леспрамга́с, ‑а, м.

Лесапрамысловая гаспадарка — дзяржаўнае прадпрыемства, якое праводзіць нарыхтоўку, распрацоўку і перавозку лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звышпрыбы́так, ‑тку, м.

У капіталістычным грамадстве — прыбытак, які значна перавышае сярэдні прыбытак капіталістычнага прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэсі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які існуе на аснове канцэсіі. Канцэсійнае прадпрыемства. Канцэсійная фабрыка. Канцэсійны магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырэ́ктар, ‑а, м.

Кіраўнік прадпрыемства, якой‑н. установы. Дырэктар завода. Дырэктар школы. Дырэктар саўгаса.

[Лац. direktor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мясакамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу і перапрацоўваюць атрыманую сыравіну (мяса).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птушкафа́брыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Дзяржаўнае птушкагадоўчае прадпрыемства, якое забяспечвае насельніцтва прадуктамі птушкагадоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самааку́пнасць, ‑і, ж.

Спосаб вядзення гаспадаркі, пры якім расходы пакрываюцца ўласнымі даходамі прадпрыемства, установы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́бельшчык, ‑а, м.

Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік яўкі на работу па табелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпалітагра́фія, ‑і, ж.

Паліграфічнае прадпрыемства, на якім працэс друкавання выконваецца друкарскім і літаграфскім спосабам!.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнацыяналізава́ць reprivatisíeren [-vɑ-] vt;

дэнацыяналізава́ць прадпрые́мства den Betríeb reprivatisíeren [-vɑ-]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)