Лато́ ’назва гульні’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лото ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. loto < італ. lotto < гоц. hlauts ’жэрабя’ (КЭСРЯ, 247; Фасмер, 2, 523).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люх ’хам, некультурны чалавек’ (Растарг.), рус. вяц. перм. лю́ша ’мурза, неахайніца’. Відаць, генетычна звязана з літ. liaũsius ’гультай, нядбайны’, liaušỹs ’гультаявалі’ (Фасмер, 2, 547).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дамаві́на ’труна’ (БРС, Сцяшк.). Рус. домовина, домовище, укр. домовина ’тс’. Да дом; эўфемістычная назва. Гл. Фасмер, 1, 528; Трубачоў, Эт. сл., 5, 70–71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзяншчы́к ’дзяншчык’ (БРС). Запазычанне з рус. денщи́к ’тс’ (а гэта калька франц. dejour ’днявальны’). Фасмер, 1, 499; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 71–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няна́сьце ’нягода, дрэннае надвор’е’ (Бяльк.), нянасце ’тс’ (Ян.). Відаць, з рус. ненастье (ад наст ’моцная ледзяная скарынка на снезе’, Міклашыч, 211; Фасмер, 3, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кедр ’хвойнае дрэва’ (ТСБМ). Укр. кедр, рус. кедр, ст.-рус. кедръ, ст.-слав. кедръ. Стараславянскае запазычанне са ст.-грэч. κέδρος ’тс’ (Фасмер, 2, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Белабры́сы ’бландзін’ (БРС, Касп.). Рус. белобры́сый. Відаць, складанае слова: да bělъ ’белы’ і bry (brъve) ’брыво’. Гл. Фасмер, 1, 148; Шанскі, 1, Б, 87.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блізару́кі (БРС, Сцяшк. МГ), рус. близору́кий. З близозоръкъ, близозорокий > близорокий. Гэта апошняе падверглася ўплыву слова рука́. Падрабязней Фасмер, 1, 175; Шанскі, 1, Б, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мары́на ’карціна з марскім краявідам’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. marine ’тс’ (Фасмер, 2, 573). Сюды ж марыніст ’мастак, які малюе такія краявіды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́шца ’мускул’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мышца (Крукоўскі, Уплыў, 72), у якой са ст.-рус. мышьца < ст.-слав. мышьца. Да мыш (Фасмер, 3, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)