Прыпу́ннік ’прыбудова да пуні’ (Касп., Інстр. 2), Тв. скл. припуньком ’камора ў пуні’ (Анім. дад.). Рус. дыял. зах. припу́нник ’прыбудова да хаты, пуні для дроў, мякіны і да т. п.’. Конфікснае пры‑ + ‑нік утварэнне ад пуня (гл.) або ад прыметніка *прыпунны з суфіксам ‑ік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пта́ства, пта́ство ’птушкі’, ’свойскія птушкі’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Байк. і Некр., Шат., Інстр. 2; люб., Жыв. сл.; дзятл., лід., шчуч., Сл. ПЗБ; ТС, Сл. Брэс., ГЧ). З польск. ptastwo, ptactwo ’тс’, якія з’яўляюцца рэгулярнымі дэрыватамі ад ptak ’птушка’. Параўн. Брукнер (446) і наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сырамало́т ’малацьба збожжа без папярэдняй сушкі’ (ТСБМ, Касп., Некр., Серб. Вічын), ’зерне, збожжа з абмалоту без прасушкі’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), сырамало́там ’малацьба снапоў спешна шляхам аббівання іх аб калоду, дошку, у выніку снапы застаюцца не да канца вымалачанымі’ (Нік. Очерки). Ад сыры і малаціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
атме́л Мелкае месца ў возеры ў выглядзе пясчанай касы (Віц. Нік. 1895). Тое ж вотміль, вотыміль (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
мачу́ла Прыродная, зарослая травой і лазняком сажалка, балотная лужына; круглая старыца (Віц. Нік. 1895).
□ в. Мачу́ліна Ваўк.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
успо́л
1. Штучная вялікая сажалка, пераважна сярод вёскі (Віц. Нік. 1895).
2. Рака ніжэй плаціны (Беш. Касп.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Во́знік (БРС, Нас., Бяльк.). Ад воз з суф. ‑нік, які ў бел. мове быў прадуктыўным пры ўтварэнні Nomina agentis яшчэ ў старажытны перыяд (Суффикс. словообр., 65). Але, па даных КГС, гэта слова адзначана толькі ў значэнні ’возны конь’. Сучаснае вознік ’возчык’ з’явілася па лексіка-семантычнаму спосабу словаўтварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нюшо́к ’невялікая колькасць, якую можна ўзяць у тры пальцы’ (Нас.), ’шчопці’ (Нік., Няч.; Касп.), ’малая колькасць’ (расон., Шатал.), нюшок, нюнбк ’драбок’ (Сл. ПЗБ), нішбк ’тс’ (астрав., вусн. паведамл.). Памянш. ад нюх ’невялікая колькасць расцёртага рэчыва, якую можна пацягнуць носам’ (Нас.), да нюхаць, у прыватнасці ’нюхаць тытунь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мякі́шнік, мʼякішнік ’балотная расліна з доўгімі вузкімі лістамі (падобная да рагозы)’ (ТС), рус. кур. мякишь ’гарлянка, Ajuga L.’, чэш. mekoun, mekula ’мяккавалоснік вадзяны, Malachium aquaticum Fries’, балг. мекиш ’рагоз, Typha latifolia’. Усе ўзыходзяць да прыметніка мяккКпрасл. mękb‑kb (гл.). Аб суфіксе -нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кля́скаць ’удараць далоняй аб далонь, апладзіраваць’ (Нас., Шпіл., Нік., Няч.), ’рабіць разнастайныя гукі пры дапамозе трашчоткі лінейкай, клямкай’ (Нас.). Укр. класкати, рус. клескать ’тс’, польск. klaskać, kleskać, н.-луж. klaskaś ’тс’. Параўн. чэш. tleskati, славац. tlieskať ’тс’. Гукапераймальнае. Няма падстаў для праславянскай рэканструкцыі. Слова арэальна абмежаванае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)