МАЛЯ́ЎКА (Мікола) (Мікалай Аляксандравіч; н. 13.12.1941, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1965). Працаваў на лесанарыхтоўках у Карэліі, у рэдакцыі нясвіжскай раённай газеты, на Бел. радыё і тэлебачанні, настаўнічаў. З 1980 у час. «Вясёлка». Друкуецца з 1957. У зб-ках паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (1982), «Дар» (1985), «Зімні дождж» (1991) і інш. услаўляе чалавека працы, раскрывае думы і пачуцці сучасніка, мінулае роднай зямлі, апявае каханне. Піша паэмы, балады, казкі, апавяданні, нарысы. Аўтар кніг для дзяцей «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987), «Вясёлая азбука» (1992, з К.Камейшам), «Дзе жывуць казкі» (1994), «Запрашаем на калядкі» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́ЕЎ (Сяргей Генадзевіч) (2.10.1847, г. Іванава, Расія — 3.12.1882),
удзельнік расійскага рэв. руху. З 1865 у Маскве, займаўся самаадукацыяй. З 1866 у Пецярбургу, выкладаў у Сергіеўскім прыходскім вучылішчы. Удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях 1868—69 у Пецярбургу. Арганізатар тайнага т-ва «Народная расправа» (1869). Аўтар «Катэхізіса рэвалюцыянера» (1869), у якім прапанаваў у імя рэвалюцыі парваць з законамі, прыстойнасцю, мараллю, заглушыць усе чалавечыя пачуцці. Выкарыстоўваў метады містыфікацыі, правакацыі і шантажу. У 1869 у Маскве забіў па падазрэнні ў здрадніцтве студэнта І.І.Іванова і ўцёк у Швейцарыю. Разам з М.П.Агаровым выдаваў газ.«Колокол» (крас.—май 1870). У 1870 у Лондане выдаваў час. «Община». У 1872 арыштаваны ў Цюрыху і перададзены швейцарскімі ўладамі Расіі. У 1873 прыгавораны да 20 гадоў катаргі. Памёр у Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заглушы́цца, ‑глушыцца; зак.
1. Стаць менш чутным. Шум дажджу заглушыўся ўдарамі грому.
2.перан. Аслабіцца або знікнуць (пра пачуцці, адчуванні). Успамін не абудзіў былы пачуццяў; яны заглушыліся іншымі, больш моцнымі і стойкімі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захлыну́ць, ‑не; зак., каго-што.
Заліць, пакрыць поўнасцю (пра ваду). Паводка захлынула берагі.//перан. Захапіць, паглынуць (пра пачуцці). Гарачая хваля ўдзячнасці і нейкага іншага пачуцця, якому .. [Вася] і назвы не знаходзіў, захлынула яго.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падшыба́ць, ‑ае; незак., каго.
Разм. Разбіраць, ахопліваць (пра пачуцці). Гудуць цапы ўгары праворна, Ідзе работа дружна, спорна, Аж падшыбае ўсіх ахвота.Колас.[Рыгор:] Іншы раз такая злосць падшыбае, што я гатоў смерць зрабіць.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
embed[ɪmˈbed]v.
1.(in) замацо́ўваць (у чым-н.); мо́цна трыма́цца (у чым-н.)
2. укараня́цца (пра ідэі, пачуцці); запада́ць (у душу); урэ́звацца (у памяць)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
удаскана́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш дасканалым.
Навыкі ўдасканаліліся.
2.у чым. Павысіць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад.
У. ў гульні на скрыпцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцціі пад.).
Густ удасканаліўся.
|| незак.удаскана́львацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз.удаскана́льванне, -я, н.
|| наз.удаскана́ленне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непамы́сна, прысл.
Абл.
1. Прыкра, непрыемна. Спачатку я разгубілася, адчула сябе непамысна.Савіцкі.
2.безас.узнач.вык. Аб пачуцці прыкрасці, нездавальнення. Стала вельмі непамысна. «Ну, куды я варты? Дзе ж мой характар?»Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паджы́лкі, ‑лак; адз.няма.
Разм. Каленныя сухажыллі. Кажуць, што ў мікалаеўскую вайну Задрапей падрэзаў сабе паджылкі, каб не ісці ў царскую армію.Бажко.
•••
Паджылкі трасуццаўкаго — аб вялікім хваляванні, пачуцці страху і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
disguise2[dɪsˈgaɪz]v.
1. пераапрана́ць, маскірава́ць;
disguise oneself пераапрана́цца, маскірава́цца
2. змяня́ць, зме́ньваць (голас, почырк)
3. хава́ць;
He disguised his feelings. Ён схаваў свае пачуцці.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)