Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Растапыраныя, кароткія і пухлыя белыя .. пальцы выразна выдзяляліся на цёмна-зялёным аксамітавым абрусе.Галавач.Люба была без хусткі, у адной аксамітавай кофтачцы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
overlook[ˌəʊvəˈlʊk]v.
1. не заўважа́ць, прапуска́ць, прагле́дзець;
I overlooked that possibility. Я прагледзеў гэтую магчымасць.
2. не звярта́ць ува́гі, ігнарава́ць, глядзе́ць праз па́льцы
3. выхо́дзіць на/у (пра вокны);
The window overlooks the bay. Акно выходзіць на заліў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
акале́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Змерзлы, моцна азяблы. Акалелыя пальцы. □ Акалелыя да касцей,.. [дзеці] позна вярталіся дамоў, і маці сваімі рукамі, сваім целам сагравала іх, здранцвелых і стомленых, і плакала...Чарнышэвіч.
2. Мёртвы, здохлы (часцей пра жывёлу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абву́глены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абвугліць.
2.узнач.прым. Абпалены зверху. Абвугленыя сцены. □ Печы стаялі пасярод абвугленых недагарэўшых галавешак.Галавач.Чорныя пальцы абвугленых дрэў у твар мне крычалі: «Нашто пакідаеш?»Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крухма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да крухмалу. Крухмальны завод.// Прыгатаваны з крухмалу. Крухмальны клейстар.
2. Насычаны растворам крухмалу; накрухмалены. Крухмальны каўнер. □ З-пад крухмальных манжэтаў высунуліся рукі — тонкія, белыя, амаль празрыстыя пальцы.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які крыху, злёгку сапрэў; сапрэлы знізу. Падапрэлае сена. □ Даніла пакорліва разуваўся, садзіўся на палок і апускаў у ваду падапрэлыя ад руплівага тупання пальцы.Кулакоўскі.
2.Разм. Які крыху падтаў. Падапрэлы снег.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазу́р, ‑а; мн. пазуры, ‑оў; м.
Абл.
1. Кіпцюр. У адным пакоі .. некалькі .. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмберлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў.Чорны.
2. Ногаць. З пазуроў цякла кроў. Пальцы склейваліся.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераці́хнуць, ‑не; пр. пераціх, ‑ла; зак.
Паступова аціхаючы, перастаць, спыніцца; сціхнуць. Вецер пераціх. □ Вось і схлынулі хмары, і дождж пераціх.Панчанка.Пад посцілкамі.. [Ратушняку] раптам стала горача ўсяму і пераціхлі, не балелі пальцы на руках.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАПУ́ХІсапраўдныя
(Bufonidae),
сямейства бясхвостых земнаводных. Вядомы з верхняй юры і ніжняга мелу (каля 140 млн.г. назад). 21 род, 304 віды. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Найб.вял. род — уласна Р. (Bufo) — каля 200 відаў. Пераважна наземныя жывёлы. Актыўныя ў змроку. 6 відаў у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 3 віды Р.: зялёная (B. viridis); шэрая, або звычайная (B. bufo); чаротная (B. calamita), занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 25 см. Тулава звычайна шырокае, грузнае, канечнасці кароткія. Зубы ў большасці часткова або цалкам рэдукаваныя. Р. роду Bufo маюць гарыз. зрэнку, пальцы задніх канечнасцей часткова звязаны плавальнай перапонкай. За вачамі — буйныя ядавітыя залозы (паратыды), а па ўсёй спіне — дробныя. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Большасць размнажаецца ў вадаёмах, некат. на сушы; ёсць яйцажывародныя і жывародныя віды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вар’я́цтва, ‑а, н.
1. Страта розуму, стан псіхічнага расстройства.
2. Безразважнасць, неразумны ўчынак; недарэчнасць. [Вайтовіч:] — Я да такога вар’яцтва, каханы мой, не дайду. Знішчаць сваё, набытае працай... У мяне не расшчэмяцца вось гэтыя пальцы запаліць сярнічку.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)