рэгіянальна метамарфізаваныя поўнакрышт. горныя пароды рознага мінералагічнага саставу, з арыентаваным размяшчэннем пародаўтваральных мінералаў. Колер пераважна шэры. Структура зярністая. Тэкстура палосчатая. Адрозніваюць орта- і парасланцы, якія адпаведна ўтвораны з магматычных і асадкавых парод. У залежнасці ад мінер. саставу вылучаюць К.с. кварцзмяшчальныя (слюдзяныя, гранат-біятытавыя, андалузіт-біятытавыя, кардыерыт-біятытавыя і інш.) і бяскварцавыя (дыяпсід-скапалітавыя, дыяпсід-плагіяклазавыя, дыяпсід-карбанатныя і інш.). К.с. высокагліназёмістыя (кіянітавыя, сіліманітавыя і інш.) выкарыстоўваюцца як вогнетрывалая сыравіна і руда на алюміній. На Беларусі К.с. пашыраны сярод дакембрыйскіх парод крышт. фундаменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКАЯ АСТРАБЛЕ́МА,
старажытны метэарытны кратэр паблізу г. Лагойск у вярхоўі р. Гайна. Пахаваны пад антрапагенавымі адкладамі. Адкрыты ў 1975 пры бурэнні свідравіны ў раёне в. Кузевічы як структура з анамальнай геал. будовай. Дыяметр Л.а. каля 15 км, глыбіня каля 500 м. Складзена з т. зв. брэкчыі — абломкаў, глыб, друзу парод рознага ўзросту; частка іх дэфармаваная, сплаўленая; уся маса кавалкаў сцэментаваная ў больш позні час. Метэарытнае паходжанне Л.а. абгрунтавалі бел. вучоныя А.С.Махнач, М.В.Вераценнікаў, Г.І.Ількевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭДЫКАТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. praedicatio выказванне),
граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны выказвання да пазамоўнай рэчаіснасці. Выяўляецца праз інтанацыю паведамлення, катэгорыі асобы, часу і ладу дзеяслова-выказніка. Параўн.: «смех», «дзеці», «смех дзяцей», «смяшлівыя дзеці» і «Дзеці смяюцца»; «снег», «снежыць», «снежны» і «Снег пайшоў», «Снег!». П. надае спалучэнню слоў і нават асобнаму слову значэнне закончанай думкі, сэнс самаст. адзінкі маўленчых зносін, выступае сродкам рэалізацыі камунікатыўнай функцыі мовы. Належыць да універсалій лінгвістычных.
Літ.:
Виноградов В.В. Некоторые задачи изучения синтаксиса простого предложения // Вопр. языкознания. 1954. № 1;
Общее языкознание: Внутренняя структура языка. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПЕ́ГІН Леанід Міхайлавіч (26.11.1935, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-рбіял.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1959), з 1964 працаваў у ім, з 1969 у Гомельскім ун-це (у 1986—96 заг. кафедры). Навук. працы па сінтаксанаміі, саставе, структуры і прадукцыйнасці лугавой расліннасці бел. Палесся, распрацоўцы аптымальнай экалагічнай стратэгіі рацыянальнага выкарыстання, паляпшэння і аховы лугавой расліннасці.
Тв.:
Структура и изменчивость луговых фитоценозов. Мн., 1981;
Пойменные луга юго-востока БССР, их рациональное использование, улучшение и охрана. Мн., 1985;
прадукцыя для продажу насельніцтву з мэтай выкарыстання яе для задавальнення матэрыяльных і культурных патрэбнасцей; сукупнасць прадуктаў спажывання. Адрозніваюць харч. і нехарч, Т.н.с. Харчовыя — гэта прадукты харчавання; хлебныя, малочныя, мясныя, рыбныя, бакалея, агародніна, садавіна і інш. Пералік і структура іх асартыменту мяняецца з развіццём вытв-сці, ростам тавараабароту, імпарту і інш. Да нехарчовых адносяцца тавары культ.-быт. і гасп. прызначэння, прадукцыя лёгкай прам-сці і г.д. Некаторыя віды прадукцыі адначасова бываюць вытв.-тэхн. прызначэння і Т.н.с. (тканіна, буд. матэрыялы, інструменты па апрацоўцы розных матэрыялаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗРО́ВЕНЬ ЭКАНАМІ́ЧНАГА РАЗВІЦЦЯ́,
стан нар. гаспадаркі краіны, групы краін, эканам. раёна на пэўны гіст. момант. Характарызуецца паказчыкамі: валавы нацыянальны прадукт на душу насельніцтва; вытв-сцьвалавога ўнутранага прадукту, матэрыяльных даброт; структура грамадскай вытв-сці (доля прам-сці і сельскай гаспадаркі ў нар. гаспадарцы, аб’ём і тэмпы развіцця прагрэс. галін эканомікі і інш.); колькасны і якасны ўзровень занятасці насельніцтва; узровень выкарыстання прыродных багаццяў; узровень прадукцыйнасці працы, канцэнтрацыі вытворчасці, спецыялізацыі вытворчасці, якасці прадукцыі. Адрозніваецца ад эканамічнага патэнцыялу, малая краіна можа мець невялікі эканам. патэнцыял і высокі У.э.р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАІ́Т (назва ад р.Чара),
мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, складаны сілікат K, Na, Ca, Ba, Mn, змяшчае ваду і фтор. Хім. формула дакладна не высветлена. Адкрыты ў 1977 на Мурунскім шчолачным масіве ва Усх. Сібіры. Сінганія, верагодна, манаклінная, крышт.структура канчаткова не расшыфравана. Утварае валакністыя масы і доўгаслупковыя агрэгаты розных адценняў фіялетавага колеру. Цв. 5,5. Шчыльн. 2,5—2,6 г/см³. Паходжанне гідратэрмальна-метасаматычнае, утвараецца ў шчолачных сіенітах. Каштоўны ювелірна-вырабны і калекцыйны камень. Адзінае ў свеце радовішча — Бэзавы камень ва Усх. Сібіры (Расія).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ка́ліўка ’бручка, Brassica napus’ (ДАБМ, Касп., Мат. Гом.), каляўка ’тс’ (ДАБМ). Рус.асташ., пск., цвяр., наўг., пецярб.калевка ’тс’, наўг., пск., цвяр., велікал., уладз., калуж., а таксама ў рус. гаворках Прыбалтыкі каливка ’тс’. Рэгіянальнае ўтварэнне ад каліва ’бручка’, параўн. у такім значэнні наўг., пск., цвяр.калива. Структура апошняга слова не вельмі ясная; нельга прыняць меркаванне Смулковай, Балтызмы, 41, што крыніцай бел. слова з’яўляецца лат.kālis або літ.kõlis ’бручка’. Не выключаецца магчымасць утварэння слова на слав. тэрыторыі (параўн. варыятыўнасць лексемы: калика, калига, калива, каля і да т. п.). Адпаведная структура была ўжо ў мове, адкуль пайшла міграцыя тэрміна, магчыма, было некалькі зон, адкуль слова запазычана. Параўн. каліка (гл.). Бел. слова сустракаецца ў розных гаворках, што, відаць, сведчыць не столькі аб страце лексемы на большай тэрыторыі, колькі аб розных напрамках яе пранікнення.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інфраструкту́ра
(ад лац. infra = пад + структура)
сукупнасць галін і ведаў дзейнасці, якія забяспечваюць нармальнае функцыяніраванне ўсіх сфер эканомікі, як вытворчых, так і невытворчых; сюды ўваходзяць транспарт, сувязь, камунальная гаспадарка, прафесійнае навучанне і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)