пажыццёвым зняволеннем.
т. 12, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ ІМПЕ́РЫЯ,
перыяд праўлення ў Францыі імператара Напалеона I [1804—14 і 20.3. — 22.6.1815]; адна з форм ваен. дыктатуры, якая змяніла Консульства. Пасля падзення П.і. адноўлена манархія Бурбонаў.
т. 12, с. 311
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баяне́т
(фр. baionnette = штык, ад Bayonne = назва горада ў Францыі)
1) злучэнне дэталяў, пры якім адна дэталь з прораззю насаджваецца на іншую дэталь з выступам;
2) першапачатковая назва штыка, вынайдзенага ў сярэдзіне 17 ст. у Францыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ка́мбрык
(англ. cambric, ад Cambrai = назва горада ў Францыі)
тонкае празрыстае палатно, падобнае да батысту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мюі́д
(фр. muid)
старадаўняя мера сыпкіх рэчываў і вадкасцей у Францыі, роўная прыблізна 270 л.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ракфо́р
(фр. roquefort, ад Roquefort = назва вёскі ў Францыі)
сорт вострага сыру з авечага малака.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
та́лья
(фр. taille)
пастаянны прамы падатак у Францыі 15—18 ст., якім абкладваліся пераважна сяляне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
труве́р
(фр. trouvere)
сярэдневяковы паэт-спявак у паўночнай Францыі, які практыкаваўся ў жанры эпічнай паэзіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
франк
(фр. franc)
грашовая адзінка Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і некаторых іншых краін, роўная 100 сантымам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)