1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — абрад абагаўлення героя, імператара і інш.
2. Услаўленне, ушанаванне якой‑н. асобы, з’явы і пад. [Паэма П. Броўкі] «Хлеб» — гэта апафеоз мірнай працы сейбіта-хлебароба, паэтызацыя яго штодзённых спраў.Бярозкін.
3. Заключная частка спектакля, канцэрта з удзелам усіх выканаўцаў, у якой услаўляюцца народ, герой, выдатная гістарычная ці грамадская падзея.
[Грэч. apotheosis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́рам, ‑а, м.
У Старажытнай Русі — высокі баярскі або княжацкі дом у выглядзе вежы. Дачуўся полацкі князь пра красуню-Алёну і загадаў гайдукам забраць яе ў свой церам — хай служыць яму і спявае песні.Грахоўскі.// Пра высокі, прыгожы драўляны дом. Не дом — а церам адбудаваў. □ Будан — хоць і не церам — Ды ў радасць хадаку.Голуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вакхана́лія
(лац. bacchanalia, ад гр. Bakchos = Вакх)
1) свята ў гонар Вакха, бога вінаградарства і вінаробства ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме;
2) перан. разгульнае баляванне, дзікі разгул.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
храно́граф
(ад храна- + -граф)
1) помнік старажытнай пісьменнасці, які змяшчае гістарычную хроніку якіх-н. краін або асобнай дзяржавы;
2) прыбор для дакладнай рэгістрацыі моманту якога-н. назірання і для вымярэння кароткіх інтэрвалаў часу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ізго́й, ‑я, м.
1. У Старажытнай Русі — чалавек, які страціў сувязь са сваёй сацыяльная групай, напрыклад, прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які разарыўся.
2.перан. Чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец. Скрозь цемру ночы і змрочнасць лясоў, па глухіх дарожках .. накіраваліся яны, два ізгоі [Талаш і Мартын Рыль], у бок сваіх вёсак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дружы́на, ‑ы, ж.
1. У Старажытнай Русі — група з прыбліжаных князя, якая складала асноўнае яго войска і прымала ўдзел у кіраванні княствам. Дружына полацкага князя.
2. Добраахвотнае аб’яднанне, група, атрад, створаныя з якой‑н. мэтай. Баявыя рабочыя дружыны. Санітарная дружына. Пажарная дружына. Піянерская дружына.
•••
Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагае міліцыі ў ахове грамадскага парадку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цьма1, ‑ы, ж.
Адсутнасць святла; цемра. Ноч глухая. Ціха. Густа легла цьма.Колас.
цьма2, ‑ы, ж.
1.Уст. У лікавай сістэме Старажытнай Русі — дзесяць тысяч.
2. Тое, што і процьма. Сітнякі стаяць, бы свечкі, Тут маліна і парэчкі — Розных ягад проста цьма.Колас.Ідзе машын па тракту цьма.Астрэйка.
•••
Цьма цьмушчая — вельмі многа, безліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́гле ’нельга, немагчыма’ (ТС). У выніку перастаноўкі зычных ад нельга ’тс’; канчатак ‑е можна вытлумачыць па-рознаму: або *негля > негле пад уплывам адпаведных прыслоўяў на -е тыпу добра (на думку Карскага, 2–3, 76, з польскай ці ўкраінскай), або як захаванне старажытнай формы дав. скл. ад льга (гл.), параўн. ст.-слав.нельзѣ, з узнаўленнем непалаталізаванага зычнага г. Фармальна падобнае рус.нёгли, негли ’хіба, няўжо’ мае іншае паходжанне (нег‑ли?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сейм
(польск. sęjm)
1) саслоўна-прадстаўнічы орган у старажытнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім; сход гараджан і шляхты на Беларусі ў 14—16 ст.;
2) назва парламента ў некаторых дзяржавах, напр. у Польшчы, Фінляндыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБЭЦЭДА́РСКІ (Абецадарскі) Лаўрэнцій Сямёнавіч
(12.7.1916, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 6.7.1975),
бел. гісторык. Д-ргіст.н., праф. (1966). Чл.-кар.АПНСССР (1968). Скончыў БДУ (1946), працаваў там выкладчыкам, заг. кафедры гісторыі СССР (1950—58), гісторыі БССР (з 1958). Вывучаў рус.-бел. адносіны ў 2-й пал. 16—17 ст., нац.-вызв. і антыфеад. барацьбу нар. мас Беларусі ў 17 ст. Пачатковы перыяд гісторыі Беларусі разглядаў як агульны этап гісторыі старажытнай Русі, асобныя факты і падзеі ацэньваў з вульгарна-сацыялагічных пазіцый. Сабраў вялікі матэрыял пра перасяленне беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у 2-й пал. 17 ст., якое не заўсёды абгрунтавана лічыў добраахвотным. Звярнуў увагу на значны бел. элемент у развіцці культуры Масквы ў 2-й пал. 17 ст. Прыхільнік унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх народаў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1954—61; т. 1—5, 1972—75).
Тв.:
Белорусы в Москве XVII в.: Из истории рус.-бел. связей. Мн., 1957;
Белоруссия и Россия: Очерки рус.-бел. связей второй половины XVI—XVII в. Мн., 1978.