прыродныя паясы Паўн. і Паўд. паўшар’яў Зямлі, паміж экватарыяльным поясам і трапічнымі паясамі. Характарызуюцца сезонным чаргаваннем сухога і вільготнага перыядаў (мусонна-пасатнай цыркуляцыяй атмасферы). Летам знаходзяцца пад уздзеяннем вільготных экватарыяльных паветраных мас (мусонаў), зімой — сухіх трапічных пасатаў. Унапрамку ад экватарыяльнага да трапічнага паясоў мяняецца колькасць ападкаў ад 2000 да 250 мм за год і працягласць дажджлівага перыяду ад 9—10 да 2—3 месяцаў. Т-ры паветра пастаянна высокія, сярэднямесячныя — 15—32 °C. У тым жа напрамку паступова мяняюцца ландшафтныя зоны: пастаянна вільготныя лістападна-вечназялёныя лясы, сезонна вільготныя летнезялёныя лясы, саваннавыя светлыя паркавага тыпу лясы (саванны пальмавыя, баабабавыя, акацыевыя і інш.), ксерафітныя апустыненыя рэдкалессі і хмызнякі. Глебы мяняюцца ад слаба ападзоленых латэрытных да чырв.-карычневых і чырв.-бурых. Для горных краін у С.п. характэрны леса-лугавы (у вільготных раёнах) і рэдкалесна-стэпавы (у сухіх раёнах) спектры вышыннай пояснасці. Жывёльны свет прадстаўлены пераважна жвачнымі парнакапытнымі, драпежнымі, грызунамі, тэрмітамі, двухкрылымі і перапончата-двухкрылымі насякомымі і інш.У акіяне С.п. фіксуюцца межамі Паўн. Пасатнага цячэння. Сярэдняя т-ра вады 25 °C. Салёнасць памяншаецца ў напрамку да экватара да 37 ‰. Слабае перамешванне вады вызначае недахоп кіслароду і нізкую колькасць планктону (50—70 мг/м³). Ландшафты моцна зменены чалавекам, асабліва ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Тэрыторыі асвойваюць пад пашавую жывёлагадоўлю, земляробства і плантацыйныя гаспадаркі (вырошчваюць рыс, бавоўнік, трапічныя і інш. культуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАЛЯФІ́ЗІКА,
раздзел фізікі, у якім вывучаюцца фіз. ўласцівасці крышталёўу сувязі з іх атамным (хімічным) саставам і будовай крышталічнай рашоткі. Для крышталёў характэрна анізатрапія, іх анізатропныя ўласцівасці характарызуюцца сукупнасцю некалькіх незалежных велічынь і апісваюцца тэнзарамі.
Кожны крышталь у адносінах да адных уласцівасцей можа. быць анізатропным, да другіх — ізатропным. Наяўнасць залежнасці якой-н. уласцівасці ад напрамку ў крышталі і колькасць незалежных велічынь, якімі гэтая ўласцівасць апісваецца, вызначаюцца прыродай самой уласцівасці і сіметрыяй крышталя. Некаторыя фіз. ўласцівасці крышталёў не могуць залежаць ад напрамку, напр., цеплаёмістасць, шчыльнасць. Гл. таксама Крышталяграфія, Крышталяоптыка.
Літ.:
Най Дж. Физические свойства кристаллов и их описание при помощи тензоров и матриц: Пер. с англ. 2 изд. М., 1967;
Сиротин Ю.И. Шаскольская М.П. Основы кристаллофизики. 2 им, М., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
глыбіня́, -і́, мн. глыбіні, -бінь, ж.
1. Адлегласць ад паверхні да дна або ад якога-н. месца ў напрамку да нізу.
Г. возера.
2.чаго. Прастора ўнутр ад мяжы, ад краю чаго-н.
У глыбіні лесу.
3.перан., чаго. Сіла, ступень праяўлення чаго-н.; змястоўнасць.
Г. пачуцця.
Г. думак.
◊
Да глыбіні душы — вельмі моцна (крануць, уразіць).
У глыбіні душы — пра пачуцці, перажыванні людзей, схаваныя ад іншых.
|| прым.глыбі́нны, -ая, -ае.
Глыбінная бомба.
Глыбінная вёска.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НЕАБАРАЧА́ЛЬНЫЯ РЭА́КЦЫІ,
хімічныя рэакцыі, што адбываюцца толькі ў адным напрамку. Прыводзяць да поўнага ператварэння зыходных рэчываў у канчатковыя прадукты, якія не ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Да Н.р. адносяцца, напр., рэакцыі гарэння, раскладання выбуховых рэчываў. Гл. таксама Абарачальныя рэакцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́перадзіць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак.
1. Рухаючыся ў адным напрамку з кім‑, чым‑н., выйсці наперад; абагнаць. Выперадзіць у бегу. Падводы стараліся выперадзіць калону.
2.перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑, чым‑н.; апярэдзіць. Выперадзіць у вучобе. □ [Дакладчык:] — Калгас за адно лета выперадзіў вакольныя вёскі на два гады.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
базі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах.//У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым‑н.
2. Размяшчацца дзе‑н., мець пэўную базу. Максімка рэзка павярнуў убок, унапрамку да грады, на якой рос змешаны лес, там базіраваўся апошнія дні партызанскі атрад.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачо́с1, ‑у, м.
Размяшчэнне валасоў, зачасаных грэбенем у якім‑н. напрамку. Піўтэрле высокі, статны. Вузкі, досыць прыемны твар, з гарбінкай нос, русявыя, з прыгожым зачосам валасы.Навуменка.
зачо́с2, ‑а, м.
Зачасанае, счасанае месца на ствале дрэва, бервяне і пад.; залысіна, пралысіна. Зрабіць зачос на бервяне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрматрапі́зм
(ад тэрма- + трапізмы)
роставыя рухі органаў раслін (кончыкаў каранёў або сцёблаў) унапрамку да крыніцы цяпла або ад яе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДРАЎНЯНАСЛАІ́СТЫЯ ПЛА́СТЫКІ,
матэрыялы, вырабленыя з лістоў лушчанай шпоны, укладзеных у пэўным парадку (па напрамку валокнаў) і склееных пад ціскам пры тэрмічнай апрацоўцы. Вызначаюцца высокай шчыльнасцю (да 1300 кг/м³ і больш). Выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, электратэхніцы, авія- і суднабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узабра́цца erstéigen*vt; empórsteigen*vi (s); heráufsteigen*vi (s), heráufklettern vi (s), heráufklimmen*vi (s) (унапрамку да таго, хто гаворыць); hináufsteigen*vi (s), hináufklettern vi (s), hináufklimmen*vi (s) (унапрамку ад таго, хто гаворыць); sich hináufarbeiten (зцяжкасцю);
узабра́цца на гару́ den Berg bestéigen*;
узабра́цца на вяршы́ню гары́ den Gípfel des Bérges erstéigen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)