КІ́ШКІНСяргей Міхайлавіч (12.9.1909, г.п. Гусь-Жалезны Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 14.5.1993),
дзяржаўны і гасп. дзеяч БССР. Засл. работнік прам-сці Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскі ін-тс.-г. машынабудавання (1935). У 1924—30 працаваў на Люберацкім з-дзе с.-г. машын, з 1934 на Горкаўскім аўтазаводзе. З 1955 дырэктар Мінскага аўтазавода, з 1959 нач. упраўлення машына- і станкабудавання Саўнаргаса БССР, з 1962 нам. старшыні, з 1963 старшыня Саўнаргаса БССР, у 1965—74 нам. старшыні Савета Міністраў БССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР 5—8-га скл.Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУМ (Krumm) Хендрык (21.12.1934, в. Лейзі, востраў Саарэмаа, Эстонія — 12.4.1989),
эстонскі спявак (тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1963), з 1976 выкладаў у ёй. З 1957 артыст хору, з 1961 саліст т-ра оперы і балета «Эстонія». Сярод партый: Юла («Вікерцы» Э.Аава), Неэме («Агні помсты» Э.Капа), Крысціян («Сірано дэ Бержэрак» Э.Тамберга), Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Радамес, Рычард, Манрыка («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж.Вердзі), Эдгар («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча). Прэмія імя Г.Отса 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЕ́НКАСяргей Мікалаевіч (1.2.1847, г. Барысаглебск Варонежскай вобл., Расія — 18.6.1906),
расійскі публіцыст, рэвалюцыянер-народнік. Скончыў Паўлаўскае ваен. вучылішча ў Пецярбургу (1867). У 1873—83 на старонках час.«Отечественные записки» распрацоўваў праграму і тактыку народніцтва, адстойваў прынцып вярх. права народа на зямлю, прапагандаваў кааператыўныя прадпрыемствы, здольныя канкурыраваць з капіталіст. вытв-сцю. З 1876 чл.«Народнай волі». У 1884—90 у ссылцы ў Вяцкай і Табольскай губ. У 1891—95 рэдактар час. «Русское богатство», у 1896—97 — «Новое слово», дзе прапагандаваў «малых спраў тэорыю». Аўтар успамінаў пра І.С.Тургенева і М.Я.Салтыкова-Шчадрына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧСяргей Іванавіч (н. 28.3. 1938, в. Мітрапольшчына Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай хірургіі. Д-рмед.н. (1995), праф. (1997). Засл. ўрач Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966), з 1979 працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні вострага і хранічнага панкрэатыту і перытаніту, хірург. лячэнні захворванняў вілачкавай залозы, лячэнні цукровага дыябету.
Тв.:
Клиническая хирургия. Мн., 1998 (разам з М.І.Батвінковым, М.М.Іаскевічам);
Основы практической хирургии. Мн., 1998 (разам з Р.В.Максіменем, Г.Р.Максіменя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯБЁДКІНСяргей Іванавіч (17.12. 1886, Масква — 8.3.1942),
бел. вучоны ў галіне анатоміі і эмбрыялогіі; адзін з заснавальнікаў марфал.мед. навукі ў Беларусі. Д-рмед.н. (1934), праф. (1925). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911, 1914). З 1922 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та, з 1934 заг. аддзела Прыродазнаўча-навук. ін-та (Ленінград). Навук. працы па будове ўнутр. вуха пазваночных жывёл, спіннога мозга, анта- і філагенезе і інш. Распрацаваў шэраг тэарэт. праблем эвалюц. марфалогіі і метадаў графічных і пластычных рэканструкцый.
Тв.:
Біягенетычны закон і тэорыя рэкапітуляцый. Мн., 1936;
Основы теоретической анатомии человека. Рига, 1963 (разам з П.Я.Герке).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШТАКО́ЎСяргей Міхайлавіч (24.10.1905, с. Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскага р-на, Расія — 28.7.1970),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Саратаўскі с.-г.ін-т (1930). З 1948 у АН Беларусі: Ін-це меліярацыі (заг. лабараторыі), з 1956 у Ін-це біялогіі (нам. дырэктара), з 1963 у Ін-це эксперым. батанікі (заг. лабараторыі). Навук. працы па біясінтэзе каўчуку, фізіялогіі збожжавых у сувязі з паляганнем, дзеянні інсектафунгіцыдаў і гербіцыдаў на с.-г. расліны.
Тв.:
Гербициды в борьбе с сорной растительностью. Мн., 1960;
Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІНСяргей Канстанцінавіч (10.10.1926, г. Каўроў Уладзімірскай вобл., Расія — 18.12.1973),
рускі пісьменнік. Скончыў Ліг. ін-т імя М.Горкага (1952). Друкаваўся з 1948. Аўтар зб-каў апавяданняў і аповесцей «Вяртанне» (1952), «Сем сланоў» (1954), «Белы ветразь», «Касцёр на ветры» (абодва 1960), «Вечаровая зара» (1970) і інш. пераважна пра сучаснікаў. Творчасці Н. ўласцівы дакладныя замалёўкі побыту, інтанацыі жывой мовы. Пісаў для дзяцей. На бел. мову яго творы пераклаў Б.Сачанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧСяргей Аляксандравіч (н. 2.7.1930, г. Красілаў Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і магнітабіялогіі. Д-рмед.н., праф. (1970). Скончыў Івана-Франкоўскі мед.ін-т (1954). З 1979 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры), з 1998 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па мед. мікрабіялогіі, механізме ўздзеяння магн. палёў на мікраарганізмы, магнітаадчувальнасці і ўспрымальнасці жывых арганізмаў і іх тканак (у т. л. хворых), перыёдыцы росту і біял. актыўнасці магнітаўспрымальных арганізмаў.
Тв.:
Магниточувствительность и магнитовосприимчивость микроорганизмов. Мн., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯ́ШЧАНКАСяргей Іванавіч (н. 20.10.1924, с. Шыраева Калачаеўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рвет.н., праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1951). З 1960 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (заг. аддзела), з 1992 у Бел.агр.-тэхн. ун-це. Навук. працы па гігіене с.-г. жывёл на фермах і прамысл. комплексах, спосабах умацавання прыродных ахоўных сіл арганізма і прафілактыцы стрэсаў у с.-г. жывёл.
Тв.:
Стрессы у сельскохозяйственных животных. М., 1987 (разам з В.Ц.Сідаравым);
Энергоресурсосбережение в животноводстве. Барановичи, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛІ́НЦАЎСяргей Міхайлавіч (н. 22.10.1952, г. Броды Львоўскай вобл., Украіна),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975), у 1978—85 выкладаў у ім. Аўтар графічных твораў «Развянчаны час» (1984), «Раніца» (1987), «У рытме вадзяных кругоў» (1988), дыпціхаў «Кантрапункт» (1980), «Часовыя ўражанні» (1987), трыпціха «На краі» (1989), серыі «Загадкі вялікага лесу» (1988—90); жывапісных кампазіцый «Удар кап’ём» (1993), «Паток» (1995), «Збіранне ракавін», «На каўчэгу» (1998), «У рытме вадзяных кругоў» (2000), серыі «Татэмы» (1991—92), плакатаў, афармлення кніг. Творам уласцівы асацыятыўная і сімвалічная мова, спалучэнне выяўл. матываў і абстрактнай кампазіцыі.